Радаслаў Астроўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др афармленне
Радок 54:
 
== Біяграфія ==
За ўдзел у рэвалюцыі [[1905]]—[[1907]]  гг. выключаны са [[Слуцкая гімназія|Слуцкай гімназіі]]. У [[1908]] годзе паступіў на матэматычны факультэт [[Пецярбургскі ўніверсітэт|Пецярбургскага ўніверсітэта]]. Як удзельнік рэвалюцыйных хваляванняў ў лют. [[1911]] арыштаваны. Быў зняволены ў турмах Пецярбурга і Пскова. Пасля вызвалення жыў у бацькоў на Пружаншчыне пад наглядам паліцыі. Аднавіўся ва ўніверсітэце ў сак. [[1912]], у студзені [[1913]] перавёўся ў Юр'еўскі (Тартускі) універсітэт і скончыў там фізіка-матэматычны факультэт (1913). Працаваў настаўнікам у Чанстахове ([[Польшча]]) і [[Мінск]]у; у 1915—1917  гг. выкладаў у [[Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка|Мінскім настаўніцкім інстытуце]]. Палітычны дзеяч у Слуцку і [[Менск]]у (1917—1918). Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.  — камісар Часовага ўрада па Слуцкім павеце; арганізатар і дырэктар Слуцкай беларускай гімназіі (верасень 1917). Выступаў супраць [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкай рэвалюцыі]]. Дэлегат 1-га Усебеларускага з'езда (Мінск, снежань 1917). Выступаў у прэсе за ідэю незалежнасці Беларусі.
 
3 прыходам бальшавікоў Астроўскі ў снежні 1918  г. падаўся на [[Украіна|Украіну]], далучыўся да расійскай Добраахвотнай арміі генерала А. Дзянікіна. У снежні 1920  г. вярнуўся на Случчыну. Удзельнік [[Слуцкае паўстанне|Слуцкага паўстання]] [[1920]]. Увосень 1920  г. падчас палескага паходу генерала [[С. Булак-Балаховіч]]а, разам з [[П. Аляксюк|П. Алексюком]], бацькам ды сынам Адамовічамі, увайшоў у склад Беларускага палітычнага камітэта, з'яўляўся «міністрам асветы» ў цывільным урадзе Булак-Балаховіча.
 
З [[1921]] года ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]]. Дырэктар [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]] (1924—1936, з перапынкам).
 
У другой палове 1920-х г. рэзка змяніў свой палітычны курс. У лютым [[1924]]  г. стаў адным з закладчыкаў праўрадавага [[Польска-беларускае таварыства|Польска-беларускага таварыства]], а пасля яго распаду — супрацоўнік [[КП(б)Б]] і [[КПЗБ]], куратар падпольнага камсамолу ў гімназіі; член кіраўніцтва [[БСРГ|Беларускай сялянска-работніцкай грамады]], старшыня [[ТБШ|Таварыства беларускай школы]], Беларускага дабрачыннага таварыства і дырэктар Беларускага кааператыўнага банку ў [[Вільня|Вільні]], цераз які праходзілі з [[СССР]] грошы, прызначаныя на падтрымку дзейнасці БСРГ (1925—1926); член КПЗБ (1926). У студзені [[1927]]  г. арыштаваны і абвінавачаны па працэсе Грамады, у астрозе мяняе свае палітычныя погляды і робіцца арганізатарам і прапагандыстам супрацоўніцтва з санацыяй (1928—1936). На судовым працэсе супраць Грамады апраўданы. Настроіў супраць сябе многіх дзеячаў заходнебеларускага нацыянальнага руху, якія ў маі [[1934]] — снежні [[1935]]  г. правялі над ім грамадскі суд. Пад псеўданімам '''Эра''' друкаваўся ў беларускіх кнігах-календарах, газеце «Родны край» ([[1933]]—1936). У 1936 годзе вымушаны пакінуць Вільню і пераехаць у [[Лодзь]].
 
З пачаткам вайны актыўна супрацоўнічаў з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. Увосень [[1941]]  г. прыехаў у [[Мінск]], працаваў у цывільнай адміністрацыі; пасля быў бургамістрам у [[Смаленск]]у, [[Бранск]]у, [[Магілёў|Магілёве]]. Са снежня [[1943]] года прэзідэнт [[БЦР|Беларускай Цэнтральнай Рады]], стварэнне якой было дазволена немцамі, якія пачалі цярпець паразы на ўсходнім фронце, і спадзяваліся набыць сімпатыі беларусаў, каб потым мабілізаваць іх супраць [[РСЧА|Чырвонай Арміі]]; адзін з галоўных арганізатараў у чэрвені [[1944]]  г. 2-га Усебеларускага кангрэса. Пасля вайны — палітычны дзеяч на эміграцыі, жыў у [[Германія|Заходняй Германіі]] на вуліцы Фольксгартенштрасе 1 у Лангенфельдзі<ref>http://www.foia.cia.gov/sites/default/files/document_conversions/1705143/OSTROWSKY%2C%20RADISLAW_0012.pdf</ref>, з [[1956]]  г. у [[Саўт-Рывер]]ы у [[ЗША]]. Кіраўнік і ідэолаг «бэцээраўскай» плыні беларускай эміграцыі. Памёр {{ДС|17|10| кастрычніка 1976}} угода ў [[Бентан-Харбар]], [[Мічыган]].<ref>[http://www.expressnews.by/wp-content/uploads/2007/06/2503-tovarishh-u-i-dvojjnoe-ubijjstvo-7-ijunja-1927-goda.jpg Магільны камень надпіс]</ref> Пахаваны на могілкі Св. Ефрасінні ў Саўт-Рыверы.
 
== Літаратура ==