Сабор Святога Пятра: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Спасылкі: clean up using AWB
→‎Гісторыя: дапаўненне з ru:Собор Святого Петра
Радок 39:
 
== Гісторыя ==
[[Файл:Plan_of_Circus_Neronis_and_St._Peters.gif|left|thumb|200x200px|План цырка Нерона і базылікі Святога Пятра, пабудаванай пры Канстанціне I Вялікім]]
Калісьці на тым месцы, дзе цяпер стаіць сабор св. Пятра, размяшчаліся сады цырка [[Нерон]]а (ад яго застаўся абеліск з Геліопаля, які да гэтага дня стаіць на [[Плошча Святога Пятра|плошчы Св. Пятра]]). [[Базіліка Святога Пятра (IV-XVI стагоддзі)| Першая базіліка]] была пабудавана ў [[326]] годзе, у праўленне першага хрысціянскага імператара [[Канстанцін I Вялікі|Канстанціна]]. Алтар сабора быў размешчаны над магілай, якая з другога стагоддзя лічылася пахаваннем [[Пётр, апостал|св. Пятра]], які прыняў у [[66]] годзе мучаніцкую смерць у цырку Нерона. У другім саборы ў [[800]] годзе папа [[Леў III, Папа Рымскі|Леў III]] каранаваў Карла імператарам Захаду.
 
У XV стагоддзі базіліка, якая існавала ўжо адзінаццаць стагоддзяў, пагражала абрынуцца, і пры [[Мікалай V, Папа Рымскі|Мікалаі V]] яе пачалі пашыраць і перабудоўваць. Кардынальна вырашыў гэтае пытанне [[Юлій II, Папа Рымскі]], які загадаў пабудаваць на месцы старажытнай базілікі вялізны новы сабор, які павінен быў засланіць як язычніцкія храмы, так і існаваўшыя хрысціянскія цэрквы, спрыяючы тым самым ўмацаванню папскай дзяржавы і распаўсюджванню ўплыву [[Каталіцтва|каталіцызму]].
 
[[Файл:San_pietro_in_vaticano_(con_numeri).svg|right|thumb|219x219px|План сабора Святога Пятра]]
Амаль усе вялікія архітэктары Італіі па чарзе ўдзельнічалі ў праектаванні і будаўніцтве сабора св. Пятра. У 1506 годзе быў зацверджаны праект архітэктара [[Даната Брамантэ]], у адпаведнасці з якім пачалі ўзводзіць цэнтрычнае збудаванне ў форме грэчаскага крыжа (з роўнымі бакамі). Пасля смерці Брамантэ будаўніцтва ўзначаліў [[Рафаэль Санці]], які вярнуўся да традыцыйнай формы лацінскага крыжа (з падоўжанай чацвёртым бокам), затым [[Бальдасарэ Перуцы]], які спыніўся на цэнтрычным збудаванні, і [[Антоніа да Сангала Малодшы|Антоніа да Сангала]], які выбраў базілікальную форму.
 
Нарэшце, у 1546 г. кіраўніцтва работамі было даручана [[Мікеланджэла Буанароці]]. Ён вярнуўся да ідэі центральнакупальнага збудавання, але яго праект прадугледжваў стварэнне многакалоннага ўваходнага порціка з усходняга боку (у самых старажытных базыліках Рыма, як і ў антычных храмах, уваход знаходзіўся з усходняга, а не з заходняга боку). Усе апорныя канструкцыі Мікеланджэла зрабіў больш масіўнымі і вылучыў галоўную прастору. Ён узвёў барабан цэнтральнага купала, але сам купал дабудоўваў ужо пасля яго смерці (1564 г.) [[Джакама Дэла Порта|Джакама дэла Порта]], які надаў яму больш выцягнутыя абрысы. З чатырох малых купалаў, прадугледжаных праектам Мікеланджэла, архітэктар [[Джакама да Віньёла|Віньёла]] ўзвёў толькі два. У найбольшай ступені архітэктурныя формы іменна ў тым выглядзе, як яны былі задуманы Мікеланджэла, захаваліся з алтарнага, заходняга боку.
 
[[Файл:Saint Peter's Square from the dome v2.jpg|left|thumb|Від на плошчу св. Пятра з купала сабора]]
Але на гэтым гісторыя не закончылася. У пачатку XVII ст. па ўказанні [[Павел V, Папа Рымскі|Паўла V]] архітэктар [[Карла Мадэрна]] падоўжыў усходнюю галіну крыжа — прыбудаваў да цэнтрычнага будынка трох[[неф]]ную базілікальную частку, вярнуўшыся такім чынам да формы лацінскага крыжа, і пабудаваў фасад. У выніку купал аказаўся закрыты фасадам, страціў сваё дамінуючае значэнне і ўспрымаецца толькі здалёк, з [[віа дэла Канчыліяцыёнэ]].
 
Патрабавалася плошча, якая змяшчала б вялікую колькасць вернікаў, якія сцякаліся да сабора, каб атрымаць папскае блаславенне або прыняць удзел у рэлігійных святах. Гэтую задачу выканаў [[Джавані Ларэнца Берніні]], які стварыў ў 1656—1667 гг. [[Плошча Святога Пятра|плошчу перад саборам]] — адзін з самых выдатных твораў сусветнай горадабудаўнічай практыкі.
 
== Фасад ==
[[Выява:Facciata di San Pietro (febbraio 2005) resize.jpg|thumb|left|Фасад Мадэрна]]