Размовы з удзельнікам:KarlKori
Вітаем
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
|
Карысныя парады
| |
--JerzyKundrat (размовы) 13:55, 16 лістапада 2016 (+03)
Шаблоны Звязнасці правіць
Вітаю, дзякуй за працу па Звязнасці паміж артыкуламі :). Улічыце, калі ласка, што шаблоны гэтага праекта ставяцца і здымаюцца аўтаматычна ботам, праўда, часам з некаторай затрымкай :).--Хамелка/ разм. 10:19, 3 снежня 2016 (+03)
Аўтадогляд правіць
Добры дзень, прапаную Вам атрымаць паўнамоцтвы Аўтадаглядчыка. Калі Вы не супраць, адкажыце, калі ласка (наўпрост на гэтай старонцы размоў). --JerzyKundrat (размовы) 20:33, 9 снежня 2016 (+03)
- Вітаю, згодны. KarlKori (размовы) 13:35, 10 снежня 2016 (+03)
- Зроблена, плённай працы! --JerzyKundrat (размовы) 13:58, 10 снежня 2016 (+03)
Дэвікіфікацыя правіць
Вітаю, а які сэнс у гэтай вашай праўцы?--Хамелка/ разм. 16:34, 14 снежня 2016 (+03)
- Першапачатковая вікі-спасылка вяла на старонку неадназначнасці, дзе не было патрэбнага артыкула. Калі не маю рацыі, калі ласка адкаціце. KarlKori (размовы) 16:37, 14 снежня 2016 (+03)
- Не маеце. Са старонкамі неадназначнасцяў вядзецца праца. Напрыклад, можна загрузіць праз AWB спіс спасылак на неадназначнасць і ўдакладніць спасылкі з неадназначных на пэўныя артыкулы ў паўаўтаматычным рэжыме. Пры гэтым застаецца некаторая колькасць спасылак, для якіх пакуль няма не тое што артыкулу, але і згадвання на старонцы неадназначнасці. І той, хто гэтай працай займаецца, можа адшукаць, як правільна спаслацца на яго і выправіць недалік. А вы сваёй праўкай артыкул з падобнай працы выкрэслілі. Што тычыцца іменна гэтай спасылкі, то, здаецца, гэты артыкул калісьці пісала ці вікіфікавала я і я не здолела адшукаць, якое там правільнае імя. Чырвоная спасылка падкажа наступнаму рэдактару, ШТО можна паправіць.--Хамелка/ разм. 18:20, 14 снежня 2016 (+03)
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы правіць
Вітаю. Можа, Вас зацікавіць праца над гэтым спісам. --Artificial123 (размовы) 16:29, 10 студзеня 2017 (+03)
Вітаю. Можаце прагледзець артыкул, ці няма там памылак і недарэчнасцей? Дзякуй. --Artificial123 (размовы) 11:29, 21 лютага 2017 (+03)
- Вітаю, падаецца ўсё добра, зрабіў пару касметычных правак. Толькі, магчыма, спіс песень з іх альбома варта перанесці ў асобны артыкул для яго.--KarlKori (размовы) 11:57, 21 лютага 2017 (+03)
- Нават на армянскай мове няма артыкула пра альбом. Калі зробляць — тады перанясу. --Artificial123 (размовы) 11:59, 21 лютага 2017 (+03)
- Гэта трэба перанесці пад назву з удакладненнем, асноўны сэнс не такі ж. --Artificial123 (размовы) 22:26, 21 лютага 2017 (+03)
Ліра правіць
Звярніце, калі ласка, сваю ўвагу таксама на чырвоныя спасылкі ў арт. Нацыянальная музычная прэмія «Ліра» 2016 --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:42, 19 мая 2017 (+03)
Артыкул дагэтуль недапрацаваны, ды і ўжо варта закрываць абмеркаванне. Калі хочаце, можаце яго сёння скараціць і выратаваць — інакш увечары будзе выдалены.--Artsiom91 (размовы) 11:56, 27 чэрвеня 2017 (MSK)
Open Space (band) правіць
Добры дзень, KarlKori!
Тут замежнікі занадта звар'яцелі. Робяць закід на выдаленне старонкі пра гурт Open Space: https://en.wikipedia.org/wiki/Open_Space_(band). Вядома ж, той, хто намінаваў, мовы крыніцаў не ведае: https://meta.wikimedia.org/wiki/Special:CentralAuth?target=TheTechnician27 (далей ангельскай мовы нос не суне). Калі можна, пакінь, калі ласка, два словы на старонцы выдалення тут: https://en.wikipedia.org/wiki/Wikipedia:Articles_for_deletion/Open_Space_(band).
Удалага дню! — Гэту рэпліку пакінуў удзельнік Pr12402 (р · у) 6 чэрвеня 2019
Gentleman правіць
Добры дзень, KarlKori!
Прапаную прапісаць плюс на старонцы https://be.wikipedia.org/wiki/Вікіпедыя:Кандыдаты_ў_добрыя_артыкулы Gentleman. У нас не было добрых артыкулаў менавіта пра музычны альбом – будзе. Пагатоў Krylowicz ужо дбайна папрацаваў там, каб усё было па найвышэйшаму стандарту.
Удалага дню! — Гэту рэпліку пакінуў удзельнік Pr12402 (р · у) 7 чэрвеня 2019
Вітаю, KarlKori!
Пагартай, калі ласка, старонку Hair Peace Salon. Артыкул вылучаны на атрыманне ★, ідзе галасаванне: https://be.wikipedia.org/wiki/Вікіпедыя:Кандыдаты_ў_выдатныя_артыкулы#Hair_Peace_Salon. На карысць абрання сведчаць тэматычныя прыклады Тэйлар Свіфт (спявачка, выдатны артыкул, але на сёння там ужо крыху бракуе звестак пра новы альбом 2019 года) і Jitters (гурт, добры артыкул), а таксама створаныя дыхтоўныя спадарожныя да Hair Peace Salon артыкулы (что было залічана як + пры абранні Тэйлар Свіфт): Gentleman, Split Before, Together Now, той жа Jitters. Першы сказ-тэзіс пра «аднаго з ...» падмацаваны шэрагам спасылак з розных крыніц, каб пазбегнуць спрэчак аб важнасці, як ставіў пытанне Юрый Крыловіч па Jitters, таксама шмат ацэнак увогуле і пра музычны стыль у прыватнасці, што ён жа раіў прыводзіць. Яго ж заўвага пры абранні пра мянушкі/псеўданімы прынята да ведама, завяршаю дэананімізацыю аўтараў. EROY (Размовы з удзельнікам:EROY) таксама даваў свае парады, я ўжо дапрацоўваў і паверх рэцэнзіі. Што трэба палепшыць, перараблю.
Удалага дню!
P.S. Потым у планах насычаць Open Space да зорнага... -- pr12402, 11 снежня 2019
Прызначэнне схавальнікаў гісторыі правіць
Вітаю. Калі ласка, прыміце ўдзел у прызначэнні схавальнікаў гісторыі старонак, звярніце ўвагу, там два запыты. Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 22:34, 3 красавіка 2022 (+03)