Мінахасы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др clean up, replaced: Ратэрдам → Ротэрдам using AWB
Радок 15:
Паводле [[мовазнаўства|лігвістычных]] данных, мінахасы маюць супольнае паходжанне з [[аўстранезійцы|аўстранезійскімі]] народамі [[Філіпіны|Філіпінскіх астравоў]] і поўначы [[востраў Сулавесі|вострава Сулавесі]]<ref>[http://glottolog.org/resource/languoid/id/mina1272 Minahasan]</ref>. Фарміраванне адзінага народа адбывалася ў складаных [[гісторыя|гістарычных]] умовах. Згодна паданням, у [[670]] г. на землях сучасных мінахасаў была сфарміравана канфедэрацыя розных плямён<ref>[http://www.north-sulawesi.org/ancient.html History - Ancient Times]</ref>, якія захоўвалі свае [[мова|мовы]], звычаі і кіраванне. [[Археалогія|Археолагі]] выявілі магільні правыдыроў [[9 стагоддзе|IX]] ст., якія сведчаць пра тое, што на паўночным ўзбярэжжы сапраўды мелася адносна развітае грамадства з сацыяльным расслаеннем.
 
У [[16 стагоддзе|XVI]] - першай палове [[17 стагоддзе|XVII]] стст. мінахасы актыўна кантактавалі з [[партугальцы|партугальскімі]] гандлярамі і [[Іспанія|іспанскімі]] каланістамі. У [[1623]] г. іспанцы заснавалі ў Паўночным Сулавесі крэпасць [[горад Манада|Манада]]<ref>[http://ojhanhome.com/history-of-the-city-of-manado/ History of the city of Manado]</ref> і пачалі распаўсюджваць [[каталіцызм]]. Адносіны з іспанцамі мелі складаны характар. З аднаго боку, меліся ўстойлівыя гандлёвыя адносіны, мінахасы запазычылі ў еўрапейцаў такія сельскагаспадарчыя культуры, як [[кукуруза]] і [[кафейнае дрэва|кава]], з'явіўся пласт іспана-мінахаскіх [[крэолы|крэолаў]]. Прыняцце [[хрысціянства]] садзейнічала далейшаму адасабленню мінахасаў ад іншых насельнікаў Сулавесі, што спавядалі [[іслам]]. Аднак правадыры мінахаса супраціўляліся спробам каланістаў усталяваць палітычны кантроль над іх землямі. Змяненне сітуацыі на суседніх [[Малукскія астравы|Малукскіх астравах]], адкуль вывозіліся ў Еўропу [[спецыі]], прывяло да хуткага заняпаду іспанскай калоніі. Гэта выкарысталі ў сваіх мэтах [[Нідэрланды|галандцы]]. У [[1657]] г. яны дамовіліся з правадыром Манада аб пабудове сваёй крэпасці, якая пазней атрымала назву РатэрдамРотэрдам. У [[1679]] г. было падпісана саюзнае пагадненне з правадырамі канфедэрацыі.
 
Першапачаткова [[палітыка]] галандскіх каланізатараў на поўначы Сулавесі не мела гвалтоўнага характара. Яны не абмяжоўвалі мясцовае самакіраванне, аказвалі ваенную падтрымку тубыльцам супраць мусульманскіх [[пірацтва|піратаў]], вялі гандаль, наймалі мінахасаў у каланіяльную армію. Каланіяльная адміністрацыя з'явілася толькі ў [[1888]] г. Для ўкаранення хрысціянства былі запрошаны [[немцы|нямецкія]] [[пратэстантызм|пратэстанцкія]] місіянеры<ref>[http://books.google.by/books?id=cUoGJSs9yOUC&dq=German+missionaries+Sulawesi&source=gbs_navlinks_s Jan Sihar Aritonang, Karel Adriaan Steenbrink, A History of Christianity in Indonesia. — BRILL, 2008.] P.181</ref>. У другой палове [[19 стагоддзе|XIX]] ст. яны стварылі сетку сучасных школ з выкладаннем на [[малайская мова|малайскай мове]]. Вучні мелі магчымасць зрабіць сабе кар'еру ў арміі або ў адміністрацыі. Такім чынам з'явіўся пласт мясцовага насельніцтва, якое ахвотна супрацоўнічала з еўрапейцамі і прама не атаесамляла сябе з традыцыйнымі коламі правадыроў. У [[1889]] г., калі на поўначы Сулавесі было знойдзена [[золата]], генерал-губернатар фактычна скасаваў дамову з правадырамі і ўвёў прамое кіраванне<ref>[http://www.theminahasa.net/history/history/index08.html History Timeline]</ref>.
Радок 23:
== Культура ==
[[File:COLLECTIE TROPENMUSEUM Alfoers graf Minahasa Sulawesi TMnr 10016738.jpg|thumb|left|''Варуга''. Фота перш. пал. XX ст.]]
Традыцыйнымі галінамі [[эканоміка|эканомікі]] мінахасаў былі [[сельская гаспадарка]], [[рыбалоўства]], прыбярэжны [[гандаль]], [[рамяство]]. У мінулым практыкавалася падсечнае [[земляробства]]. Паколькі землі ў рэгіёне, населеным мінахасамі, [[гара|горныя]] і маюць высокі нахіл, то расчышчаныя ад [[лес]]у надзелы апрацоўваліся толькі некалькі гадоў. У далейшым [[дождж|дажджавая]] [[вада]] змывала урадлівую [[глеба|глебу]] або з-за адсутнасці [[дрэва|дрэў]] у спякотны сезон пачыналася засуха, і земляробам прыходзілася шукаць новае месца. У [[калонія|каланіяльны]] перыяд замацавалася прыватная ўласнасць на зямлю.
 
Асноўныя земляробчыя культуры — [[рыс]], [[кукуруза]], [[клубень|клубневыя]], у тым ліку [[бульба]], [[кафейнае дрэва|кава]], [[Гваздзіковае дрэва|гваздзік]], на марскім ўзбярэжжы — [[какосавая пальма|какосы]]. [[Жывёлагадоўля]] мела дадатковы характар. У нашы дні трымаюць [[карова|кароў]], [[конь свойскі|коняў]], [[Буйвал азіяцкі|буйвалаў]], [[свінні|свінняў]], хатнюю [[птушкі|птушку]], жыхары [[рака|рачных]] [[даліна|далін]] — [[сажалка|сажалкі]] з [[рыбы|рыбай]].
 
Распаўсюджаныя рамёствы — апрацоўка [[драўніна|дрэва]] і [[прыродны камень|каменю]], [[ткацтва]] і выраб [[кераміка|керамікі]]<ref>[http://www.balitouring.com/culture/minahasa.htm THE MINAHASA PEOPLE]</ref><ref>[http://www.manadosafaris.com/tours_minahasa.php Minahasa Highland Tour]</ref>. Да сярэдзііны [[19 стагоддзе|XIX]] ст. майстры мінахасаў усталёўвалі на могілках каменныя надмагіллі ''варуга'', якія аздаблялі складанай [[мастацтва|мастацкай]] рэззю. Найлепшыя прыклады іх працы захаваліся ў вёсцы Саванган у [[Паўночны Сулавесі|Паўночным Сулавес]]і, дзе комплекс ''варуга'' займае 1866 м²<ref>[http://awibowo325.wordpress.com/2010/07/15/megalithicum-heritage-taman-waruga-sawangan-minahasa-people-ancient-tomb-2/ Megalithicum Heritage: Taman Waruga Sawangan , Minahasa People Ancient Tomb]</ref>. У вёсцы Валоан каля [[Горад Манада|Манада]] развіваюцца традыцыі [[будаўніцтва]] драўляных [[каркас]]ных хацін на доўгіх па́лях<ref>[http://www.thejakartapost.com/news/2004/08/29/minahasa039s-traditional-house-travels-well.html Minahasa's traditional house travels well]</ref>. У мінулым такія хаціны будаваліся на ўсёй тэрыторыі, населенай мінахаса. Яны ладзіліся з трох розных відаў драўніны. Адрозніваліся вялікія хаціны для сталага пражывання і малыя сезонныя хаціны, што ўзводзіліся каля палеткаў. У нашы дні традыцыйная [[архітэктура]] саступіла месца звычайнай, але лёгкія і добра прыстасаваныя для трапічнага надвор'я хаціны [[экспарт]]уюцца ў іншыя рэгіёны.
Радок 31:
[[Кулінарыя|Кулінарныя]] традыцыі абапіраюцца на мясцовы вопыт, а таксама на звычаі, запазычаныя ў іншых народаў [[Паўднёва-Усходняя Азія|Паўднёва-Усходняй Азіі]], [[Кітай|Кітая]] і [[Еўропа|Еўропы]]. Асноўнай ежай з'яўляецца [[каша]] з здробненага [[рыс]]у або [[кукуруза|кукурузы]], да яе падаюцца сушоная, а потым адвараная рыба, розная [[гародніна]], смажанае ў пальмавым [[алей|алеі]] [[мяса]] хатняй жывёлы. Папулярна дзічына, асабліва мяса [[алені|аленяў]] і [[дзікі|дзікоў]], але таксама ўжываюць [[пацукі|пацукоў]], [[сабака свойскі|сабак]], [[кажаны|кажаноў]]. Лічыцца, што мінахаса могуць есці ўсё, што рухаецца на чатырох нагах<ref>[http://www.thejakartapost.com/news/2012/08/26/the-eccentricities-minahasan-cuisine.html The eccentricities of Minahasan cuisine]</ref>. Стравы прыпраўляюцца вострымі [[спецыі|спецыямі]], [[воцат]]ам, [[часнок|часныком]] і [[соя|соевай]] [[соус|падлівай]].
 
Асновай сацыяльнай структуры грамадства з'яўляецца [[сям'я]] ''аву''. У нашы дні дамінуе тып малой нуклеарнай сям'і, аднак да пачатку [[20 стагоддзе|XX]] ст. асноўным тыпам з'яўлялася вялікая пашыраная сям'я, якая жыла ў асобнай хаціне, пабудаванай на высокіх па́лях з абарончымі мэтамі. Главой сям'і лічыўся бацька ''ама'', але яго ўлада не была безумоўнай. У ''ама'' меўся важны грамадскі абавязак — абараняць сям'ю. У выпадку яго смерці ўлада пераходзіла да маці ''іна''. Пры жыцці бацькі яна выступала ў якасці суддзі і рэгулявала щнутраныя сямейныя канфлікты. Малыя сем'і, што ўваходзілі ў склад ''аву'' маглі з цягам часу пачынаць весці самастойную гаспадарку. У гэтым выпадку яны будавалі асобную хаціну каля галоўнай. Такім чынам паступова складвалася сваяцкая абшчына ''тарандак'', якой кіраваў адзін з старэйшых мужчын па лініі першапачатковага ''аву''.
 
З узмацненнем [[дзяржава|дзяржавы]] роля ''тарандак'' у сацыяльным жыцці паступова зніжалася, затое ўзнікала тэрытарыяльная абшчына ''вануа'' на чале выбранага або прызначанага старасты ''укунг''. Ёй з дапамогай некалькіх дапаможцаў распараджаўся грамадскімі работамі, размеркаваннем угоддзяў, супольнай абаронай абшчыны. Некалькі ''вануа'' складалі саюз абшчын ''валак''. У старажытнасці правадыр ''валак'' выбіраўся. Асноўныя дзяржаўныя рашэнні прымаліся на сходзе такіх правадыроў<ref>[http://www.theminahasa.net/rulers/stories/hierarchy.html Ramly Siwi, The Ancient Minahasa Community]</ref>. Кіраўнік дзяржавы ''мунту-унту'' высоўваўся з іх асяроддзя і павінен быў абапірацца на рашэнні схода. У сваю чаргу, меўся сход саюзных ''мунту-унту''. Ён праіснаваў да [[1889]] г.
 
Традыцыйнае грамадства мінахасаў заставалася даволі ваяўнічым, часта ўспыхвалі ўнутраныя канфлікты, вяліся міжродавыя войны. У выніку пашырэння [[хрысціянства]] ў XIX ст. [[царква]] стала важным асобным [[Сацыяльны інстытут|інстытутам]], які меў значны аўтарытэт, але непасрэдна не падпарадкоўваўся ''мунту-унту'' і ў выніку прыняў бок каланіяльных адміністратараў, а ў XX ст. — агульнай [[інданезія|інданезійскай]] дзяржавы. Нават у нас час царква аказвае вялікі ўплыў на адукацыю, арганізуе супольныя сходы і святы, дабрачынныя акцыі, нават займаецца захаваннем традыцыйнай культуры<ref>[https://www.academia.edu/1662136/Re-making_Minahasa_Religion_Regionality_and_Change_in_North_Sulawesi_Bahasa_Indonesia_version_ Kelli Swazey, Re-making Minahasa: Religion, Regionality and Change in North Sulawesi]</ref><ref>[Kelli A. Swazey, Locating culture in the church]</ref>. Прыналежнасць да царкоўнай абшчыны — адзін з першасных чынннікаў у сацыяльным вызначэнні кожнага мінахаса.