Юзаф Бяляк: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Належаў да беларускага шляхецкага роду татарскага паходжання [[Род Белякоў|Белякоў]]. Быў на вайсковай службе ў Саксоніі, удзельнік Сямігадовай вайны 1756—1763 гадоў. Прыхільнік караля Аўтуста III, потым Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
 
У час [[Барская канфедэрацыя|Барскай канфедэрацыі]] камандзір каралеўскага палка татар. У 1769 на баку канфедэратаў удзельнічаў y бітвах пад Слонімам, Моўчаддзю (Баранавіцкі раён) і на Жамойці, y верасні 1771 — y пераможнай бітве над расійскімі войскамі каля [[Бездзеж]]а (Драгічынскі раён). 23.9.1771 yгода ў [[Бой пры Сталовічах, 1771|бітве каля Сталавічаў]] (Баранавіцкі раён), калі войска ВКЛ было разбіта рускімі, адступіў з палком, захаваўшы баявы парадак. У 1788—89 удзельнічаў yў задушэнні сялянскага паўстання на Украіне. У чэрвені—ліпені 1792 на чале пярэдняга корпуса войска ВКЛ ваяваў пад Свержанем (Стаўбцоўскі раён), Зэльвай і Брэстам. Далучыўся да [[паўстанне 1794|паўстання 1794]], yу чэрвені ўзначаліў корпус, з якім прайшоў ад Гродна да Слоніма і Іўя. Праз некалькі дзён раптоўна памёр.
 
== Літаратура ==