Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 672:
 
Тым не менш, рабоча-сялянская ўлада распарадзілася каштаўнасцямі па-пралетарску. Паводле пастановы ЦК КП(б)Б, замак перадалі аўтадарожнаму тэхнікуму, бібліятэку і часткова архіў (на вагу, як макулатуру, усяго каля 60 тон) перадалі [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Акадэміі навук БССР]]. А астатнюю частку бібліятэкі проста распрадалі праз дзяржгандаль.
 
Паводле Пастановы ЦК КПБ(б) ад [[3 студзеня]] [[1941]], уся нясвіжская калекцыя каштоўнасцей аказалася падзеленай. У [[Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь|Дзяржаўную мастацкую галерэю]] ў Мінску былі перададзены 264 карціны (сярод якіх 64 партрэты Радзівілаў), слуцкія паясы, мэбля; зборы зброі і гарматы — [[Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь|Беларускаму дзяржаўнаму музею]] і [[Беларусьфільм|кінастудыі «Савецкая Беларусь»]]<ref name="ЖББ"/>; экспанаты Паляўнічай залы — [[Белавежская пушча|Белавежскаму дзяржаўнаму запаведніку]] ў [[Горад Беласток|Беластоку]]; гарнітуры — [[Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета|Дзяржаўнаму тэатру оперы і балета Беларусі]] і Дому працаўнікоў мастацтваў. Перадача калекцый ішла фактычна да пачатку [[Вялікая Айчынная вайна 1941-1945|Вялікай Айчыннай вайны]], і з-за хуткага захопу немцамі Мінска эвакуіраваць яе не атрымалася. Гэтыя яшчэ не інвентарызаваныя калекцыі разам з архівам і бібліятэкай аказаліся пасля вывезенымі ў Германію. Гарматы з Нясвіжскага замка, якія захоўваліся напачатку вайны ў Мінску, і якія не паспелі эвакуіраваць, у [[1942]] былі вывезены немцамі ў Берлінскі цэйхгауз, дзе дзве з іх загінулі падчас бамбардзіровак горада ў канцы вайны{{sfn|Метельский|2011|с=140—142.}}.
 
А ў самім замку ў гады акупацыі ў [[1941]]—[[1944]] размяшчаўся нямецкі ваенны шпіталь<ref name="ReferenceA"/>.