Удзельнік:Чобат/Чарнавік: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 22:
}}
{{Старамангольская пісьменнасць}}
'''Манго́льская мова''' (саманазва: ''Монгол хэл''{{Заўвагаefn|Старамангольскім пісьмом — {{MongolUnicode|ᠮᠤᠨᠭᠭᠤᠯ ᠬᠡᠯᠡ}}}}, вымаўл. {{IPA|/mɔŋɢɔ̆ɮ xiɮ/}}) — адна з моў [[мангольскія мовы|мангольскае]] сям'і моў і дзяржаўная мова [[Манголія|Манголіі]]. Колькасць носьбітаў з улікам усіх дыялектаў дасягае прыкладна 5,2 млн чал., складаючы большасць сярод насельніцтва Манголіі ды этнічна мангольскай часткі насельніцтва [[кітай]]скага аўтаномнага раёна [[Унутраная Манголія|Ўнутраная Манголія]]<ref name=stkf>{{Кніга|аўтар = Svantesson, Jan-Olof, Anna Tsendina, Anastasia Karlsson, Vivan Franzén.|частка = |загаловак = The Phonology of Mongolian|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = New York|выдавецтва = Oxford University Press|год = 2005|том = |старонкі = |старонак = |серыя = |isbn = 0-19-926017-6|наклад = }}</ref>. У Манголіі дамінуючым з'яўляецца халхаскі дыялект і кірылічная пісьменнасць, на якіх заснаваная літаратурная мова Манголіі, у той час ва Ўнутранай Манголіі мангольская мова мае большую дыялектную разнастайнасць і запісваецца традыцыйным старамангольскім пісьмом.
 
Мова вылучаецца наяўнасцю [[гармонія галосных|гармоніі галосных]] і складанай структурай складоў, што дазваляе мове мець у канцы слоў сцячэнні да трох зычных гукаў. Граматычна — тыповая [[аглюцінатыўныя мовы|аглюцінатыўная]] мова, у словазмяненні вялікую ролю адыгрываюць паслядоўныя ланцугі суфіксаў. Парадак слоў у сказе — дзейнік-дапаўненне-выказнік, упарадкаванне іменнае групы адносна вольнае, граматычныя ролі выражаюцца шляхам каля васьмі склонаў, існуе пяць станаў. Дзеяслоў змяняецца паводле стану, віду, часу, мадальнасці ды эвідэнцыяльнасці. У сувязях унутры сказа асаблівую ролю маюць словы, значэнне якіх блізкае да прыслоўяў.
Радок 40:
Статус некаторых [[мангольскія мовы|мангольскіх]] ідыёмаў як асобных [[мова|моў]] або дыялектаў уласна мангольскае мовы з'яўляецца дыскусійным. Існуе прынамсі тры падобныя спрэчныя ідыёмы: [[айрацкая мова|айрацкі]] (у тым ліку [[калмыцкая мова]]) ды [[бурацкая мова|бурацкая]] (абодва распаўсюджаныя ў [[Расія|Расіі]]), а таксама [[ардоскі дыялект|ардоскі]] (распаўсюджаны ў мескай акрузе Ардос Унутранай Манголіі, што на поўдні гэтага аўтаномнага раёна)<ref name=qbjyc/><ref name=janhunen1/>.
 
Незважаючы на спрэчны статус некаторых моў або дыялектаў мангольскае сям'і, статус халхаскага дыялекту, літаратурнай мовы Манголіі, як часткі мангольскае мовы не з'яўляецца дыскусійным. Класіфікацыя па-за халхаскім дыялектам, аднак, з'яўляецца дыскусійнай. Напрыклад, на думку Г. Санжэева, мангольская мова падзяляецца на тры дыялекты — халхаскі, чахарскі і ардоскі, тады як бурацкая ды айрацкая разглядаюцца як асобныя мовы<ref name=sanzhejeu>{{Кніга|аўтар = Санжеев Г. Д.|частка = |загаловак = Сравнительная грамматика монгольских языков|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = {{М.}}|выдавецтва = Академия Наук СССР|год = 1953|том = |старонкі = |старонак = |серыя = |isbn = |наклад = }}</ref>. З іншага боку, існуюць іншыя меркаванні, якія пашыраюць паняцце ''мангольская мова'': прыкладам, паводле Луўсанвандана мангольская мова падзяляецца на цэнтральны (уключна з халхаскім, чахарскім, ардоскім), усходні (харчынскі і хорчынскі), заходні (айрацкая, калмыцкая мовы) і паўночны (дзве бурацкія гаворкі) дыялекты<ref name=qbjyc/>. Некаторыя заходнія даследчыкі лічаць, што адносна добра даследаваны ардоскі ідыём з'яўляецца асобнай мовай, маючы кансерватыўную структуру складоў і набор фанем<ref>Гл. напрыклад {{Кніга|аўтар = Janhunen, Juha.|частка = |загаловак = The Mongolic languages|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = London|выдавецтва = Routledge|год = 2003|том = |старонкі = |старонак = |серыя = |isbn = 0700711333|наклад = }}</ref>. Сярод дыялектаў, чыя класіфікацыя паддаецца цяжкасцям, адзначаецца, у прыватнасці, алашаньскі дыялект, які гістарычна звязаны з заходнімі айрацкімі гаворкамі, але знаходзіўся пад культурным уплывам Унутранай Манголіі<ref name=qbjyc/>{{Заўвагаefn|Паводле Шэчэнбагатура алашаньскі дыялект класіфікуецца як частка паўднёвамангольскіх дыялектаў, але паводле Свантэсана алашаньскі дыялект належыць да айрацкіх, што абгрунтоўваецца фаналагічнымі крытэрамі.}}; іншым дыскусійным пытаннем застаецца класіфікацыя чахарскага, халхаскага і хорчынскага дыялектаў у дачыненні як адзін да аднаго, так і ў адносінах да бурацкай і айрацкай<ref name=qbjyc/><ref name=janhunen1/>. У якасці аднаго з асноўных адрозненняў дыялектаў Манголіі ад дыялектаў Унутранай Манголіі прыводзіцца падзел афрыкаты [tʃ] на [tʃ] у пазіцыі перад *i ды на [ts] перад астатнімі рэканструяванымі галоснымі гукамі — гэтая рыса прысутнічае ў дыялектах Манголіі, але не існуе ў дыялектах Унутранай Манголіі (напр., праманг. *tʃil > халх. /tʃiɮ/, чах. /tʃil/; але праманг. *tʃøhelen > халх. /tsooɮəŋ/, чах. /tʃooləŋ/)<ref>Svantesson et al. 2006</ref><ref>Dobu 1983</ref>. З іншага боку, дыфэрэнцыяцыя цэнтральных дыялектаў з дзеяслоўным суфіксам прошлага часу -sŋ і ўсходніх дыялектаў з суфіксам такой жа функцыі -dʒɛ лічыцца стахастычным (то бок, выпадковым) проціпастаўленнем<ref>Činggeltei 1959</ref>.
 
Ва Ўнутранай Манголіі ў афіцыйным рэчышчы мангольская мова разглядаецца з падзелам на тры дыялекты: ''паўднёвамангольскі'', ''айрацкі'' ды ''баргу-бурацкі'', паўднёвамангольскі дыялект пры гэтым падзяляецца на чахарскую, ардоскую, баарынскую, хорчынскую, харчынскую і алашаньскую гаворкі. Літаратурная мангольская мова ў Кітаі засноўваецца на мясцовых дыялектах: граматыка заснавана на паўднёвамангольскім дыялекце, вымаўленне — на чахарскай гаворцы. Дыялекталагічна некаторыя паўднёвамангольскія гаворкі бліжэйшыя да халхаскага дыялекту, чым да іншых дыялектаў і гаворак Унутранай Манголіі: напрыклад, чахарская гаворка бліжэйшая да халхаскага дыялекту, чым хорчынская<ref name=janhunen1/>.
 
У пытанні знешняй класіфікацыі мангольская мова ўваходзіць у мангольскую моўную сям'ю. Мангольская сям'я, у сваю чаргу, уваходзіць у [[алтайскія мовы|алтайскую]] сям'ю моў, у якую ўваходзяць таксама [[тунгуса-маньчжурскія мовы|тунгуса-маньчжурская]], [[цюркскія мовы|цюркская]], [[япона-рукюскія мовы|япона-рукюская]] сем'і ды [[карэйская мова]], аднак існаванне алтайскае сям'і прызнаецца не ўсімі лінгвістамі{{Заўвагаefn|Пра гісторыю алтайскае тэорыі гл. {{Кніга|аўтар = Georg, Stefan, Peter A. Michalove, Alexis Manaster Ramer, Paul J. Sidwell.|частка = 35|загаловак = Telling general linguists about Altaic|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = Journal of Linguistics|месца = |выдавецтва = |год = 1999|том = |старонкі = 65-98|старонак = |серыя = |isbn = |наклад = }} З тых часоў найбольш прадстаўнічай публікацыяй у падтрымку алтайскай тэорыі стала праца {{Кніга|аўтар = Starostin, Sergei A., Anna V. Dybo, Oleg A. Mudrak.|частка = 3|загаловак = Etymological Dictionary of the Altaic Languages,|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = Leiden|выдавецтва = Brill|год = 2003|том = |старонкі = |старонак = |серыя = |isbn = 90-04-13153-1|наклад = }} Найбольш падрабязная крытыка — у працы {{Кніга|аўтар = Vovin, Alexander.|частка = 49|загаловак = The end of the Altaic controversy (review of Starostin et al. 2003)|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = Central Asiatic Journal|месца = |выдавецтва = |год = 2005|том = 1|старонкі = 71-132|старонак = |серыя = |isbn = |наклад = }}}}.
 
== Лінгвістычная характарыстыка ==
Радок 136:
Іншыя суфіксы ў словах з галоснымі −ATR рэалізуюцца з галосным /ʊ/, з галоснымі +ATR — з галосным /u/. Напрыклад:
 
: aw («узяць») + -Uɮ (каўзатыў{{Заўвагаefn|З прычыны адсутнасці дадзенага склону ў беларускай мове дакладны пераклад немажлівы.}}) → awʊɮ
 
У выпадках, калі ў слове паўстае толькі галосны /i/, суфікс перабудоўваецца паводле схемы +ATR<ref name=stkf/>.
Радок 142:
Мангольская мова адзначаецца супрацьпастаўленнем паводле агубленасці або неагубленасці галоснага. У выпадку, калі корань утрымлівае галосныя /o/ або /ɔ/, суфікс мусіць змяшчаць галосныя [o] або [ɔ] адпаведна. Аднак гэты працэс скасоўваецца пры наяўнасці ў слове /u/ (або /ʊ/) ды /ei/ (напр., ɔr-ɮɔ, але ɔr-ʊɮ-ɮa)<ref name=stkf/>.
 
Даўжыня галоснага гуку адрозніваецца паводле пазіцыі складу ў слове. Доўгі галосны, як правіла, мае каля 208 % ад даўжыні кароткага. У сярэдзіне слова даўжыня доўгага галоснага складае ўжо толькі 127 % ад даўжыні кароткага галоснага ў пачатку слова, але іх адрозненне ад кароткага галоснага ў пачатку слова дагэтуль застаецца. Кароткія галосныя ў неініцыяльным складзе{{Заўвагаefn|То бок у любым непачатковым.}} карацей за кароткія ініцыяльныя галосныя на 71 % і маюць крыху іншае месца [[артыкуляцыя|артыкуляцыі]]. Але гэтае адрозненне не з'яўляецца фанематычным, з-за чаго іх становішча вызначаецца законамі фанатактыкі<ref name=stkf/>.
 
* '''Зычныя''':
Радок 278:
:* /p/ ды /pʲ/ не могуць выступаць як першы або другі зычны (апрача выпадкаў, калі перад імі стаіць /m/ або /ɮ/ ці іхнія палаталізаваныя пары);
 
Сцячэнні зычных, якія не адпавядаюць гэтым правілам, разбіваюцца нефанематычным галосным: напр., словы ''hojor'', ''ažil'', ''saarmag'' фанематычна выглядаюць як /xɔjr/, /atʃɮ/, /saːrmɡ/ адпаведна. Галосны, які разбівае падобнае сцячэнне зычных, вызначаецца правілам гармоніі галосных. Звычайна гэта варыянт гэтага гуку ў сярэднім уздыме, аднак існуюць вызначаныя выключэнні. Так, пасля /u/ ранейшага складу ў наступным складзе ідзе [e]; у выпадку, калі ў ранейшым складзе ідзе ненейтральны галосны, у наступным складзе /i/ ігнаруецца; [[эпэнтэза|эпэнтэтычнае]]{{Заўвагаefn|То бок устаўное.}} [i] суправаджаецца постальвеалярным або палаталізаваным зычным (гл. [atʃĭɮ])<ref name=stkf/>.
 
* '''Націск''':
Радок 287:
 
=== Марфалогія ===
У марфалагічным дачыненні мангольская мова адносіцца да [[аглюцінатыўныя мовы|аглюцінатыўных]] моў, словаўтварэнне — амаль заўсёды [[суфікс]]альнае, аднак таксама маецца рэдуплікацыя{{Заўвагаefn|Падваенне пачатковага складу, асновы ці слова.}}<ref name=stkf/>. Большая частка суфіксаў складаецца з адной [[марфема|марфемы]], існуе вялікая колькасць словаўтваральных марфем<ref name=sechen>{{Кніга|аўтар = Sečen.|частка = |загаловак = Odu üy-e-yin mongγul bičig-ün kelen-ü üge bütügekü daγaburi-yin sudulul|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = Kökeqota|выдавецтва = ÖMASKKQ|год = 2004|том = |старонкі = |старонак = |серыя = |isbn = 7-5311-4963-X|наклад = }}</ref>. Вылучаецца адсутнасць рэзкага адрознення між словазмяненнем і словаўтварэннем: так, напрыклад, розныя склонавыя формы аднаго і таго ж слова часта лексічна функцыянуюць як новыя словы і дапускаюць другаснае скланенне, асновай якога з'яўляецца склонавая форма.
 
Досыць частымі з'яўляюцца складаныя словы, некаторыя словаўтваральныя суфіксы могуць утвараць уласныя словы (напр., ''jar'-'' — «казаць», ''jarilts-'' — «гаварыць адзін з адным»). Фармальна ўсе асобныя словы, створаныя пры дапамозе суфіксаў, можна падзяліць на тры групы: фінальныя дзеясловы (што могуць выкарыстоўваюцца толькі ў канцы сказу)<ref name=bopsz>{{Кніга|аўтар = P. Bjambasan, C. Önörbajan, B. Pürev-Očir, Ž. Sanžaa, C. Žančivdorž.|частка = |загаловак = Orčin cagijn mongol helnij ügzüjn bajguulalt|арыгінал = |спасылка = |адказны = Luvsanvandan, Š|выданне = |месца = Ulaanbaatar|выдавецтва = Ardyn bolovsrolyn jaamny surah bičig, setgüülijn negdsen rjedakcijn gazar|год = 1987|том = |старонкі = |старонак = |серыя = |isbn = |наклад = }}</ref>, дзеепрыметнікі<ref name=hasimoto1>{{Кніга|аўтар = Hashimoto, Kunihiko.|частка = 43|загаловак = <-san> no imiron|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = MKDKH|месца = Sapporo|выдавецтва = Dō daigaku|год = 1993|том = |старонкі = 49-94|старонак = |серыя = |isbn = |наклад = }}</ref>, а таксама асаблівыя дзеясловы, функцыянальна блізкія прыслоўям<ref name=bopsz/>.
Радок 316:
Мангольская мова характарызуецца наяўнасцю ў [[лексіка|лексіцы]] некаторых плястоў запазычванняў, якія маюць не-[[мангольскія мовы|мангольскае]] паходжанне. Ужо ў Сярэднявеччы мангольская мова пачала засвойваць запазычванні з [[старажытнацюркская мова|старажытнацюркскай]] мовы, [[санскрыт]]у (праз пасярэдніцтва [[уйгурская мова|ўйгурскай]]), [[персідская мова|персідскай]], [[арабская мова|арабскай]], [[тыбецкая мова|тыбецкай]], [[тунгуса-маньчжурскія мовы|тунгуса-маньчжурскіх]] і [[кітайская мова|кітайскае]] моў<ref name=svantesson2/><ref name=temurcereng>{{Кніга|аўтар = Temürcereng, J̌.|частка = |загаловак = Mongγul kelen-ü üge-yin sang-un sudulul|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = Kökeqota|выдавецтва = ÖMASKKQ|год = 2004|том = |старонкі = |старонак = |серыя = |isbn = 7-5311-5893-0|наклад = }}</ref>. Запазычанні новага часу маюць пераважна [[англійская мова|англійскае]], рускае ды кітайскае паходжанне, пры гэтым апошнія ўласцівыя для маўлення Ўнутранай Манголіі<ref name=omys>{{Кніга|аўтар = Öbür mongγul-un yeke surγaγuli.|частка = |загаловак = Odu üy-e-yin mongγul kele|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = Kökeqota|выдавецтва = ÖMAKQ|год = 2005 [1964]|том = |старонкі = |старонак = |серыя = |isbn = 7-204-07631-1|наклад = }}</ref>.
 
У сучаснай мангольскай мове Манголіі існуе практыка афіцыйнага моўнага [[пурызм (лінгвістыка)|пурызму]], які ў асноўным можна ўбачыць у даслоўным перакладзе некаторых міжнародных тэрмінаў у супрацвагу засваенню гэтых тэрмінаў, напрыклад: ''jerönhijlögč''{{Заўвагаefn|Тут і далей, як у папярэдніх раздзелах, словы, глёсы ды марфемы пазначаюцца лацінскай транскрыпцыяй.}} («прэзыдэнт», літаральна — ''чалавек, які абагульняе, загадвае''), ''šar ajrag'' («піва», літаральна — «жоўты кумыс»). Сярод новай тэрміналогіі існуюць калькі іншамоўнага паходжання (прыкладам ''galt tereg'' — «цягнік», літаральна — ''вогненны воз''; ад кітайскага 火车 з тым жа літаральным значэннем)<ref name=omys/>. Іншыя падобныя калькаванні з кітайскай мовы закранаюць грамадска-палітычную сфэру («рэспубліка», «насельніцтва») і гаспадарчую («кукуруза»).
 
Асаблівым чынам вылучаецца пляст запазычванняў [[індаарыйскія мовы|індаарыйскага]] (санскрыт) паходжання, якія выкарыстоўваюцца ў халхаскім дыялекце ў галінах, звязаных, напрыклад, з рэлігіяй і грамадствам (у прыватнасці, вернікі-манголы гістарычна належаць да [[будызм]]у, у распаўсюджанні якога ўдзельнічаў санскрыт). Сярод запазычванняў з санскрыту адзначаюцца таксама назвы некаторых [[планета]]ў (''bud'' — बुध, «[[Мэркурый (планета)|Мэркурый]]»; ''sugar'' — शुक्र, «[[Вэнэра]]»; ''barhasvadi'' — वृहस्पति, «[[Юпітэр (планета)|Юпітэр]]»; ''sanchir'' — शनि — «[[Сатурн (планета)|Сатурн]]»). Кітайскія запазычанні адзначаюцца сярод назваў некаторых страў, галін гандлю і грамадства, а таксама некаторых прадметаў (''luuvan'' — 萝卜, «[[морква]]»; ''khuluu'' — 葫芦, «гарбуз»; ''chinjuu'' — 青椒, «перац»; ''tsai'' — 茶, «[[гарбата]]»; ''naimaa/maimaa'' — 买卖, «гандаль»; ''van'' — 王, «манарх»; ''gunj'' — 公主, «прынцэса»; ''gun'' — 公, «князь», ''shaazan'' — 烧瓷, «фарфор»).
Радок 684:
Даследаванні датычна пытання рэканструкцыі зычных у сярэднемангольскай мове спрычынілася да ўзнікнення шэрагу спрэчак.
 
Сярэднемангольская мова мела дзве серыі выбухных зычных, але невядомы крытэр іх супрацьпастаўлення: паводле звонкасці/глухасці<ref name=temertagoo>{{Кніга|аўтар = Tömörtogoo, D.|частка = |загаловак = Mongol helnij tüühen helzüj|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = Ulaanbaatar|выдавецтва = |год = 1992|том = |старонкі = |старонак = |серыя = |isbn = |наклад = }}</ref> або паводле аспірацыі<ref name=stkf/>. Раннія варыянты мангольскіх пісьменнасцей мелі па два сімвалы для велярных і ўвулярных выбухных зычных, але правіла гармоніі галосных дазваляе рэканструяваць толькі дзве падобныя фанемы, */k/, */kʰ/ (~ *[k], *[qʰ])<ref name=stkf/>. Сярод іншых праблем — неадпавяданне мэдыяльных{{Заўвагаefn|Сярэдзіна слова.}} зычных у чатырох розных пісьменнасцях: так, напрыклад, уйгурска-мангольскае мэдыяльнае /k/ мае два адпаведнікі ў іншых пісьменнасцях, /k/ або нуль сімвалаў. Традыцыйныя даследаванні рэканструюць */k/ для абодвух выпадкаў, сцвярджаючы, што гэтая фанема магла страціцца ў некаторых выпадках<ref name=poppe1>{{Кніга|аўтар = Poppe, Nicholas.|частка = |загаловак = Introduction to Mongolian comparative studies|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = Helsinki|выдавецтва = Finno-Ugrian Society|год = 1955|том = |старонкі = |старонак = |серыя = |isbn = |наклад = }}</ref>. За апошнім часам высоўваліся гіпотэзы, што ўйгурска-мангольскае /k/ і адсутнасць сімвалаў у гэтых пазіцыях іншых пісьменнасцей маглі ўказваць на асобную фанему, /h/, якая адпавядала ініцыяльнаму{{Заўвагаefn|Пачатак слова.}} /h/ іншых пісьменнасцей<ref name=stkf/>. Часам /h/ тлумачыцца паходжаннем з */pʰ/, якое ва ўйгурска-мангольскай пісьменнасці пазначалася як /p/, а ў іншых пісьменнасцях — як нуль гуку (напр., ''debel'' > ''deel'', від традыцыйнага адзення)<ref name=janhunen4>{{Кніга|аўтар = Janhunen, Juha.|частка = |загаловак = Proto-Mongolic|арыгінал = |спасылка = |адказны = Juha Janhunen|выданне = |месца = |выдавецтва = |год = 2003|том = |старонкі = |старонак = |серыя = |isbn = |наклад = }}</ref>. Варта адзначыць, што ў блізкароднаснай бурацкай мове гэтае слова запісваецца з ужываннем сімвалу для падобнага гуку: ''дэгэл''.
 
У паўночных дыялектах сучаснае мангольскае мовы (напр., халхаскім) *č, *čʰ выйшлі на ініцыяльныя пазіцыі слова. Ва ўланбатарскіх гаворках халхаскага дыялекту і гаворках на поўдзень ад яе *kʰ набыў спірантнае вымаўленне, ператварыўшыся ў /x/ (напр., дакласічнае мангольскае *kʰynty > сучасн. манг. /xunt/<ref name=stkf/>). Пры гэтым, у наваколлях Баянхангору і Баруўн-Урту дагэтуль часта захоўваецца вымаўленне са старым зычным: [kʰunt]<ref>{{Кніга|аўтар = Rinchen, Byambyn.|частка = |загаловак = Mongol ard ulsyn ugsaatny sudlal helnij šinžlelijn atlas|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = Ulaanbaatar|выдавецтва = ŠUA|год = 1979|том = |старонкі = |старонак = |серыя = |isbn = |наклад = }}</ref>. Першапачатковае *n перайшло ў /ŋ/, аднак у пазіцыі перад галосным яно захавалася (*kʰen > /xiŋ/, але *kʰoina > /xɔin/). У некаторых пазіцыях *[ʃ] фанематычным. Зычныя прамангольскай мовы ў словах з галоснымі задняга шэрагу палаталізаваліся ў пазіцыі перад *i ў сучаснай мангольскай. У некаторых словах склонавыя паказчыкі страцілі зычны *n, але ён захаваўся ў давальным, родным склоне і аблатыве<ref name=stkf/>.
Радок 692:
У сучаснай лінгвістыцы прынята, што інвентар галосных гукаў прамангольскай мовы складаўся з гукаў ''*i'', ''*e'', ''*y'', ''*ø'', ''*u'', ''*o'', ''*a''. Згодна з гэтым пунктам гледжання, *o ды *u ператварыліся ў фарынгальныя /ɔ/, /ʊ/, тады як *y, *ø зазналі змену ў велярныя /u/, /o/ адпаведна, што, адпаведна, стала сведчаннем зруху гармоніі галосных з велярнай у фарынгальную парадыгму.
 
Галосны *i ў першых складох слоў з галоснымі задняга шэрагу зведаў [[асіміляцыя (лінгвістыка)|асіміляцыю]] ў наступны галосны, у пачатку слоў ператварыўся ў /ja/. *e у пазіцыі перад *y перайшоў у агублены *ø. У спалучэннях VhV або VjV{{Заўвагаefn|Дзе V — любы галосны гук.}} манафтангізавалася *i (у выпадку, калі знаходзілася ў гэтых спалучэннях). У неініцыяльных складох кароткія галосныя зніклі, што спрычынілася да спрашчэння доўгіх галосных да кароткіх<ref name=stkf/>. Напрыклад:
 
: ''*imahan'' > ''*jamaːn'' (ператварэнне *i, знікненне *h) > /jama(n) (знікненне ''n'', рэдукцыя галоснага);
Радок 708:
Сярэднемангольская мова адрознівалася ад сучаснай мангольскай некалькі большым інвентаром форм дэкляратыўных суфіксаў фінітных дзеясловаў і меншай колькасцю дзеепрыметнікаў, якія маглі мець функцыю канчатковых прэдыкатаў<ref name=bopsz/><ref name=svantesson2/><ref name=weiers>{{Кніга|аўтар = Weiers, Michael.|частка = 28|загаловак = Untersuchungen zu einer historischen Grammatik des präklassischen Schriftmongolisch|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = Asiatische Forschungen|месца = Wiesbaden|выдавецтва = Otto Harrassowitz|год = 1969|том = |старонкі = |старонак = |серыя = |isbn = |наклад = }}</ref>. Некаторыя фінітныя дзеяслоўныя суфіксы, якія пазначалі множны лік, а таксама мужчынскі ды жаночы род дзейніку, былі страчаныя.
 
У сінтаксісе звычайны парадак слоў у сказе з дзейнікам, выражаным займеннікам, змяніўся з OVS (дапаўненне-выказнік-дзейнік) у SVO (дзейнік-дапаўненне-выказнік, гл. вышэй). БудоваУ будове адмаўлення таксама сцярпелаадбыліся змены: адмоўныя часціцы перад фінальнымі дзеясловамі змянілілсязмяніліся на адмоўныя часціцы перад дзеепрыметнікамі — такім чынам, адмаўленне перасунулася з фінальных дзеясловаў, а яе функцыі ўспрынялі часціцы<ref name=yu>{{Кніга|аўтар = Yu, Wonsoo.|частка = |загаловак = A study of Mongolian negation|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = Ph. D. Thesis|месца = Bloomington|выдавецтва = Indiana University|год = 1991|том = |старонкі = |старонак = |серыя = |isbn = |наклад = }}</ref> (напр., дакласіч. манг. ''ese irebe'' > халх.-манг. ''ireegüj'' або ''irsengüj'' — «не прыйшоў»).
 
== Заўвагі ==
{{Заўвагіnotelist|2}}
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцыreflist|2}}
 
== Спасылкі ==
{{Interwiki|mn|на мангольскай|}}
{{Інкубатар|mvf|на мангольскай|Унутранай Манголіі|}}
{{Commonscat|Mongolian language|выгляд=поўны}}