Культура штрыхаванай керамікі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
прашу прабачэння
Няма тлумачэння праўкі
Радок 7:
'''''На першым этапе (7-5 стагоддзі да нашай эры)''''' насельніцтва жыло на адкрытых паселішчах, якія размяшчаліся на ўзвышэннях у паплавах рэк і азёр і мысападобных выступах першай надпоплаўнай тэрасы. Пазней паявіліся [[Гарадзішча|гарадзішчы]]. Яны ўзнікалі ў абароненых прыродай мясцінах, дзе былі прыдатныя для апрацоўкі ўчасткі і паша для жывёлы, — на ўзгорках, часам сярод балот або на мысах па берагах рэк і азёр. Самыя раннія гарадзішчы ўмацоўваліся па краі пляцовак толькі драўлянай сцяной, а схілы ўзгорка або мыса штучна зразаліся, чым дасягалася большая стромкасць.
 
Былі пашыраны прылады працы з косці, рога, крэменю, дрэва (каменныя сякеры, зерняцёркі, тачыльныя брускі і іншыя), касцяныя і рагавыя ўпрыгожанні. Насельніцтва вырабляла слоікападобныя пасудзіны (з прамым, увагнутым і злёгку адагнутым венчыкам), пасудзіны з конусападобным і выпуклым тулавам і гладкасценныя або штрыхаваныя гаршкі (з прамым або адагнутым венчыкам, кароткай шыйкай, апушчаным або прыўзнятым плечуком і выпуклым тулавам, плоскім ці круглаватым дном). Па шыйцы яны мелі арнаментаваны рознымі па дыяметры ямкавымі ўцісканнямі, якія размяшчаліся па адной у рад, або групамі па 2-3 у кожнай, часам у выглядзе тохкутнікаўтрохкутнікаў.
 
У гаспадарцы побач з лядным земляробствам і жывёлагадоўляй значную ролю адыгрывалі паляванне і рыбалоўства.