Казацтва: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 6:
 
[[Выява:Sergiy Vasylkivskiy- Cossack.jpg|thumb|Запарожскі казак]]
Казацтва з'явілася ў ХV стагоддзі ў нізоўі [[Дняпро|Дняпра]], на тэрыторыі сенняшняй Украіны — на так званым [[Дзікае поле|Дзікім полі]]. У XV—XVI стст. у паўднёвых раёнах [[ВКЛ]] паступова адбываўся працэс фарміравання прынцыпова новай сацыяльнай групы. Паходжанне тэрміна «казак» канчаткова не высветлена, у цюркскіх мовах гэта слова азначае «вольны чалавек». На славянскіх землях у XIV—XV стст. казакамі называлі свабодных людзей, аб'яднаных у шайкі, рознага роду авантурыстаў. Калыскай казацтва [[ВКЛ]] сталі малазаселеныя паўднёва-ўкраінскія землі, якія былі своеасаблівым буферам паміж [[Крымскае ханства|Крымскім ханствам]] і зямельнымі ўладаннямі феадалаў [[ВКЛ]] і знаходзіліся толькі пад намінальным палітычным кантролем [[Вільня|Вільні]]. Узмацненне феадальнага прыгнёту ў [[ВКЛ]] садзейнічала прытоку на гэтыя землі беглых сялян і пасадскіх людзей з беларускіх і ўкраінскіх паветаў. Патрэба ў самазабеспячэнні і пастаянная пагроза з боку татараў вызначылі ваенны лад жыцця і неабходнасць стварэння моцнай вайсковай арганізацыі. Пастаянныя кантакты з крымскімі татарамі спрыялі ўвабранню казакамі цюркскіх элементаў у назвах, звычаях, побыце. Як сацыяльная з'ява казацтва [[ВКЛ]] не было унікальнымўнікальным і мела непасрэдныя аналогіі на землях суседняй [[Вялікае княства Маскоўскае|Маскоўскай дзяржавы]] (данское, грэбенскае, церскае і яіцкае казацтва).
 
Першыя звесткі пра казакоў [[ВКЛ]] (у расійскіх крыніцах называліся «чаркасы») адносяцца да канца XV ст. У [[1489]] г. яны былі выкарыстаны ў выправе супраць татараў, у [[1494]] г. казакі напалі на турэцкую крэпасць [[Ачакаў]], у [[1499]] г. зрабілі паход на [[Крым]]. Адным з першых ідэю арганізацыі казацкага войска і выкарыстанне яго ў дзяржаўных інтарэсах для аховы дняпроўскіх перапраў ад татараў выказаў вяляківялікі князь [[Жыгімонт I Стары|Жыгімонт Стары]], аднак гэты праект застаўся нерэалізаваны. 3 пачатку XVI ст. магнаты паўднёвых паветаў [[ВКЛ]] сталі прыцягваць казацкія атрады для абароны сваіх уладанняў ад знешніх ворагаў і мясцовых праціўнікаў. Вялізную ролю ў арганізацыі казацкага войска адыграў [[Астафій Іванавіч Дашковіч|А. І. Дашковіч]], які ў 1520-я г. на чале буйнога атрада казакоў ладзіў паходы на [[Вялікае княства Маскоўскае|Маскоўскую дзяржаву]], [[Крымскае ханства]] і асманскія ўладанні ў Прычарнамор'і. У сярэдзіне XVI ст. адным з найбольш значных правадыроў шматлікіх казацкіх атрадаў быў чаркаскі і канеўскі стараста князь [[Дзмітрый Іванавіч Вішнявецкі|Дз. І.Вішнявецкі]] (Байда). У [[1556]] г. ён пабудаваў крэпасць на адным з астравоў у ніжнім цячэнні [[Дняпро|Дняпра]] (традыцыйна лічыцца, што на Хорціцы). Гэта стала пачаткам афармлення першага казацкага прадзяржаўнага ўтварэння — [[Запарожская сеч|Запарожскай сечы]]. У 2-й палове XVI ст. паступова аформілася сістэма кіравання сеччу, цалкам заснаваная на выбарнай аснове. Кожны курэнь выбіраў сабе кураннога атамана, агульным сходам казакоў выбіралася казацкая старшына: кашавы атаман, есаул і інш. Рашэнні прымаліся на агульным сходзе казакоў («чорная рада») не большасцю, а агульнай згодай. З пашырэннем радоў казацтва і прыняццем на дзяржаўную службу часткі казакоў у [[1572]] г. (рэестравыя казакі) пачалі афармляцца гетманская ўлада і рада палкоўнікаў. Пасля заключэння [[Люблінская унія|Люблінскай уніі 1569]] і перадачы ўкраінскіх паветаў у склад [[Польскае каралеўства|Польскага каралеўства]] казацтва ў [[ВКЛ]] фактычна знікла, аднак запарожскае казацтва бесперапынна папаўнялася выхадцамі з беларускіх зямель [[ВКЛ ]]. Першая спроба актывізацыі казацкага руху на Беларусі звязана са з'яўленнем у канцы [[1595]] у [[ВКЛ]] атрада ўкраінскіх казакоў пад кіраўніцтвам [[Севярын Налівайка|С.Налівайкі]]. Зімою [[1596]] ва ўсходнюю Беларусь уварваўся атрад [[Мацвей Шавула|М.Шавулы]]. З'яўленне ўкраінскіх казакоў спрыяла паказачванню мясцовага беларускага насельніцтва, г.зн. далучэнню да казацкіх атрадаў часткі сялян, мяшчан і праваслаўнай шляхты. Нягледзячы на актыўны ўдзел беларускага насельніцтва ў [[паўстанне Налівайкі|паўстанні Налівайкі]], працэс паказачвання на [[Беларусь|Беларусі]] не набыў масавага характару і з выцясненнем атрадаў [[Севярын Налівайка|С.Налівайкі]] і [[Мацвей Шавула|М.Шавулы]] быў спынены.
 
3 разгортваннем на [[Украіна|Украіне]] вясною [[1648]] г. нацыянал-вызваленчай вайны пад кіраўніцтвам [[Багдан Хмяльніцкі|Б. М. Хмяльніцкага]] і [[Антыфеадальная вайна 1648 – 1651|антыфеадальнай вайны 1648—1651]] гг. на [[Беларусь|Беларусі]] назіраецца другая хваля актывізацыі казацкага руху. Са з'яўленнем атрадаў украінскіх казакоў у паўднёва-ўсходніх паветах [[ВКЛ]] пачаўся працэс паказачвання беларускага сялянства, мяшчанства і часткі праваслаўнай шляхты, які набываў масавы характар. Разам з далучэннем мясцовых жыхароў да атрадаў украінскіх казакоў пачалі ўтварацца атрады мясцовых паўстанцаў, блізкія па сваёй структуры да казацкіх. Беларускія паўстанцы выбіралі сабе палкоўнікаў (пад імі разумеліся кіраўнікі больш-менш значных атрадаў). Права на зацвярджэнне палкоўнікаў належала Б. М. Хмяльніцкаму. Атрад паказачаных беларускіх сялян колькасцю каля 400 чалавек на чале з [[Іван Столяр|Іванам Столярам]] быў створаны ў [[Мазыр]]ы. Структурна гэты атрад складаўся з некалькіх харугваў, адна з якіх была набрана з мазырскіх мяшчан на чале з нейкім Седляром, астатнія фарміраваліся з жыхароў мазырскага наваколля. На ўзбраенні паказачаных мазыран знаходзілася каля 200 стрэльбаў і некалькі гармат. Буйны атрад з паказачаных сялян і мяшчан колькасцю ад 700 да 1500 чалавек пад кіраўніцтвам Пакусіна ўтварыўся ў [[Рэчыца|Рэчыцы]]. Асноўнае ўзбраенне рэчыцкіх паказачаных сялян складалі рагаціны і бердышы, агнястрэльнай зброі амаль не было. Ігуменскія мяшчане ўтварылі харугву колькасцю каля 100 чалавек на чале з сотнікам Грыбовічам. Жыхары [[Тураў|Турава]] стварылі 2-тысячны атрад на чале з Пракопам Цэўкай, які называў сябе «тураўскім палкоўнікам». На Століншчыне паказачаныя сяляне і мяшчане [[Кажан-Гарадок|Кажан-Гарадка]] і [[Давыд-Гарадок|Давыд-Гарадка]] стварылі вялікі атрад і «выбіралі палкоўнікаў, сотнікаў на казацкі манер». Контрнаступленне войска [[ВКЛ]] пад кіраўніцтвам [[Януш Радзівіл|Я.Радзівіла]] ў канцы [[1648]] — пачатку [[1649]] гг. прывяло да выцяснення ўкраінскіх казакоў з тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]], да разгрому мясцовых паказачаных паўстанцаў і згортвання казацкага руху ў [[ВКЛ]]. Вясной [[1650]] — зімой [[1651]] гг. у сувязі са з'яўленнем ва ўсходняй Беларусі ўкраінскіх казакоў пад кіраўніцтвам Шохава адбыўся чарговы ўздым казацкага руху ў Пасожжы. У цэлым у перыяд [[Антыфеадальная вайна 1648 – 1651|казацка-сялянскай вайны 1648—1651]] гг. мясцовыя паказачаныя сяляне не аддзялялі сябе ад украінскіх казакоў і імкнуліся інтэгравацца ў гэтую масу. Перамога шляхецкага войска прывяла да паражэння казацкага руху і на [[Беларусь|Беларусі]].