Адам Іосіфавіч Мальдзіс: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др кат.
Радок 7:
 
== Творчая і навуковая дзейнасць ==
У друку з артыкуламі і рэцэнзіямі пачаў выступаць у 1954. Даследуе гісторыю беларускай культуры і літаратуры 17-19 стст., беларуска-польскія і беларуска-літоўскія літаратурныя ўзаемасувязі.
У друку з артыкуламі і рэцэнзіямі пачаў выступаць у 1954. Даследуе гісторыю беларускай культуры і літаратуры 17-19 стст., беларуска-польскія і беларуска-літоўскія літаратурныя ўзаемасувязі (кніга «Творчае пабрацімства» (1966), зборнік нарысаў «Падарожжа ў ХІХ ст.» (1969), даследаванне «Традыцыі польскага Асветніцтва ў беларускай літаратуры XIX стагоддзя» (1972), «Таямніцы старажытных сховішчаў» (1974), «На скрыжавані славянскіх традыцый» (1980), «Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII ст.: Нарысы быту і звычаяў» (1982), «З літаратуразнаўчых вандраванняў» (1987), «Францыск Скарына як прыхільнік збліжэння і ўзаемаразумення людзей і народаў» (1988), «Перазовы сяброўскіх галасоў» (у сааўт. з А. Лапінскене, 1988), «І ажываюць спадчыны старонкі: Выбранае» (1994), «Выбране» (2007), «Белорусские сокровища за рубежом» (2010) і інш.). Падрабязная бібліяграфія змешчана ў кн.: «Беларусь і беларусы ў прасторы і часе: Зборнік да 75-годдзя прафесара Адама Мальдзіса» (2007). Працы Адама Мальдзіса вызначаюцца глыбінёй навуковага аналізу, арыгінальнасцю вывадаў, наватарскімі падыходамі, бліскучым стылем. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 2, 1969), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» (1977).
 
Пачынаў як даследчык літаратуры XIX стагоддзя. Яго кніга «Творчае пабрацімства» (1966) пра беларуска-польскія літаратурныя сувязі змяшчае мноства новых фактаў, здабытых у айчынных і польскіх архівах, мноства свежых думак, арыгінальных даследчыцкіх назіранняў. Даследчыка адразу вызначала комплекснасць у вывучэнні пытанняў літаратуры і
Аўтар гістарычнай аповесці «Восень пасярод вясны» (1984), краязнаўчага нарыса «Астравеччына, край дарагі…» (1977), літаратурнага партрэта «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» (1990, 2010), кніг «Як жылі нашы продкі ў XVIII ст.» (2001). Складальнік зборнікаў «Зямля навагрудская, краю мой родны…» [[А. Міцкевіч]]а (1969) і «Творы» [[Я. Дыла|Я. Дылы]] (1981), «Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча (пераклад [[Б. Тарашкевіч]]а, 1981). Перакладаў з польскай і балгарскай моў.
культуры, імкненне да жывой размовы з шырокім чытачом. У кнізе «Падарожжа ў XIX стагоддзе» (1969) ім пададзены партрэты пісьменнікаў, музыкаў, падарожнікаў, дзеячаў вызваленчага руху. Выдаў даследаванне «Традыцыі польскага Асветніцтва ў беларускай літаратуры XIX стагоддзя» (1972), «Таямніцы старажытных сховішчаў» (1974), «На скрыжавані славянскіх традыцый» (1980), «Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII ст.: Нарысы быту і звычаяў» (1982, перавыдадзена ў абноўленым выглядзе 2001), «З літаратуразнаўчых вандраванняў» (1987), «Францыск Скарына як прыхільнік збліжэння і ўзаемаразумення людзей і народаў» (1988). Сумесна з літоўскай даследчыцай Альмай Лапінскене выдаў манаграфію «Перазовы сяброўскіх галасоў» (1988), дзе ўпершыню паказана літаратурнае ўзаемадзеянне двух народаў ад старажытнасці да нашага часу. Пазней выйшлі яго кіигі «І ажываюць спадчыны старонкі: Выбранае» (1994), «Выбране» (2007), «Белорусские сокровища за рубежом» (2010).
 
Падрабязная бібліяграфія змешчана ў кн.: «Беларусь і беларусы ў прасторы і часе: Зборнік да 75-годдзя прафесара Адама Мальдзіса» (2007). Працы Адама Мальдзіса вызначаюцца глыбінёй навуковага аналізу, арыгінальнасцю вывадаў, наватарскімі падыходамі, бліскучым стылем. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 2, 1969), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» (1977).
 
Напісаў гістарычную аповесць «Восень пасярод вясны» (1984), у якой на аснове мясцовай легенды звёў разам, сабраў у Анеліне на Астравеччыне [[Кастусь Каліноўскі|Кастуся Каліноўскага]], [[У. Сыракомля|Уладзіслава Сыракомлю]], актрысу Галену Маеўскую-Кіркор і іншых герояў. Аўтар краязнаўчага нарыса «Астравеччына, край дарагі…» (1977), шматлікіх артыкулах па краязнаўству. Кніга «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» (1990) — сплаў мемуарыстыкі, эсэістыкі, літаратуразнаўства. Аўтар кнігі «Як жылі нашы продкі ў XVIII ст.» (2001).
 
Сам Адам Мальдзіс узгадваў:
{{Цытата|
Найбольш дарагія для мяне першая кніга, напісаная «для душы», «Падарожжа ў XIX стагоддзе» і «няшлюбнае» (г. зн. мастацкае) дзіця «Восень пасярод вясны», інспіраванае Уладзімірам Караткевічам (паралельна ён меўся пісаць на тую ж тэму «Крыж Аняліна», але паспеў накідаць толькі пачатак). Найбольш удалай лічу «Жыцце і ўзнясенне
Уладзіміра Караткевіча», бо выношвалася яна доўга, а рэдактары ў ёй амаль нічога не змянілі. А найбольш сур’ёзнай і даўгавечнай з навуковага пункту гледжання — «Беларусь на скрыжаванні славянскіх традыцый», дзе разгледжана беларуская літаратура і, шырэй, культура XVII–XVIII стагоддзяў, у перыяд іх пераходу ад адной эпохі
(Сярэдневякоўе, Рэнесанс) да другой, Новага часу.
}}
Складальнік зборнікаў «Зямля навагрудская, краю мой родны…» [[А. Міцкевіч]]а (1969) і «Творы» [[Я. Дыла|Я. Дылы]] (1981), «Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча (пераклад [[Б. Тарашкевіч]]а, 1981).
 
Перакладаў з польскай і балгарскай моў.
 
== Узнагароды ==