Расціслаў Усяславіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 10:
Аднак Васкрасенскі летапіс дае яскравыя прыклады «канструявання» генеалогій, прычым менавіта ў выпадку Рагвалода-Васіля. У раздзеле «Пра вялікіх князёў разанскіх», пад 1159 годам летапіс паведамляе, што друцкі князь Рагвалод-Васіль унук Юрыя Даўгарукага і, адпаведна, сын Барыса Юр'евіча. Вядома, крыніцай «канструявання» з'яўляецца Іпацеўскі летапіс, дзе пад 1159 года паведамляецца і пра смерць Барыса Юр'евіча, і пра княжанне Рагвалода-Васіля ў Друцку, але нічога пра іх роднасць.{{sfn|Литвина, Успенский|2006|с=274, прим. 15;}} Пры гэтым пэўна вядомы дзед Рагвалода-Васіля — Усяслаў Полацкі, і бацька — Барыс Усяславіч. Такім чынам, паводле Васкрасенскага летапісу, Расціслаў Рагвалодавіч быў прадстаўніком Ізяславічаў, а Рагвалод-Васіль — не, т.-б. не бацькам першага.
 
Таксама прыклад «канструявання» ёсць у месцы, дзе вядзецца пра высылку полацкіх князёў у Візантыю і даецца іх пералік. Публікацыя Васкрасенскага летапісу дае гэтае месца з праўкамі Карамзіна, а ў арыгінале ''«пославъ по Кривския Князи, по Давыда, и по Ростислава, и Святослава, и по Рогволодовича два, и по Ростислава и по Василия и по Ивана»'', т.б. называецца прынамсі два Расціслава, мабыць, меўся на ўвазе і трэці — адзін з двух Рагвалодавічаў. У Іпацеўскім летапісе пра высылку полацкіх князёў паведамляецца ў двух месцах, пад 1130 годам, дзе называюцца высланыя Давыд, Расціслаў і Святаслаў, і пад 1139 годам, дзе гаворыцца пра высылку ўсіх ''Рагвалодавічаў'' агулам і пра вяртанне двух княжычаў ''Рагавалодавічаў'' — Васіля і Івана. Такім чынам, гэтаегэта месца Васкрасенскага летапісу не ўнікальнае, а «сканструявана» з двух артыкулаў Іпацеўскага летапісу з утраеннем іх інфармацыі. У Візантыю быў сасланы адзіны Расціслаў — Расціслаў Усяславіч; княжычы, якія вярнуліся ў 1139 годзе, былі, як вынікае з пазнейшых падзей, Рагвалод-Васіль і, напэўна, яго брат Іван.
 
На думку яшчэ В. Данілевіча і многіх следам, у т.л. Э. Загарульскага, у 1128—1130 гадах Рагвалод-Васіль быў малалетні, бо «палачане прыводзілі» яго да вял.кн. Мсціслава, а не сам ён «хадзіў». Пра тое ж сведчыць актыўная дзейнасць Рагвалода-Васіля ў 1150-1160-х і дажыццё да 1170-х гадоў. Таму, наўрад ці да высылкі ён быў жанаты і меў дзяцей. Нават калі дапусціць гэта, да 1139 года дзеці мусілі быць малалетнімі і вярнуцца з Візантыі разам з бацькам. Такім чынам, ні дзяцей, ні ўнукаў Рагвалода-Васіля ў Візантыі не было. Пра шлюб Рагвалода-Васіля паведамляецца толькі пад 1144 годам. Пагатоў неверагоднай выглядае пасылка ў Візантыю па ўнукаў, калі іх дзед княжыў у Полацку або Друцку.