Трайдзень: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 50:
== Дзейнасць ==
[[Файл:Trajdzień, Hanna Mazavieckaja. Трайдзень, Ганна Мазавецкая (XIX).jpg|злева|міні|Сустрэча Трайдзеня з будучай жонкай, мазавецкай князёўнай Ганнай. [[Міхал Эльвіра Андрыёлі]], XIX стагоддзе]]
Да 1270 г. пра Трайдзеня амаль нічога не вядома, толькі што за часам Міндоўга ён удзельнічаў у войнах з галіцка-валынскі князямі і ў гэтых войнах загінулі яго браты Борза, Лесій, Свелкеній. У [[1270]] г. Трайдзень заняў вялікакняскі сталец. Узыходжанне на трон Трайдзеня азначала адраджэнне паганскіх культаў, валынскімагчыма летапісец«чыстку» прыхільнікаў прагаліцкай партыі. Для [[Галіцка-Валынскае княства|Галіцка-Валынскага княства]] падзея была вельмі непажаданай, аб чым сведчыць абурэнне валынскага летапісца, які негатыўна характарызаваў яго, маўляў, Трайдзень злейшы за [[Ірад Вялікі|Ірада]] і [[Нерон]]а.
Трайдзень працягваў палітыку апоры на [[Новагародскае княства|Новагародскае]], [[Гарадзенскае княства|Гарадзенскае]] і [[Полацкае княства|Полацкае]] княствы для кансалідацыі ў межах сваёй дзяржавы балцкіх земляў, найперш [[Нальшаны|Нальшанаў]] і [[Дзяволтва|Дзяволтвы]], а таксама [[Жамойць|Жамойці]] і земляў [[яцвягі|яцвягаў]] (Яцвягіі або Дайновы ці [[Судавія|Судавіі]]). Пры гэтым ён змушаны быў бараніцца ад Тэўтонскага ордэна і [[Галіцка-Валынскае княства|Галіцка-Валынскага княства]]. Трайдзень падтрымліваў барацьбу [[прусы|прусаў]] з немцамі, у 1273 г. ён дапамог князю [[Комант]]у ў арганізацыі паходу ў [[Кульмская зямля|Кульмскую зямлю]]. Шмат прусаў (а таксама яцвягаў) уцякалі ад нямецкага націску ў [[ВКЛ]], дзе знайшлі прытулак. Вядома, што Трайдзень у 1276 г. пасяліў прусаў каля [[горад Гродна|Гродна]] і [[Горад Слонім|Слоніма]].
Радок 59:
[[Файл:Kernavė Lithuania.jpg|міні|300пкс|Рэшткі старажытных умацаванняў у [[Кернаў|Кернаве]], які нямецкая хроніка называе «горадам у зямлі Трайдзеня», а некаторыя даследчыкі на гэтай аснове лічаць сталіцай Трайдзеня.]]
 
У канцы 1278  г. Трайдзень пасылаў брата Сірпуція на дапамогу [[яцвягі|яцвягам]], якія ваявалі [[Мазовія|Мазовію]] і Усходнюю [[Польшча|Польшчу]] — літоўскія войскі дайшлі да [[Горад Люблін|Любліна]]. Найбольш пацярпела Мазовія, мазавецкія князі разарвалі адносіны з Тэўтонскім ордэнам і заключылі перамір'е з Трайдзенем. Адначасова, лівонскія войскі ўварваліся ў [[Літва, зямля|Літву]], разрабавалі яе і ў студзені 1279 г. аблажылі [[Горад Кернава|Кернаў (Кернава)]]. Ордэнскія крыніцы называюць Кернаў ''«горадам у зямлі Традзеня»'' або ''«горадам Трайдзеня»'', з гэтае прычыны некаторыя даследчыкі лічаць Кернаў тагачаснай сталіцай ВКЛ або горадам, якім валодаў Трайдзень да заняцця вялікакняскага стальца. Аблога немцамі Кернава была няўдалай, у лютым немцы разрабавалі ваколіцы і з вялікімі палонам пайшлі да [[Лівонія|Лівоніі]]. Трайдзень нагнаў іх каля [[Ашэрадэн]]а і разбіў 5 сакавіка 1279  г. у [[бітва пры Ашэрадэне|бітве пры Ашэрадэне]]. Поспех пры Ашэрадэне быў замацаваны заключэннем у 1279 г. міру і саюзу паміж Мазовіяй і [[ВКЛ]]. Саюз быў скіраваны супраць Тэўтонскага ордэна і Польшчы. [[Баляслаў II Мазавецкі|Баляслаў II]], князь мазавецкі, ажаніўся з трайдзеневай дачкою [[Гаўдэмунда]]й. Да гэтага году [[Мацей Стрыйкоўскі]] адносіць і шлюб, верагодна другі, Трайдзеня з мазавецкай княжной Ганнай.
 
У 1280 г. Трайдзень зноў дапамагае Команту ў паходзе на [[Самбія|Самбію]]. Паводле трайдзеневага загаду [[Найміс]] ваюе [[Памезанія|Памезанію]]. У 1280 г., паводле падання, была заснаванае [[Горад Каўнас|Коўна]]. У 1281 г. Трайдзень захапіў [[Герцыке]], адрэзаў Дынабург ад астатняй [[Лівонія|Лівоніі]] і прымусіў немцаў аддаць яму Дынабург узамен Герцыке.