Абозны: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
 
Радок 1:
'''Абозны''' — 1) у [[Вялікае княства Літоўскае|ВКЛ]] і [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] XVI—XVIII стст. урад (пасада) у войску. Вялікі абозны займаўся раскватараваннем войскаў: выбарам месца пад лагер, яго ўмацаваннем. Урад уведзены ў [[1633]] г. Сойм устанавіў яму аплату ў памеры 15 000 злотых штогод. Польны (вайсковы) абозны першапачаткова быў намеснікам вялікага абознага, а пасля пераняў яго функцыі, калі той стаў намінальным дыгнітарскім урадам. Магло быць некалькі польных абозных (звычайна 2 — каронны (польскі) і літоўскі). У XVIII ст. польны абозны таксама стаў дыгнітарскім урадам. Абознага прызначаў гетман (з [[1768]] г. пажыццёва), а з [[1776]] г. кароль. У XVIII ст. існавалі намінальныя ўрады абозных у паветах.
 
2) На [[Украіна|Украіне]] ў XVII—XVIII стст. выбарная вайсковая пасада. Падзяляліся на генеральных абозных, якія арганізоўвалі гетманскае войска, забяспечвалі яго харчаваннем і фуражом, кіравалі артылерыяй, удзельнічалі ў перагаворах, расследавалі злачынствы, і палкавых (былі намеснікамі казацкіх палкоўнікаў, узначальвалі палкавую артылкрыюартылерыю).
 
3) У [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] і іншых краінах абозны — ніжэйшы чын пры ваенным гужавым транспарце, абозах.