Канстанцін Паклонскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 5:
У 1-й палове XVII ст. праваслаўнае брацтва змагалася за вяртанне перададзеных уніятам магілёўскага Спаскага сабора з манастыром. Урэшце, у студзені 1650 года кароль Ян Казімір выдаў універсал пра вяртанне шэрагу цэркваў і манастыроў праваслаўным Рэчы Паспалітай, у т.л. «царквы святога Спаса, манастыра з прыходамі» ў Магілёве. Таксама 3 (13) студзеня 1650 года на сейме ў Варшаве атрымаў прывілей на епіскапства Магілёўскае, Аршанскай і Мсціслаўскае Іосіф Канановіч-Гарбацкі, у прывілеі падкрэсліваліся яго правы на Спаскі сабор, манастыр і ўсе яго маёнткі, таксама адмыслова адзначаўся «перавоз» (паром) на Дняпры пад Спаскім саборам. Афіцыйная перадача сабора адбылася 2(12) мая 1650 года, пасля службы якую чынілі ўніяты, на сярэдзіну царквы выйшаў Канстанцін Паклонскі і зачытаў каралеўскія прывілей і ўніверсал. Прысутныя [[Возны|возныя]] ўвязалі праваслаўных у вернутых ўладаннях. На думку К. Качагарава, ганаровая роля даручаная Паклонскаму сведчыць пра яго актыўны ўдзел у змаганні за сабор і нават лідарства ў магілёўскім брацтве.{{sfn|Кочегаров|2016|с=57.}}
 
У 1653 годзе старшыя магілёўскага брацтва — Вацлаў (Канстанцін) Паклонскі, дыякана Спаскага манастыра Антоні Ласіцкі, бурмістар Кузьма Маркевіч, райца Яўсевій Шашкевіч — былі пазваны да каралеўскага суда. На думку К. Качагарава, прычынай позвы было актыўнае супрацьдзеяннепроцідзеянне ўніяцкаму смаленскаму епіскапу Андрэю Квашніну-Залатому, які ў тым годзе наведаў Магілёў і хацеў забраць сабор ад праваслаўных зноў да ўніятаў, тады магілёўцы прыходзілі натоўпам і пагражалі забіць Квашніна-Залатога, яму давялося ўцякаць з горада. Для разбору гэтых падзей у Магілёў былі накіраваны каралеўскія камісары — віленскі кусташ Ежы Белазор і віленскі скарбнік Ян Уладзіслаў Невельскі.{{sfn|Кочегаров|2016|с=58.}}
 
Пазней, у тым жа 1653 годзе, Паклонскі ўзначальваў братчыкаў у канфлікце з-за "перавозу" цераз Дняпро. Быццам для патрэб каралеўскіх падданых на Дняпры у Магілёве быў пабудаваны яшчэ адзін "перавоз", канкурэнтны перавозу пад Спаскім саборам, які належаў праваслаўным і прыносім ім вялікія прыбыткі. Праваслаўныя некалькі разоў абмяркоўвалі сітуацыю на сходах у Спаскім саборы. Урэшце, 11(21) ліпеня 1653 года некалькі соцень ўзброеных братчыкаў і мяшчанаў на чале з Паклонскім і дыяканам Ласіцкім напалі на "перавоз", перавознікаў збівалі і ледзь не забіўшы, паром быў парублены на кавалкі сякерамі і бердышамі. Не супакоіўшыя на гэтым узброены натоўп на зваротным шляху пайшоў паўз двара камісараў Белазора і Невельскага, ганьбя і смяючыся не толькі з іх, але і з каралеўскай улады. За гэта дэкрэтам ад 3(13) кастрычніка 1653 года Паклонскі і іншыя старшыны брацтва другім разам былі пазваны ў асесарскі суда да каралеўскага двара. Позва была ўручана ім 10(20) лістапада калі яны, мусіць, чарговы раз засядалі ў Спаскім манастыры «у пана Паклонскага».{{sfn|Кочегаров|2016|с=58.}}
 
У пачатку [[Вайна Рэчы Паспалітай і Маскоўскай дзяржавы, 1654-1667|вайны 1654—1667 гадоў]] пакінуў [[Магілёў]] і перайшоў да казакаў [[Багдан Хмяльніцкі|Б. Хмяльніцкага]], адкуль быў прыведзены да цара. Атрымаў ад цара ўзнагароду і званне «беларускага палкоўніка» з загадам стварыць [[Беларускі полк|уласны казацкі полк]] з мясцовага насельніцтва — «беларусцаў», такім чынам Паклонскі пачаў служыць цару [[Аляксей Міхайлавіч, цар і вялікі князь усяе Русі|Аляксею Міхайлавічу]]. Схіляў да капітуляцыі ўсходнія гарады ВКЛ. Спрабаваў зрабіць падуладныя яму абшары незалежнымі як ад маскоўскай улады, так і ад украінскіх казакаў. Вясной 1655 года перайшоў на бок Рэчы Паспалітай, служыў у фарміраваннях Януша Радзівіла. Пасля страты Вільні разам з вялікім гетманам пайшоў у [[Кейданы]], затым на пэўны час трапіў у войска брандэнбургскага электара Фрыдрыха Вільгельма, але вярнуўся з [[Брандэнбург-Прусія|Прусіі]] і ўдзельнічаў у барацьбе са шведамі, пакуль не быў захоплены імі ў палон. Сядзеў ў турме ў Мальбарку. Пасля вызвалення ў войска не пайшоў.