Ваколічная шляхта: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др Спасылкі
Радок 1:
'''Ваколічная шляхта''' — адна з ніжэйшых груп дробнамаянтковай [[шляхта|шляхты]] ў [[Беларусь|Беларусі]] 16-19 ст. Называлася таксама '''засцянковай''', '''заградовай''', '''загонавай''', '''шарачковай''' і інш. Юрыдычна адносілася да пануючага саслоўя [[феадалы|феадалаў]], маёмасна набліжалася да працоўнага [[сялянства]].
 
Паходзіць са свабодных людзей, якія змаглі дакументальна пацвердзіць асабістую вольнасць ад цяглавачыншавых абавязкаў. Сялілася ў адасобленых паселішчах ([[Ваколіца, тып паселішча|аколіцы]], [[Засценак|засценкі]], абрубы) на землях, не занятых гаспадарскімі дамамі і надзеламі залежных сялян. Зямлёй валодала паводле родава-спадчынага права, апрацоўвала яе самастойна, але нярэдка наймала ў дапамогу [[Агароднікі|агароднікаў]], халупнікаў і інш. сялян. У канцы 18 ст. каля 5% ваколічнай шляхты валодалі прыгоннымі. Удзельнічала ў ваяводска-[[Павятовы соймік|павятовых сойміках]], [[Паспалітае рушэнне|Паспалітым рушэнні]], карысталася юрыдычнай недатыкальнасцю, прымала ўдзел у надзвычайных агульназемскіх ваенных і рамонтна-будаўнічых мерапрыемствах. Набілітацыю атрымлівала паводле родавага паходжання падмацованага сведкамі і каралеўска-соймавымі [[Прывілей|прывілеямі]].
 
Вылучалася пачуццём уласнай годнасці, незалежнасці, саслоўна-карпаратыўнай выключнасці і салідарнасці. У 1796 8 паветах былога [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] складала 61% ад усёй шляхты, у 1839 у заходніх губернях [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] — 56%. У 1810 сярэдняя гаспадарка ваколічнага шляхціца [[Магілёўская губерня|Магілёўскай губерні]] складалася з 7 душ, мела 7.7 дзес. зямлі, 1.8 селяніна.
 
Пасля ўключэння ВКЛ у склад Расійскай імперыі, пасля ўвядзення падушных рэвізій, рэкруцтва, маёмаснага цэнзу пры выбарах і інш. у 18-19 ст. ваколічная шляхта страціла сваё саслоўнае становішча. Актыўна ўдзельнічала ў [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|паўстані 1831]]. Указам [[Мікалай I, імператар расійскі|Мікалая ІI]] ад 19.10.1831 выключана з дваранства і пераведзена ў катэгорыю аседлых [[Аднадворцы|аднадворцаў]], абложаных падаткамі і рэкруцтвам. указамУказам ад 01.08.1857 аднадворцы на дзяржаўнай і ўласнай зямлі пераводзіліся ў дзяржаўных сялян, а на памешчыцкай праз добраахвотніцкія пагадненні з уласнікамі зямлі, зберагалі права захавання і ўзнаўлення вольнасці.
 
== Гл. таксама ==