Дайнава (Бастунскі сельсавет)

Дайнава́[1] (трансліт.: Dajnava, руск.: Дайнова) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Бастунскага сельсавета. За 9 км на паўднёвы ўсход ад Воранава, на аўтадарозе Тракелі—Воранава. 42 жыхары (2014).

Вёска
Дайнава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
42 чалавекі (2014)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1594
Аўтамабільны код
4
СААТА
4213885036
Дайнава на карце Беларусі ±
Дайнава (Бастунскі сельсавет) (Беларусь)
Дайнава (Бастунскі сельсавет)
Дайнава (Бастунскі сельсавет) (Гродзенская вобласць)
Дайнава (Бастунскі сельсавет)

Гісторыя

правіць

Паводле летапісу «Манумента Германіка» вядома з 1217 г. гістарычная вобласць (зямля) Дайнова, заселеная яцвяжскім племем. 3 1259 г. цэнтр княства ў складзе дзяржавы Міндоўга. У 1270 г. Дайноўскім княствам валодаў вялікі князь літоўскі Трайдзень. У 1323 г. Гедымін перанес сталіцу княства ў Ліду, утварылася Лідскае княства, пры Вітаўце ў канцы 14 ст. ўключанае ў склад Віленскага княства ВКЛ[2]. Аднак агульнага меркавання пра лакалізацыю тагачаснай Дайнавы няма.

У 1583 г. сяльцо ў маёнтку Жыжма, уласнасць М. Радзівіла, потым яго служэбніка Мікалая Кунеўскага. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Віленскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай, з 1842 г. Віленскай губернях. У сярэдзіне 19 ст. вёска ў маёнтку Тракелі ў Жырмунскай вол. Лідскага павета Віленскай губ., уласнасць Вольскага, у 1864 г. 38 рэвізскіх душ. Паводле перапісу ў канцы 19 ст. 22 двары, 167 жыхароў, у 1908 г. 10 двароў, 153 жыхары, 200 дзес. надзелаў, 28 коней.

3 1921 г. ў складзе Польшчы, у Жырмунскай гміне Лідскага павета Навагрудскага ваяв., 28 двароў, 133 жыхары. 3 лістапада 1939 г. ў БССР. 3 4.12.1939 г. ў Баранавіцкай вобласці, з 15.1.1940 г. ў Лідскім раёне, з 12.10.1940 г. ў Тракельскім с/с. З канца чэрвеня 1941 г. да сярэдзіны ліп. 1944 г. акупіравана нацыстамі. 3 20.4.1944 г. ў Гродзенскай вобласці, з 3.4.1959 г. ў Воранаўскім раёне, з 19.4.1973 г. ў Бастунскім с/с. 3 1948 г. ў калгасе імя Молатава (30 гаспадарак), пачатковая школа. У 1960 г. 148 жыхароў, у 1989 г. 38 двароў, 91 жыхар, у саўгасе «Тракельскі», ферма, магазін. У 2014 г. ў складзе СВК «Тракельскі».

Насельніцтва

правіць
  • 2004 — 28 гаспадарак, 73 жыхары
  • 2014 — 18 гаспадарак, 42 жыхары

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Гарады і вёскі Беларусі…

Літаратура

правіць
  • Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У. Андрыевіч і інш. — Мн.: БелЭн, 2015. ISBN 978-985-11-0839-4