Цмок: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 18:
У іншых крыніцах цмок - злы змей, які шкодзіць людзям, паліць хаты<ref>Запісана ў в. Пірэвічы Жлобінскага р-на ад Калядзенка Сафіі Васільеўны, 1935 г.н., студэнткай Шышовай К. (2006 г.)</ref>, пушчае з пашчы полымя. Яшчэ адна крыніца дадае: ростам Цмок з вялікі [[Хата|дом]], але вельмі гультаяваты - калі нехта з людзей патурбуе яго, то ён не абавязкова будзе нападаць, а спачатку ўзважыць, ці вартая ахвяра парушанага спакою. Паводле фалькларыста [[Міхал Адольфавіч Федароўскі|М. Федароўскага]], цмок - пачвара з кіпцюрамі, як сярпы, і з такімі вострымі крыламі, што можа што заўгодна перасекчы імі, як мячом. Цмок - найстарэйшы звер у свеце. Можа жыць як у возеры ці балоце (што адпавядае яго хтанічнай прыродзе) так і ў небе<ref>Міфалогія беларусаў: энцыклапедычны слоўнік / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. — Мн.: Беларусь, 2011. — 607 с.: іл.</ref>.
 
У некаторых павер'ях цмок мае рысы стыхійнага боства, апякуна і ахоўніка. У вёсцы [[Вёска Валова Гара|Валова Гара]] яшчэ ў пачатку ХХ ст. верылі, што ў час вяселля кагосьці з вяскоўцаў па рэках [[Эсэ, рака|Эсэ]] і Бярэшчы, па возеры [[Возера Бярэшча|Бярэшча]] і [[Бярэзінскі канал|Бярэзінскім канале]] праплывае змеепадобная пачвара з імем Цмок. Трэба выліць у ваду шклянку самагону і кінуць пачастунак, і за гэта маладая сям'я атрымае блаславенне ад цмока<ref>Аповяд запісаў у 1969 годзе Уладзімір Шушкевіч, ад жыхаркі вёскі Верабкі Анэты Міхайлаўны Шушкевіч (1899 -- 1975), у 1969 г.</ref>.
 
Цмок [[Вяль]] жыве ля валуна і шкодзіць людзям: завальвае дарогу, крадзе скаціну. Аднойчы кемлівы селянін знішчае яго, скарміўшы пачвары скуру [[Бараны|барана]], у якую заліў смалу. Імя "Вяль" можа быць празрыстай адсылкай да бога [[Вялес|Вялеса]]. Аднак постаць цмока замяняе Вялеса, хутчэй за ўсё, толькі частцы паданняў, дзе сам цмок не надзяляецца змяінымі рысамі. "Змяіным" жа цмокам ў болей архаічнай, язычніцкай версіі паданняў адпавядаў нейкі старажытны [[хтанічны]] змей, звестак аб якім на сёння не захавалася.
 
У казках, замовах, легендах таксама фігурыруюць змеі-пачвары ці магічныя змеі не пад імем "цмок": змеі [[Шкурапея]], Хама-Хаміца, Сохва, Рабея<ref>[http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=5085&mode=print Магічны... вуж]</ref> з народных замоў, [[Цуда-Юда]] з казкі "[[Удовін сын, казка|Удовін сын]]" і інш. У замовах змяя Шкурапея часцей за ўсё сядзіць на дрэве ў гняздзе ці на валуне. Ад яе патрабавалі забраць яд у чалавека, якога нядаўна ўкусіла змяя. Калі Шкурапея не возьме яд, то Бог нашле на яе сваі маланкі<ref>[http://archive.is/0dcKj Хрэстаматыя. Вучэбны дапаможнік па раздзеле “Замовы” для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 “Беларуская філалогія”. Гомель, 2011]</ref>. Відаць, у старажытным, язычніцкім варыянце замовы замест хрысціянскага Бога быў [[Пярун]] - постаць, варожая змеям, як і багі-грамабоі большасці міфалогій.