Рацібор (баярын Усевалада Яраславіча): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 5:
Па смерці Усевалада Рацібор пераехаў да яго сына [[Уладзімір Усеваладавіч Манамах|Уладзіміра]] ў Пераяслаў, быў ўплывовым яго дарадцам і, напэўна, пераяслаўскім пасаднікам. Два палавецкія ханы, Ітлар і Кітан, прыехалі ў 1095 годзе ў Пераяслаў прадаць Уладзіміру мір і менавіта Рацібор угаварыў Уладзіміра парушыць слова і знішчыць ханаў разам з іх дружынамі. Рацібор прысутнічаў на Віцічаўскім з'ездзе 1100 года і быў сярод «мужоў», якія перадалі князю Давыду Ігаравічу волю князёў. Калі Уладзімір Усеваладавіч заняў вялікакняжацкі сталец ў 1113 годзе, Рацібор зноў стаў кіеўскім тысяцкім і ўдзельнічаў у [[Рада на Берастове, 1113|радзе на Берастове]], дзе былі рэгламентаваны ліхвярскія працэнты («рэзы»), халопства і закупніцтва.<ref name="Жуков"/>
 
Памёр пасля 1113 года, больш звестак у пісьмовых крыніцах пра яго не захавалася. Напэўна Рацібор быў вельмі ўплывовым вяльможам і вёў актыўную дзейнасць пра што сведчаць помнікі [[сфрагістыка|сфрагістыкі]] і [[нумізматыка|нумізматыкі]].<ref name="Жуков"/>
 
Станам на сярэдзіну 2011 года зарэгістравана 18 знаходак віслых пячатак баярына Рацібора ад сямі варыянтаў матрыц. Тапаграфія знаходак вельмі шырокая, так ў Крыме знойдзена 4 асобнікаў, у Кіеве — 2 ас., Кіеўскай вобласці — 2 ас., Палтаўскай вобласці — 1 экз., Ноўгарадзе — 2 ас., Смаленску — 1 ас., Курскай вобласці — 1 экз., ва Украіне без дакладнага месца — 5 ас. Пячаткі, верагодна, належаць да перыядаў калі Рацібор быў тмутараканскім і пераяслаўскім пасаднікам.<ref name="Жуков"/>