Нацыянальная музычная прэмія «Ліра»
Нацыянальная музычная прэмія «Ліра» — спецыяльная ўзнагарода ў галіне сучаснай папулярнай музыкі і эстраднага мастацтва, заснаваная Міністэрствам культуры Беларусі, існуе з 2010 года. Ладзіцца сумесна з каналам АНТ[1]. Яе прысуджэнне выклікала пэўныя нараканні з боку як гледачоў, так і саміх удзельнікаў, таму ў 2014 годзе прэмія перажыла істотныя змены.[2][3][4][5][6][7]
Нацыянальная музычная прэмія «Ліра» | |
---|---|
Нацыянальная музычная прэмія ў галіне папулярнай музыкі «Ліра» | |
Арыгінальная назва | Нацыянальная музычная прэмія ў галіне папулярнай музыкі «Ліра» |
Канал вяшчання | АНТ |
Заснаванне | 2010 |
Галоўны прыз | статуэтка |
Сайт | ont.by/tv/projects |
Цырымоніі
правіцьКрытыка
правіцьНапачатку 2013 года Зміцер Падбярэзскі з Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода ў сваёй калонцы на Хартыі'97 панаракаў, што арганізатары прэміі ў сваіх намінацыях «не заўважаюць» дастаткова папулярных, але часткова зацэнзураваных у краіне артыстаў: Сяргея Міхалка, Лявона Вольскага, Аляксандра Кулінковіча[8]. Ён жа на запыт БелаПАН раскрыў заганную практыку масавага выкарыстання фанаграмы на канцэртах, у той час як самі журналісты агенцтва знайшлі доказы плагіяту ў асобных песнях нумароў выступоўцаў[9].
У 2014 годзе Аляксандр Чарнуха, рэдактар «Ultra-music.com», па выніках асвятлення трох цырымоній рэзка негатыўна ацаніў рэалізацыю прысваення ўзнагародаў музычнай прэміі: «Год за годам мы назіралі за каласальнымі недапрацоўкамі, памылкамі і прафанацыямі: узнагароду за найлепшую песню года атрымлівае Ларыса Грыбалёва, якая сядзіць у журы, Ірыну Дарафееву блытаюць з Іскуі Абалян, у Валерыя Дайнэка абрываецца фанаграма, і аказваецца, што ён не ведае слоў песні»[10].
Спявачка Ірына Відава , уладальнік прыза глядацкіх сімпатый у 2011 годзе, у шэрагу калонак на БелаПАН згаджалася з крытыкай рэалізацыі ўручэння прэміі ад шэрагу журналістаў, прыводзячы і свае прыклады халатнасці арганізатараў, і акцэнтавала ўвагу на неабходнасці большай празрыстасці ў галасаваннях, плюралізму ў працэсе намініравання канкурсантаў і фарміраванні складу журы, сталасці ў правілах конкурсу, прыцягнення спецыялістаў альтэрнатыўных тэлеканалаў і СМІ да яго арганізацыі, тым не менш выводзячы значнасць і важнасць праекта ў нацыянальным маштабе ў цэлым[11][12][13].
Зміцер Безкаравайны, заснавальнік музычнага партала «Experty.by», у 2013 годзе адзначаў, што прэмія ёсць «вялікі праект, які паказваюць па тэлебачанні», і «за перамогу на якім людзі атрымліваюць грошы», у той жа час крытык паставіў пад сумнеў якасны склад яе журы на прыкладзе аналізу другой цырымоніі[14], што разам з іншымі недахопамі падрывае яе нацыянальны статус[15].
Ён жа на запыт Тараса Тарлаліцкага з «Белорусов и рынка» пацвердзіў меркаванне інтэрв’юера пра тое, што эканамічныя праблемы дабраліся і да айчыннай эстрады з адменай «дырэктыўнай і штучнай» цырымоніі ў 2015 годзе: «Ёсць загад – робіць які-небудзь прызначаны тэлеканал. Няма загаду – ніхто не робіць. Гэта паказчык узроўню прафесійных узаемаадносін ўнутры эстраднай супольнасці Беларусі, яе распешчанасці дзяржаўнай увагай. За прэміяй не стаіць ні прафесійная супольнасць, як у многіх краінах, ні ініцыятыўная група. Мінкульт жа не павінен ўвязвацца ў падобныя праекты»[16].
Павел Свярдлоў, рэдактар «KYKY.ORG», у аглядзе ўсіх музычных прэміяў Беларусі на 2013 год апісаў другую цырымонію як дзейства, якое «нагадвала раздачу дзяржаўных прэміяў СССР», аднак «з той розніцаю, што сярод лаўрэатаў не-не, ды й праскоквалі прадстаўнікі альтэрнатыўнай сцэны»[15].
Зноскі
- ↑ Клімаў, Алег (2015-01-31). "Нелірычная размова". Культура (5 (1183)). Архівавана з арыгінала 13 лютага 2020. Праверана 2020-02-13.
- ↑ «Нацыянальная музычная прэмія ў галіне папулярнай музыкі „Ліра“» . БелТА (10 лютага 2017). Праверана 4 жніўня 2018.
- ↑ Генадзь Жынкоў. Нацыянальная музычная прэмія «Ліра»(недаступная спасылка). Belarus.by. Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2017. Праверана 4 жніўня 2018.
- ↑ Вікторыя Целяшук. Нацыянальная музычная прэмія змяніла фармат і «прапіску» . Звязда (31 кастрычніка 2014). Праверана 4 жніўня 2018.
- ↑ Юрась Ускоў. Нацыянальная музычная прэмія: «Тройца» — гурт года, а Дарафеева засталася без перамогі . Наша Ніва (14 снежня 2011). Праверана 4 жніўня 2018.
- ↑ Клімаў, Алег (2013-12-21). "Нацыянальная музычная прэмія: палёт… які?". Культура (51 (1125)). Архівавана з арыгінала 11 лютага 2020. Праверана 2020-02-11.
- ↑ Амяльковіч, Дар’я; Матусевіч, Таццяна (2012-12-15). "Фармат экзамену альбо гадавой справаздачы?". Культура (50 (1072)). Архівавана з арыгінала 11 лютага 2020. Праверана 2020-02-11.
- ↑ Падбярэзскі, Зміцер. Збрэндзілі! . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода. Хартыя'97 (29 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2020. Праверана 10 красавіка 2020.
- ↑ Щербаков, Захар; Копаль, Дмитрий. Достойна ли «фанера» Национальной музыкальной премии? (руск.). БелаПАН (20 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2020. Праверана 1 жніўня 2020.
- ↑ Чернухо, Александр; Бегункова, Марина. Толчок Минкульта (руск.). Ultra-music.com (17 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2020. Праверана 1 жніўня 2020.
- ↑ Видова, Ирина. Ирина Видова. ШОУ-БИЗ. Какой должна быть Национальная музыкальная премия (руск.). БелаПАН (24 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2020. Праверана 1 жніўня 2020.
- ↑ Видова, Ирина. Ирина Видова. ШОУ-БИЗ. Национальная музыкальная премия: трудности роста (руск.). БелаПАН (30 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2020. Праверана 1 жніўня 2020.
- ↑ Видова, Ирина. Ирина Видова. НАЦИОНАЛЬНАЯ МУЗЫКАЛЬНАЯ ПРЕМИЯ. Хотели как лучше… (руск.). БелаПАН (29 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2020. Праверана 1 жніўня 2020.
- ↑ Калеснікава, Маша. Безкаравайны: Галоўнае развіццё адбываецца ў межах незалежнай культуры . Еўрапейскае радыё для Беларусі (14 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2013. Праверана 21 студзеня 2020.
- ↑ а б Свердлов, Павел. Пляски на костях «Рок-каранацыі», или зачем Беларуси шесть музыкальных премий (руск.). KYKY.ORG (31 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2020. Праверана 21 сакавіка 2020.
- ↑ Тарналицкий, Тарас. В культурном остатке (руск.). Белорусы и рынок (28 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2020. Праверана 9 красавіка 2020.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх