Іван Фёдараў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 5:
|партрэт =
|памер =
|подпіс = Паштовая марка СССР - Иван"Русский Фёдоров,первопечатник русскийИван первопечатникФёдоров"
|апісанне =
|імя пры нараджэнні =
Радок 46:
Паколькі Хадкевіч рашыў спыніць выдавецкую дзейнасць, Фёдараў у канцы [[1572]] — пачатку [[1573]] пераехаў у [[Львоў]] і заснаваў там першую на [[Украіна|Украіне]] друкарню, дзе ў [[1574]] выдаў першую ўкраінскую дакладна датаваную друкаваную кнігу «Апостал» (захавалася 97 асобнікаў, што сведчыць пра вялікі першапачатковы тыраж кнігі). Гэта кніга была паўторам маскоўскага выдання [[1564]] з даданнем некаторых уступных тэкстаў і пасляслоўяў «''Повесть… откуду начася и како сверится друкарня сия''». Гэта пасляслоўе — першы друкаваны твор рускай мемуарнай літаратуры. У кнізе змешчаныя 3 гравюры, кожная на старонку: герб Хадкевіча, выява апостала Лукі, геральдычная кампазіцыя з гербам горада Львова і друкарскім знакам Фёдарава.
 
У тым жа [[1574]]  г. Фёдараў надрукаваў у Львове «Азбуку» («Буквар») — першы друкаваны рускі падручнік з практыкаваннямі для навучання грамаце, прыкладамі спражэння дзеясловаў, скланення назоўнікаў і прыметнікаў, выкарыстання «прасодый» (узоры выкарыстання над- і падрадковых знакаў). Кнігу завяршаюць тэксты для замацавання і развіцця навыкаў чытання і пісьма, т. зв. тлумачальная азбука, шырока вядомыя малітвы. Урыўкі з біблейскіх кніг у «Азбуцы» падабраны так, што яны фармулююць мэтанакіраваную гуманістычную праграму пачатковай школьнай адукацыі (адзін экзэмпляр гэтай кнігі захоўваецца ў бібліятэцы [[Гарвардскі ўніверсітэт|Гарвардскага ўніверсітэта]], [[ЗША]], другі — у [[Лондан]]е).
 
=== На службе Канстанціна Астрожскага ===
У [[1575]] князь [[Канстанцін Астрожскі]] запрасіў Фёдарава на службу да сябе, дзе той выконваў абавязкі аканома Дзерманскага манастыра. Каля [[1578]] Астрожскі заснаваў у [[горад Астрог|Астрогу]] друкарню, у якой [[18 чэрвеня]] [[1578]] выйшла новае выданне «Азбукі», дапоўненае ў параўнанні з выданнем [[1574]] паралельнымі грэка-славянскімі тэкстамі, каб дапамагчы вучням авалодаць [[Грэчаская мова|грэчаскай мовай]] (захаваліся 2 асобнікі: у [[Капенгаген]]е і Гоце, [[Германія]]; невялікі яе фрагмент — у Дзяржаўнай Расійскай бібліятэцы ў [[Масква|Маскве]]). У гэтым выданні ўпершыню надрукаваны помнік [[Балгарыя|старажытнабалгарскай]] літаратуры «Аб писменах» [[Чарнарызец Храбр|Чарнарызца Храбра]] пад назвай «Сказание како состави святый Кирил Философ азбуку по языку словеньску». У [[1580]]  г. Фёдараў надрукаваў у Астрогу Псалтыр і Новы Запавет элегантным малым фарматам (у «васьмёрку»; збераглося 68 асобнікаў). Кнігу адкрывае прыгожы тытульны аркуш, заключаны ў гравіраваную па дрэве рамку. У тым жа годзе Фёдараў выдаў паказальнік да гэтых кніг: «Кніжку, збор рэчаў самых патрэбных…» — першы ў гісторыі айчыннай бібліяграфіі і дакументалістыкі алфавітна-прадметны паказальнік і адначасова зборнік афарызмаў і крылатых слоў (збераглося 16 асобнікаў).
 
[[5 мая]] [[1581]]  г. у Астрогу лістоўкай Фёдараў надрукаваў «Храналогію» [[Андрэй Рымша|Андрэя Рымшы]] — першы беларускі друкаваны каляндар і першы асобна выдадзены твор беларускай паэзіі (адзіны экзэмпляр зберагаецца ў [[Санкт-Пецярбург]]у). Да [[12 жніўня]] [[1581]] надрукаваў 1-е поўнае выданне славянскай Бібліі кірылічным пісьмом, т. зв. «[[Астрожскую Біблія|Астрожскую Біблію]]» (захавалася 275 экз.). У яе змесце і аздабленні адчуваецца ўплыў выданняў [[Францыск Скарына|Скарыны]]. Арнаментальнае аздабленне Бібліі зроблена таксама пад пэўным уплывам арнаментыкі скарынінскіх выданняў. Прасочваецца тоеснасць і ў некаторых загалоўных літарах (у Дзяржаўнай Расійскай бібліятэцы зберагаецца экзэмпляр гэтай Бібліі, дапоўнены рукапіснымі копіямі прадмоў і пасляслоўяў Бібліі Скарыны).
 
З [[1582]]  г. Фёдараў зноў у Львове. Імкнучыся сабраць сродкі на адкрыццё новай друкарні, Фёдараў адліваў [[Гармата|гарматы]], вынайшаў шматствольную [[Марціра|марціру]] з узаемазаменнымі часткамі.
 
У [[1583]]  г. ён пабываў у [[Кракаў|Кракаве]], [[Вена|Вене]] і, магчыма, у [[Дрэздэн]]е. Захаваўся ліст Фёдарава да саксонскага курфюрста Аўгуста, напісаны з Вены [[23 ліпеня]] [[1583]]. У канцы [[1583]] Фёдараў вернуўся ў Львоў, дзе захварэў і памёр. Пахаваны ў Ануфрыеўскім манастыры. На яго надмагільнай пліце, якая захоўвалася да [[1883]], быў выбіты надпіс: «''Друкар кніг дагэтуль нябачаных''».
 
== Дзейнасць ==