Расціслаў Усяславіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Расціслаў Рагвалодавіч: стылявыя змены
Радок 9:
Паводле «Рускай геральдыкі» А. Б. Лакіера, Расціслаў Усяславіч меў сыноў [[Маўкольд Расціславіч|Маўкольда]] і [[Давіл Расціславіч|Давіла]], якіх гараджане Вільні запрасілі з Візантыі на княжанне і ад іх, быццам, [[Полацкае паходжанне літоўскіх князёў|паходзіць род вялікіх князёў літоўскіх]]. Паданне пра гэта змешчана ў [[Васкрасенкі летапіс|Васкрасенскім летапісе]], але там згадваецца ''Расціслаў Рагвалодавіч'', які невядомы з ранніх крыніц, таму няма адзінай думкі, чым ў тэксце з'яўляецца ''Рагвалодавіч'' — родавым празванне, як у «Аповесці мінулых часоў», або імем па бацьку.
 
Калі Рагвалодавіч — родавае празванне, Расціслава Рагвалодавіча прапануюць атаясняць з Расціславам Усяславічам, з — адзіным вядомым крыніцам Расціславам сярод Ізяславічаў Полацкіх (Рагвалодавічаў) на час іх высылкі ў Візантыю (1129). Калі Рагвалодавіч — імя па бацьку, таксама няма адзінай думкі, які з Рагвалодаў мог быць яго бацькам — [[Рагвалод Усяславіч]], існаванне якога ставіцца пад сумненне, або [[Рагвалод-Васіль Барысавіч]]. Паводле некаторых меркаванняў, версія тоеснасці ''Расціслава Рагвалодавіча'' Васкрасенскага летапісу з Расціславам Усяславічам не адпавядае храналагічным рамкам, таму яе апаненты лічаць Расціслава Рагвалодавіча сынам Рагвалода-Васіля<ref name="Пятроў">История родов русского дворянства… С. ?.</ref>.
 
Васкрасенскі летапіс, аднак, дае яскравыя прыклады «канструявання» генеалогій, прычым менавіта ў выпадку Рагвалода-Васіля. У раздзеле «Пра вялікіх князёў разанскіх», пад 1159 годам летапіс паведамляе, што друцкі князь Рагвалод-Васіль унук Юрыя Даўгарукага і, адпаведна, сын [[Барыс Юр'евіч|Барыса Юр'евіча]]. Вядома, крыніцай «канструявання» быў Іпацеўскі летапіс, які пад 1159 годам паведамляе і пра смерць Барыса Юр'евіча, і пра княжанне Рагвалода-Васіля ў Друцку, але не пра іх роднасць.{{sfn|Литвина, Успенский|2006|с=274, прим. 15;}} Такім чынам, паводле Васкрасенскага летапісу, Расціслаў Рагвалодавіч быў прадстаўніком Ізяславічаў, а Рагвалод-Васіль — не, т.-б. не бацькам першага.