Свята-Троіцкая царква (Месткавічы): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
clean up using AWB
KrBot (размовы | уклад)
др + {{няма катэгорый}}
Радок 1:
'''Свята-Троіцкая царква''' — праваслаўны [[храм]] у в. [[Месткавічы]] [[Пінскі раён|Пінскага раёна]] [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай вобласці]].
 
== Гісторыя ==
У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1897 г. з дрэва. Яе фундатарамі былі землеўладальнікі Пінскага павета Базыль Качаноўскі, Адам Зашчынскі, Пацей Даманоўскі і інш.', якія выдзелілі сродкі на новую праваслаўную царкву замест забранай ва унію папярэдняй. У 1907 г. пабудавана драўляная царкоўнапрыходская школа.
 
== Архітэктура ==
Помнік народнага дойлідства з выкарыстаннем форм і прыёмаў архітэктуры [[класіцызм]]у і [[рэтраспектыўна-рускі стыль|рэтраспектыўна-рускага стылю]]. У аснове аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі крыжова-купальны аб'ём, які фарміруецца цэнтральным кубападобным зрубам, прамавугольнымі бакавымі [[прыдзел]]амі, [[бабінец|бабін]]цам і [[апсіда|апсід]]ай. Да франтальнага фасада далучаны шырокі [[прытвор]], над якім узвышаецца выцягнуты [[васьмярык]] [[званіца|званіц]]ы, накрыты гранёным сферычным купалам з востраканечным шпілем у завяршэнні. Такі ж купал накрывае буйнамаштабны светлавы [[барабан, архітэктура|барабан]] цэнтральнага аб'ёму. Архітэктура гаразантальна ашаляваных фасадаў насычана драўляным разным дэкорам: аркатурнымі [[фрыз, архітэктура|фрыз]]амі, крыжамі, вуглавымі [[пілястра|пілястр]]амі з разнымі [[капітэль|капітэл]]ямі, фігурнымі [[ліштвы|ліштв]]амі прамавугольных аконных праёмаў, [[карніз]]амі з [[сухарыкі, архітэктура|сухарык]]амі, фігурнымі кранштэйнамі.
 
== Інтэр'ер ==
У [[інтэр'ер]]ы пануе прастора [[сяродкрыжжа|сяродкрыжж]]а, у якую раскрываецца светлавы [[барабан, архітэктура|барабан]], падтрыманы парусамі. Апсіда вылучана драўляным [[іканастас]]ам.
{{зноскі}}
' Собрание древних грамот и актов городов Минской губернии, православных монастырей, церквей и по разным предметам. Мн., 1848. № 169. С. XXХV; ф. 799, воп. 33, спр. 798, арк. 68.
 
== Літаратура ==
* Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
 
{{няма катэгорый}}