Генрых X Горды: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
± 3 categories using HotCat
др →‎Біяграфія: clean up, replaced: раўншвейг → раўншвайг using AWB
Радок 47:
 
== Біяграфія ==
Генрых атрымаў у спадчыну Баварыю пасля таго, як яго бацька Генрых IX сышоў у манастыр і неўзабаве затым памёр у [[1126]] годзе. Як было раней дамоўлена паміж Генрыхам IX і імператарам [[Лотар II, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі|Лотарам II]], Генрых Горды ажаніўся [[29 мая]] [[1127]] года з адзінай дачкой і спадчынніцай імператара Гертрудай. Такім чынам, пад яго кантроль перайшлі вялікія ўладанні на поўначы Германіі, якія раней належалі родам графаў Суплінбурга, [[БраўншвейгБраўншвайг]]а ([[Брунаны|Брунанам]]) і [[Нортхейм]]а.
 
Генрых Горды быў верным прыхільнікам імператара ў барацьбе з [[Штаўфены|Штаўфенамі]]: братамі [[Фрыдрых II, герцаг Швабіі|Фрыдрыхам II]], герцагам [[Герцагства Швабія|Швабіі]], асноўным супернікам Лотара за нямецкую карону на выбарах [[1125]] года, і [[Конрад III|Конрадам]], герцагам [[Герцагства Франконія|Франконіі]], абвешчаным сваімі прыхільнікамі каралём у [[1127]] годзе. Генрых беспаспяхова аблажыў Нюрнберг (1127 год), браў удзел у захопе Шпаера ([[1129]] год) і ўзяў Ульм ([[1134]] год). У 1129 годзе Генрых Горды паспрабаваў зманам захапіць у палон Фрыдрыха II, але пацярпеў няўдачу. Вайна завяршылася ў [[1135]] годзе, калі Штаўфены прызналі ўладу Лотара. Адначасова Генрых Горды ўвязаўся ў Баварыі ў канфлікт (які доўжыўся да [[1133]] года) за прызначэнне епіскапа Рэгенсбурга з Фрыдрыхам, графам Богена.