Бронная Гара: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
testing, replaced: = |lat_sec = → = |lat_sec = 36 , = |lon_sec = → = |lon_sec = 15 , = }} → = |OpenStreetMap = 242987328 }}, lat_deg = | → lat_deg = 52|, lat_min = | → lat_min = 36|, lon_deg = | → using AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 64:
}}
 
'''Бро́нная Гара́'''<ref>{{Крыніцы/Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь/Брэсцкая вобласць|}}. Сустракаецца таксама варыянт '''Бро́нна Гара́'''</ref> ({{lang-be-trans|Bronnaja Hara}}, {{lang-ru|Бронная Гора}}) — [[вёска]] ў [[Бярозаўскі раён|Бярозаўскім раёне]] [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай вобласці]]. Уваходзіць у склад [[Сакалоўскі сельсавет, Бярозаўскі раён|Сакалоўскага сельсавета]]. Размешчана за 14 км на паўночны ўсход ад [[Горад Бяроза|Бярозы]], [[станцыя Бронная Гара|чыгуначная станцыя]] на лініі [[Брэст]]—[[Баранавічы]].
 
== Гісторыя ==
Вядома ў [[XIX ст.]] У [[1865]] годзе тут быў адкрыты смолашкіпінарны завод. З [[1915]] года акупіраваны [[германскія войскі|германскімі войскамі]], з лютага [[1919]] года да ліпеня [[1920]] года і з жніўня [[1920]] года [[Узброеныя сілы Польшчы|войскамі]] [[Польская Рэспубліка, 1918—1939|Польшчы]].
 
З [[1921]] года ў складзе [[Польская Рэспубліка, 1918—1939|Польшчы]], у [[1924]] годзе леснічоўка ў [[Лескаўская гміна|Лескаўскай гміне]] [[Косаўскі павет|Косаўскага павета]] [[Палескае ваяводства|Палескага ваяводства]]. У [[1930-я]] г. працаваў лесазавод.
 
З [[1939]] года ў [[БССР]], з [[1940]] года ў [[Сакалоўскі сельсавет|Сакалоўскім сельсавеце]]. У [[1940]] годзе — леснічоўка, дзейнічала лесапілка.
 
У [[1941]]—[[1944]] гг. акупіравана [[нямецка-фашысцкія захопнікі|нямецка-фашысцкімі захопнікамі]]. У маі—лістападзе [[1942]] года ва ўрочышчы Бронная Гара гітлераўцы загубілі больш за 50 тысяч чал. У ліку ахвяр амаль усё насельніцтва [[горад Бяроза|Бярозы]], грамадзяне некаторых еўрапейскіх краін, каля тысячы жыхароў самой Броннай Гары, знішчаныя як непажаданыя сведкі. Каб схаваць сляды сваіх злачынстваў, у сакавіку [[1944]] года нямецкія карнікі прыгналі 100 вязняў, якія 2 тыдні раскопвалі і палілі трупы, а потым самі былі расстраляны і спалены. У наваколлі дзейнічалі партызаны.
 
У [[1945]] годзе працавалі лесапілка, мэблевая арцель «Кастрычнік», з [[1948]] года кузня. Паводле перапісу [[1959]] годзе пасёлак і чыгуначная станцыя (1 будынак). Працавалі мэблевы ўчастак Бярозаўскага завода металаканструкцый, смолашкіпінарны завод (заснаваны ў 1865), лясніцтва, сярэдняя і муз. школы, 2 клубы, 2 бібліятэкі, [[дзіцячы сад]] і яслі, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, З магазіны. Многія жыхары працавалі ў калгасе «33-я гадавіна Кастрычніка».
 
У [[1994]] годзе пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю завод «Гідрашклоізол» з вытворчай магутнасцю 400 тыс. м² і гідрашклаізолу штогод — першая ў Беларусі вытворчасць бітумнапалімерных, дахавых і гідраізаляцыйных матэрыялаў.
 
== Інфраструктура ==
Працуюць [[сярэдняя школа]], клуб, аддзяленне сувязі, фельчарска-акушэрскі пункт, [[дзіцячы сад]], 3 магазіны.
 
== Насельніцтва ==
* '''[[XX стагоддзе]]''':
** [[1924]] — 4 будынкаў 16 жыхароў.
** [[1940]] — 30 двароў, 175 жыхароў.
** [[1970]] — 247 двароў, 789 жыхароў.
** [[1959]] — 173 гаспадаркі, 591 жыхар, на чыгуначнай станцыі — 2 гаспадаркі, 7 жыхароў.
* '''[[XXI стагоддзе]]''':
** [[2005]] — 178 двароў, 996 жыхароў.
 
== Славутасці ==
* Абеліск, пастаўлены на ўшанаванне памяці ахвяр фашыскага тэрору ([[1978]], адноўлены ў [[1994]]).
* Мемарыяльная дошка на будынку чыгуначнай станцыі, устаноўленая ў гонар операцыі «[[рэйкавая вайна]]», якую партызаны брыгад імя Свярдлова і Дзяржынскага правялі ў жніўні [[1943]] года.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/ГВБ|3-1}}
 
== Спасылкі ==