Сістэматыка раслін: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
imported>Move page script
др [Wp/be]-спасылкі
Радок 1:
'''СІСТЭМАТЫКА РАСЛІН''', навука, якая займаецца апісаннем раслінных арганізмаў (уключаючы вымерлых), размеркаваннем іх па групах ([[wp/be/Від (біялогія)|від]], [[wp/be/Род (біялогія)|род]], [[wp/be/Сямейства (біялогія)|сямейства]], [[wp/be/Парадак (біялогія)|парадак]], [[wp/be/Клас (біялогія)|клас]], [[wp/be/Аддзел (біялогія)|аддзел]]), размяшчэннем груп у пэўным парадку – сістэме. Задача дысцыпліны — стварэнне сістэмы, якая з'яўляла б сваяцкую сувязь паміж групамі раслін, ход гістарычнага развіцця расліннага свету на Зямлі. Асноўныя метады — параўнальна-марфалагічны, анатамічны, эмбрыялагічны, фізіёлага-біяхімічны, палеанталагічны, эколага-марфалагічны, марфолага-геаграфічны. Мае шмат агульнага з [[wp/be/Сістэматыка жывёл|сістэматыкай жывёл]]. Цесна звязана з [[марфалогіяй раслін]], [[анатоміяй раслін]], [[палеабатанікай]] і інш.
 
== Гісторыя ==
Радок 7:
Штучныя сістэмы грунтаваліся на нямногіх адзнаках, адвольна выбраных аўтарамі. Напр., К. Ліней падзяліў усе расліны на 24 класы (23 класы кветкавых і 1 клас бяскветкавых), узяўшы за аснову колькасць, даўжыню і спосаб прымацавання тычынак.
 
''Гл. таксама:'' [[wp/be/А. Чэзальпіна]], [[wp/be/Дж. Рэй]], [[wp/be/Ж. Турнефор]], [[wp/be/К. Ліней]].
=== Перыяд натуральных сістэм ===
Натуральныя сістэмы аб'ядноўвалі расліны ў групы паводле падабенства многіх асноўных адзнак, выяўляліся сваяцтвы паміж групамі, выкарыстоўваўся не толькі марфалагічны, але і анатамічны метад.