Цмок: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 17:
 
У іншых крыніцах цмок - злы змей, які шкодзіць людзям, паліць хаты<ref>Запісана ў в. Пірэвічы Жлобінскага р-на ад Калядзенка Сафіі Васільеўны, 1935 г.н., студэнткай Шышовай К. (2006 г.)</ref>, пушчае з пашчы полымя. Яшчэ адна крыніца дадае: ростам Цмок з вялікі [[Хата|дом]], але вельмі гультаяваты - калі нехта з людзей патурбуе яго, то ён не абавязкова будзе нападаць, а спачатку ўзважыць, ці вартая ахвяра парушанага спакою. Паводле фалькларыста [[Міхал Адольфавіч Федароўскі|М. Федароўскага]], цмок - пачвара з кіпцюрамі, як сярпы, і з такімі вострымі крыламі, што можа што заўгодна перасекчы імі, як мячом. Цмок - найстарэйшы звер у свеце. Можа жыць як у возеры ці балоце (што адпавядае яго хтанічнай прыродзе) так і ў небе<ref>Міфалогія беларусаў: энцыклапедычны слоўнік / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. — Мн.: Беларусь, 2011. — 607 с.: іл.</ref>.
 
У некаторых павер'ях цмок мае рысы стыхійнага боства, апякуна і ахоўніка. У вёсцы Валова Гара яшчэ ў пачатку ХХ ст. верылі, што ў час вяселля кагосьці з вяскоўцаў па рэках Эсэ і Бярэшчы, па возеры Бярэшча і Бярэзінскім канале праплывае змеепадобная пачвара з імем Цмок. Трэба выліць у ваду шклянку самагону і кінуць пачастунак, і за гэта маладая сям'я атрымае блаславенне ад цмока<ref>Аповяд запісаў у 1969 годзе Уладзімір Шушкевіч, ад жыхаркі вёскі Верабкі Анэты Міхайлаўны Шушкевіч (1899 -- 1975), у 1969 г.</ref>.
 
Цмок [[Вяль]] жыве ля валуна і шкодзіць людзям: завальвае дарогу, крадзе скаціну. Аднойчы кемлівы селянін знішчае яго, скарміўшы пачвары скуру [[Бараны|барана]], у якую заліў смалу. Імя "Вяль" можа быць празрыстай адсылкай да бога Вялеса. Аднак постаць цмока замяняе Вялеса, хутчэй за ўсё, толькі частцы паданняў, дзе сам цмок не надзяляецца змяінымі рысамі. "Змяіным" цмокам ў болей архаічнай, язычніцкай версіі паданняў адпавядаў нейкі старажытны [[хтанічны]] змей, звестак аб якім на сёння не захавалася.