Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др + {{тупіковы артыкул}}
Радок 1:
Транспартнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі» знаходзіцца на важнейшым стратэгічным скрыжаванні, якое звязвае шляхі з усходу на захад, праз Гомель ажыццяўляюцца сувязі з Масквой, Санкт-Пецярбургам, Кіевам, Мінскам, многімі іншымі буйнымі гарадамі і прамысловымі рэгіёнамі блізкага і далёкага замежжа. Размешчана на тэрыторыі Гомельскай вобласці; мяжуе з Расіяй і Украінай.
 
== Гісторыя ==
Упершыню на тэрыторыі Гомельшчыны чыгуначная лінія прайшла ў 1873 годзе ад станцыі Нова-Вілейск да Гомеля, а ў 1874 годзе ад Гомеля да Ромны (Украіна). Здадзены ў эксплуатацыю першыя ўчасткі Мінск-Жлобін і Гомель-Жлобін Ландвара-Роменскай чыгункі (у 1877 годзе перайменавана ў Лібава-Роменскую).
Радок 16 ⟶ 17:
У 1953 годзе ў маі, з мэтай паляпшэння кіравання эксплуатацыйнай і гаспадарчай дзейнасцю транспарту БССР, аб'ядналі Беларускую і Мінскую чыгункі з кіраўніцтвам у Мінску, а ў вызваленым будынку ўпраўлення дарогі ў Гомелі (вул.Кірава) быў адкрыты Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (БІІЧТ, зараз БелДУТ).
На падставе пастанаўлення Савета міністраў СССР ад 19.09.1946г. «Аб арганізацыі аддзяленняў чыгунак загадам МШЗ ад 23.09.1946 года на базе двух аддзяленняў Гомельскага і Жлобінскага і Калінкавіцкага пададдзела арганізавана Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі.
 
== Сучасны стан ==
У распараджэнні Гомельскага аддзялення амаль дзевяцьсот кіламетраў галоўных, станцыйных і пад'язных пуцей, дэпо, шматлікія станцыі і паўстанкі, раз'езды і пераезды, вакзалы, дыстанцыі пуці, сігналізацыі і сувязі, пагрузачна-разгрузачных работ, электра- і водазабеспячэння, санаторый-прафілакторый, дзіцячы аздараўленчы лагер, прадпрыемствы гандлю і харчавання, іншыя аб'екты вытворчай і сацыяльнай інфраструктуры.
 
== Страктурныя падраздзяленні ==
'''Станцыі'''
* Гомель
* Жлобін
* Калінкавічы
* Барбароў
'''Лакаматыўныя дэпо'''
* Лакаматыўнае дэпо Гомель
* Лакаматыўнае дэпо Жлобін
* Лакаматыўнае дэпо Калінкавічы
'''Вагонныя дэпо'''
* Гомельскае вагоннае дэпо
* Жлобінскае вагоннае дэпо
'''Дыстанцыі пуці'''
* Гомельская дыстанцыя пуці
* Жлобінская дыстанцыя пуці
* Калінкавіцкая дыстанцыя пуці
'''Дыстанцыі сігналізацыі і сувязі'''
* Гомельская дыстанцыя сігналізацыі і сувязі
* Жлобінская дыстанцыя сігналізацыі і сувязі
* Калінкавіцкая дыстанцыя сігналізацыі і сувязі
'''Іншыя прадпрыемствы'''
* Гомельская дыстанцыя ахоўных лесанасаджэнняў
* Гомельская дыстанцыя грамадзянскіх збудаванняў
* Гомельская дыстанцыя электразабеспячэння
* Гомельскі вагонны ўчастак
* Прамывачна-прапарачная станцыя Барбароў
* Аддзел матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння
* Гомельская база (транспартная)
* Вакзал станцыі Гомель
* Культурна-спартыўны комплекс
* Санаторый
'''Даччыныя прадпрыемствы'''
* Сельскагаспадарчае рэспубліканскае даччынае унітарнае прадпрыемства “Крынкі Ашра”
* ТЭП «Гомельчыгунтранс»
 
== Начальнікі Гомельскага аддзялення ==
* Лажкоў Аляксандр Мікалаевіч (1946-1955)
* Таранюк Ілья Спірыдонавіч — (1955-1959)
* Сыцко Петр Аляксандравіч —(1959-1961)
* Сушкоў Іван Якаўлевіч – (1961-1976)
* Блізнюк Аркадзь Сяргеевіч — (1976-1984)
* Гуд Мікалай Аўрамавіч — (1984-1992)
* Удодаў Аляксандр Пятровіч – (1992-2012)
* Дворак Рыгор Уладзіміравіч – (2013 – ц.ч.).
 
== Літаратура ==
* История Белорусской железной дороги из XIX века в век XXI. / В.В. Яновская и др. - Минск: “Мастацкая літаратура”, 2012. – 955с. ISBN 978-985-02-1375-4.
* Железная дорога Беларуси: История и современность. В. Г. Рахманько, А. В. Бессольнов, В. А. Шоба и др. Под общей редакцией В. Г. Рахманько. — Мн.: ОДО «Триолета», 2001. — 488 с. ISBN 985-6533-02-3.
 
{{тупіковы артыкул}}
 
[[Катэгорыя:Аддзяленні Беларускай чыгункі]]