Кірыла Тураўскі: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др удакладненне |
|||
Радок 31:
Звестак пра яго жыццё няшмат. Падрабязнасці жыцця, такія, як дакладныя даты нараджэння і смерці, свецкае імя і г.д., невядомыя; непасрэдныя дакументальныя звесткі абмяжоўваюцца «Жыціем» і адзінай [[летапіс]]най згадкай ([[Іпацьеўскі летапіс]], 1169). Магчыма, паходзіў з арыстакратычнай сям'і, а яго бацька служыў Святаполку II. У рукапісных пралогах захавалася яго «Жыціе». У ёй гаворыцца: «Гэты шчасны Кірыла нарадзіўся ў горадзе Тураве. Сын заможных бацькоў ён не любіў багацця і тленнай славы гэтага свету, але добра напрактыкаваўся ў Святых Пісаннях». Атрымаў добрае хатняе выхаванне, пазней спасціг вышэйшыя навукі і мастацтвы ад грэчаскіх настаўнікаў. Па-майстэрску валодаў народнай вобразнай і стараславянскай мовамі, глыбока ведаў візантыйскую культуру, асабліва паэзію і красамоўства. Рана стаў паслушнікам аднаго з манастыроў. Кірыла Тураўскі быў першым на Русі «стоўпнікам».
Адзначаецца добрая адукаванасць Кірыла, асабліва ў [[Багаслоўе|багаслоўі]]; ведаў мовы, у т.л. [[Грэчаская мова|грэчаскую]]. Быў пастрыжаны ў манахі, магчыма, Нікольскага манастыра Турава (магчыма, у канцы 1120-х—пач. 1130-х гг.). Відаць, быў узведзены ў [[ігумен]]скі сан
Каля 1169 г. князь Юрый Яраслававіч з тураўскімі старэйшынамі ўпрасілі Кірылу прыняць епіскапства. У гэты час Фёдар з Уладзіміра-Суздальскага княства, пры дапамозе князя Андрэя Багалюбскага, пачаў раскол праваслаўнай царквы на Русі. На гэта Кірыла пракляў яго, а да князя Андрэя напісаў шмат пасланняў па гэтай справе, якія не захаваліся.
|