Віктар Вячаслававіч Жыбуль: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др Робат перанёс 1 міжмоўных спасылак да аб'екта d:Q13133100 на Wikidata
Кнігі, пасада, прызнанне. Арфаграфія.
Радок 1:
'''Віктар Жыбуль''' ({{ДН|3|10|1978}}, {{МН|Мінск||}}), беларускі паэт і літаратуразнавец.
 
Скончыў мінскую СШ № 87 (1995), філалагічны факакультэтфакультэт [[БДУ]] (2000), аспірантуру пры філалагічным факакультэце БДУ (2003). [[Кандыдат філалагічных навук]] (2003). Працаваў у часопісе творчай моладзі «Першацвет» (1995—2002), цяпер пазней — у часопісах «Роднае слова» і «Arche». З 2009 — вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (Мінск)<ref>http://www.svaboda.org/a/27124970.html</ref>.
 
Удзельнік «[[Бум-Бам-Літ]]» (з вясны 1996), многіх літаратурна-музычных праектаў, мастацкіх акцый, перформансаў. Прычыніўся да дзейнасці музычных гуртоў «Левае зазямленне», «Буслік супраць Кадука», «Засралі казарму». Цяпер выступае з калектывам «Рацыянальная дыета», які апошнім часам ладзіць музычна-паэтычныя канцэрты, ставіць авангардныя спектаклі паводле твораў сучасных аўтараў, а таксама класікаў футурызму. Адна з апошніх роляў Віктара — Разбойнік у п'есе «Янко крУль албАнскай» [[Ілля Зданевіч|Іллі Зданевіча]].
 
Дэбютаваў перамогай на мінскім гарадскім паэтычным конкурсе «Родны горад» (1994). Набыў вядомасць як паэт-эксперыментатар, аўтар некалькіх паліндромных паэм. Аўтар зборнікаў паэзіі «Калі ў хаце дывэрсант» (1996), «Рогі гор» (1997), «Прыкры крык» (2001), «Дыяфрагма» (2003)., Таксама«Забі ў сабе Сакрата!» (2008, у сааўтарстве з Верай Бурлак), «Стапеліі» (2012), «Дзяцел і дупло» (2016)<ref>http://belisrael.info/?p=8686</ref>. выступаеВыступае як даследчык-літаратуразнаўца (сфера навуковых зацікаўленняў — авангардная паэзія, фармальны эксперымент у літаратуры, сінтэз мастацтваў). Разам з [[Вера Бурлак|Верай Бурлак]] пераклаў кнігу [[Арнольд Макмілін|Арнольда Макміліна]] «Беларуская літаратура дыяспары» (2003). Сабраў і выдаў спадчыну адметнага, але заўчасна памерлага паэта [[Дзяніс Хвастоўскі|Дзяніса Хвастоўскага]] (кніга «Лугназад», 2006). Вершы Віктара Жыбуля перакладаліся на англійскую, балгарскую, латышскую, літоўскую, нямецкую, польскую, рускую, украінскую, чэшскую мовы.
 
== Прызнанне ==
* Удзельнічаў у міжнародных праектах «Art-Lit-Akt» (Беларусь-Швецыя, 1999), «1984» (Беларусь-Латвія, 2000), «Вечар маладых паэтаў Беларусі» (Расія, Масква, 2001), «Сувязьразрыў» (Украіна-Беларусь, 2004), «Парадак слоў» (Мінск, 2006, 2007), «Навстречу — насустрач» (з расійска-амерыканскім паэтам Сашам Гальперам; Мінск, 2007), «Дні беларускай і шведскай паэзіі» (Мінск-Гродна-Пінск, 2007), «Дні беларускай культуры ў Польшчы» (Вроцлаў, 2007), «Месяц аўтарскага чытання» (Брно, 2007) і інш.
* ЛаўрэатПераможца некалькіх паэтычных слэмаў, лаўрэат прэміі [[Залаты апостраф|«Залаты апостраф»]] (2011), Міжнароднай адмеціны імя Давіда Бурлюка (2013).
 
{{літ|1=|Жыбуль Віктар // Выдавецтва «Галіяфы»: Афіцыйны сайт — Эл.рэсурс by-books.org |Від=Б}}