Дайнава (Бастунскі сельсавет): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 68:
 
== Гісторыя ==
Паводле летапісу «Манумента Германіка» вядома з 1217 г. гістарычная вобласць (зямля) [[Дайнова]], заселеная яцвяжскім племем. 3 1259 г. цэнтр княства ў складзе дзяржавы [[Міндоўг]]а. У 1270 г. Дайноўскім княствам валодаў вялікі князь літоўскі [[Трайдзень]]. У 1323 г. [[Гедымін]] перанес сталіцу княства ў [[Ліда|Ліду]], утварылася Лідскае княства. У 1270 г. Дайноўскім княствам валодаў вялікі князь літоўскі [[Трайдзень]]. Пры [[Вітаўт|Вітаўце]] ў канцы 14 ст. Лідскае княства ўключана ў склад Віленскага княства [[ВКЛ]]<ref>Гарады і вёскі Беларусі…</ref>.
 
У 1583 г. сяльцо ў маёнтку Жыжма, уласнасць М. Радзівіла, потым яго служэбніка Мікалая Кунеўскага. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Віленскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай, з 1842 г. Віленскай губернях. У сярэдзіне 19 ст. вёска ў маёнтку Тракелі ў Жырмунскай вол. Лідскага павета Віленскай губ., уласнасць Вольскага, у 1864 г. 38 рэвізскіх душ. Паводле перапісу ў канцы 19 ст. 22 двары, 167 жыхароў, у 1908 г. 10 двароў, 153 жыхары, 200 дзес. надзелаў, 28 коней.