Мурашкі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 24:
| eol = 699
}}
'''Мурашкі''' (''Formicidae'') — [[сямейства, біялогія|сямейства]] грамадскіх насякомых з надсямейства ''Formicoidea'' атрада перапончатакрылых. Адносяцца да найбольш распаўсюджаных насякомых (паўсюдна, акрамя [[Антарктыка|Антарктыкі]], [[Ісландыя|Ісландыі]], [[Грэнландыя|Грэнландыі]] і некаторых аддаленых астравоў). Прадстаўляюць цікавасць складанай арганізацыяй супольнасці. Навука аб мурашах называецца [[мірмекалогія]].
 
== Апісанне ==
Даўжыня ад 0,8 да 30 мм (самкі-вытворніцы буйнейшыя). Грудзі злучаны з брушкам тонкай рухомай сцяблінкай (з 1—2 членікаў). Вусікі 4—13-членікавыя (звычайна 11—12), доўгія. Ротавыя органы жавальнага тыпу. Вочы фасетачныя.
 
== Пашырэнне ==
Вядома больш за 15 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў тропіках. Адносяцца да найбольш распаўсюджаных насякомых (паўсюдна, акрамя [[Антарктыка|Антарктыкі]], [[Ісландыя|Ісландыі]], [[Грэнландыя|Грэнландыі]] і некаторых аддаленых астравоў). На Беларусі больш за 50 відаў.
 
== Асаблівасці біялогіі ==
Жывуць сем'ямі ў складаных гнёздах (мурашнікі і інш.) ад некалькіх дзесяткаў да соцень тысяч асобін, ёсць вандроўныя.
 
У складзе сям'і — самкі-заснавальніцы («царыцы»), бяскрылыя працоўныя (самкі з недаразвітымі палавымі органамі) і крылатыя самцы (паяўляюцца на кароткі час і пасля спароўвання гінуць). Працоўныя мурашкі выконваюць розныя функцыі: фуражыраў, якія забяспечваюць гняздо кормам; салдат, што ахоўваюць яго; асобін, якія з'яўляюцца рэзервуарамі для вадкага корму (т.зв. мядовыя бочкі) і інш. У аснове існавання цэласнай сям'і ляжыць абмен паміж асобінамі кормам, выдзяленнямі залоз (трофалаксіс) і цесныя ўзаемаадносіны паміж яйцакладучай самкай і працоўнымі галоўным чынам праз пасрэдніцтва хімічнага пачуцця (нюх, смак). Жыццядзейнасць сям'і рэгулюецца пераважна ферамонамі.
 
Кормяцца насякомымі, жывёльнымі рэшткамі, насеннем раслін, выдзяленнямі тлей і какцыд. Адна сярэдняя сям'я рыжых лясных мурашак за суткі спажывае да 20 тыс. насякомых.
 
Раздзельнаполыя. Маюць залозы, у экскрэце якіх да 65% мурашынай кіслаты.
 
== Класіфікацыя ==
Радок 66 ⟶ 81:
 
{{Гербавыя фігуры}}
 
 
 
[[Катэгорыя:Мурашкі| ]]