Нацыянальная музычная прэмія «Ліра» 2016

V Рэспубліканскі конкурс «Нацыянальная музычная прэмія ў галіне папулярнай музыкі „Ліра“» была праведзена 9 лютага 2017 года ў Палацы Рэспублікі ў Мінску. Арганізатарамі конкурсу сталі Міністэрства культуры Беларусі і «Агульнанацыянальнае тэлебачанне»[1].

Найлепшыя аўтары і выканаўцы ў 12 намінацыях былі выбраны шляхам інтэрактыўнага інтэрнэт-галасавання, выбару членаў журы і арганізатараў конкурсу. У складзе журы «Ліры» 2016 вядомыя беларускія музыканты, кампазітары, прадстаўнікі тэлеканала. Старшыня журы — мастацкі кіраўнік заслужанага калектыву Беларусі ансамбля «Сябры» народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка. Пераможцаў у намінацынях «Мецэнат года» і «За ўклад у развіццё эстраднага музычнага мастацтва ў Рэспубліцы Беларусь» вызначыў аргкамітэт конкурсу[1].

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай прэміі ў вобласці папулярнай музыкі «Ліра» прайшла 9 лютага ў Палацы Рэспублікі. Вядучымі Кожны пераможца атрымаў прыз, які з’яўляецца сімвалам конкурсу, дыплом лаўрэата і грашовую прэмію. Тэлеверсія цырымоніі была паказана ў эфіры тэлеканала «АНТ» 12 лютага 2017 года[1].

Спіс намінантаў і лаўрэатаў[1][2] правіць

Пераможцы паказаны першымі і вылучаны колерам

Намінацыі Пераможцы і фіналісты
Найлепшы выканаўца
(жаночы вакал)
Іна Афанасьева
Алена Ланская
Ганна Шаркунова
Найлепшы выканаўца
(мужчынскі вакал)
Саша Нэма
Дзмітрый Каралёў
Макс Лорэнс
Аляксей Хлястоў
Найлепшы калектыў выканаўцаў
J:морс
Без Білета
Радиоволна
NAVIBAND
Найлепшая песня на беларускай мове
«Гісторыя майго жыцця» — NAVIBAND
«Той дзень» — Кірыл Ермакоў
«Блізка» — J:морс
Найлепшая песня года
«Блізка» — J:морс
«Гісторыя майго жыцця» — NAVIBAND
«Нам вельмі» — TEO і Вольга Рыжыкава
Найлепшы кліп года
«Адрас Планета Зямля» — Без Білета
«Геаметрыя» — Іскуі Абалян
«Яна» — Дзядзя Ваня
«Нам вельмі» — TEO і Вольга Рыжыкава
«Блізка» — J:морс
Найлепшы аўтар музыкі
Алена Атрашкэвіч
Юрый Вашчук
Дзмітрый Карпінчык
Леанід Шырын
Найлепшы аўтар слоў
Алег Жукаў
Раман Каладко
Вольга Рыжыкава
Найлепшы аранжыроўшчык
Святаслаў Пазняк
Кірыл Ермакоў
Аляксандр Яфімік
Адкрыццё года
«Радиоволна»
Сафія Астапюк
Ян Яраш
Стыль года
«PROвокация»
Іскуі Абалян
Nuteki
Нашы за мяжой
Дзмітрый Калдун
Б'янка
IOWA
Мецэнат года
ААТ «АМКАДАР»
За ўклад у развіццё эстраднага музычнага мастацтва ў Рэспубліцы Беларусь
Міхаіл Якаўлевіч Фінберг

Зноскі

Спасылкі правіць