Пажар у Клубе НКДБ (1946): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
 
== Перад пажарам ==
Напрыканцы снежня [[1945]] г. у ацалелым пасля вайны будынку на [[Плошча Свабоды, Мінск|Плошчы Свабоды]] шла падрыхтоўка да навагодняга свята. Была усталявана вялікая ёлка, аздобленая гірляндамі і ватай. Але ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня святкаванне не адбылося па прычыне адсутнасці электрычнасці. Святло абяцалі даць толькі 3 студзеня, на гэты дзень і быў назначаны баль-маскарад.<ref>[http://www.istpravda.ru/bel/research/1430/ Ігар Мельнікаў. АдПекла на навагоднім балі. Гістарычная праўда, 2012 г.]</ref>
 
Білеты на баль размяркоўваліся гаркамам камсамола, пераважна іх атрымалі выдатнікі вучобы, актывісты і дзеці чыноўнікаў. Забаўляць публіку павінны былі вядомыя беларускія артысты і аркестр [[Беларуская ваенная акруга|Беларускай ваеннай акругі]]. У дзень мерапрыемства ўваход адбываўся выключна па запрашальных білетах.