Памер старонкі: 39 548

Вітаем

  Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
  Што зрабіць?
  Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
  Зрабілі памылку?

--JerzyKundrat (размовы) 09:46, 25 верасня 2018 (MSK)Адказаць

Аўтадогляд правіць

Дабранач і добры дзень :-) прапаную Вам атрымаць паўнамоцтвы Аўтадаглядчыка. Калі Вы не супраць, адкажыце, калі ласка (наўпрост на гэтай старонцы размоў). --JerzyKundrat (размовы) 10:28, 12 красавіка 2019 (MSK)Адказаць

Можна.
P.S. Можаце выставіць зорачку Jitters як добры артыкул у нас: https://www.wikidata.org/wiki/Q59259312? Pr12402 13 красавіка 2019
  Зроблена --JerzyKundrat (размовы) 10:17, 13 красавіка 2019 (MSK)Адказаць

Назва Jitters па-беларуску правіць

«Нідзе па крыніцах пакуль не бачыў адпаведнік: паўсюль толькі «Jitters» (адзін раз «The Jitters», адзін раз згадванне па-руску «Джиттерс»). (The) «Jitters» можа перакладацца як «спалох», можа як «нейкае трымценне сігналу» (гл. джытэр), а можа як і зборны назоўнік (гл. Urban Dictionary  (руск.): https://www.urbandictionary.com/define.php?term=Jitter): тэрмін, які паходзіць з Брысталя, Вялікабрытанія, каб апісаць (часам у зневажальным тоне) фаната (цяжкай) рок-музыкі ці мужчын з доўгімі валасамі; жаргоннае слова звычайна выкарыстоўваецца ў адносінах да скейтбардыстаў або людзей, якія носяць мехаватую вопратку, талстоўцы і слухаюць у асноўным рок-музыку (у тым ліку панк-рок). Гэтае тлумачэнне дужа верагодна, улічваючы ўхіл гурта да ўсяго брытанскага. Але гэта можа быць ВП:НУД. Можа пакінуць толькі транлітэрацыю? Альбо даць вонкавай спасылкай уяўленне верагоднага сэнсу назвы?»

Ці не лічыце слушным дадаць у прэамбулу ўсе тры значэнні гэтага слова? --Юрый Крыловіч (размовы) 14:41, 12 красавіка 2019 (MSK)Адказаць
Дадаў, выпраўце, калі ласка, што не так.
  Зроблена праз заўвагу. --Юрый Крыловіч (размовы) 22:35, 14 красавіка 2019 (MSK)Адказаць
P.S. А чаму пісаць «лідэр» няверна? https://www.skarnik.by/tsbm/35881 Pr12402 13 красавіка 2019
Правілы бел. мовы змяніліся ў 2008, пішам лідар, кратар, характар. --JerzyKundrat (размовы) 10:17, 13 красавіка 2019 (MSK)Адказаць

Gentleman, Rolz'n'Rulz, Promo Disk 2000 правіць

  • Вітаю, Pr12402. Вы вельмі дасканала і падрабязна дапісалі артыкул пра альбом «Gentleman». Адзінае, што мяне бянтэжыць — адсутнасць інфармацыі пра ўзнагароды і месцы ў рэйтынгах/музычных чартах дыска. Лічу, каб артыкул быў добрым, значнасць яго прадмета павінна выходзіць за межы рэцэнзій музычнага каталога Experty.by. Парапаную вам вынесці ў асобны раздзел усе ўзнагароды і прэміі «Gentleman» (напрыклад, прэмію «Rock Profi», месца ў топ-10 тых жа Experty.by і г.д.)
  • Разам з тым, у мяне ўзніклі пытанні наконт значнасці нядаўна створаных вамі артыкулаў пра сінглы Rolz'n'Rulz і Promo Disk 2000. У першым выпадку няма аўтарытэтных меркаванняў крытыкаў, якія паказвалі б значнасць гэтага асобнага сінгла: так, меркаванне нейкага Антона Серанкова не можа быць аўтарытэтным, бо як напісана на Experty.by, ён «просты абывацель» (не сталы аўтар сайта), а сам артыкул называецца «суб’ектыўны інтэрнэт-агляд». Іншыя меркаванні наконт сінгла разглядаюць яго толькі ў звязцы з альбомам «Gentleman». З усяго гэтага вынікае, што асобнай ад альбома значнасці песня не мае. Усё іншае, што напісана ў гэтым артыкуле таксама не можа быць аўтарытэтным, бо запісана са слоў саміх музыкаў, што з’яўляецца афіляванай крыніцай. У Promo Disk 2000 значнасці ўвогуле няма: гэта рэкламны прома-дыск з двух песень і спасылкай на «рэцэнзію» «Музыкальной газеты». Гэта спасылка апынулася не рэцэнзіяй, а проста аглядным артыкулам нейкага ананімнага «О’К» і ніяк нельга назваць гэты агрызак з пяці радкоў «досыць падрабязным асвятленнем у незалежных аўтарытэтных крыніцах». У сувязі з гэтым жадаў бы дазнацца ў вас: ці будуць яшчэ спробы дапісаць гэтыя артыкулы такім чынам, каб была паказана значнасць сінглаў? Калі не, то старонкі трэба выставіць да выдалення. --Юрый Крыловіч (размовы) 17:32, 15 мая 2019 (MSK)Адказаць


Юрый Крыловіч, дзякуй, што напісаў! (◕‿◕✿)
Дадаў падраздзел «Узнагароды і прэміі». Тэкстам. (Каляровай) табліцай альбо неяк з лічбамі вынаходзіць не бачу сэнсу, таму што спасылкі вядуць на артыкулы, а там проста нумараваныя спісы. Не па значнасці. Калі не будзе больш заўваг, буду прасоўваць у добрыя. Спадзяюся на падтрымку. (◕‿◕✿)
«Текст: Антон Серенков, "Experty.by"»[1] (коска, як пры пералічванні). Я лічу, тэкст можна і на карысць Experty.by залічваць. Сам жа Антон Серанкоў часцяком для Experty.by пісаў. Вось выдача Google на 91 спасылку: https://www.google.com/search?q=%D0%A1%D0%B5%D1%80%D0%B5%D0%BD%D0%BA%D0%BE%D0%B2+site:experty.by&client=safari&rls=en&ei=KyTcXNaOMaGorgTowZP4Dw&start=10&sa=N&ved=0ahUKEwiW0LW34Z3iAhUhlIsKHejgBP8Q8tMDCIMB&biw=1681&bih=868. «Суб’ектыўны інтэрнэт-агляд» – назва рубрыкі. Чаму не можа быць? ¯\_(°ヮ°)_/¯ Зразумела, што Experty.by – праект некамерцыйны. Вось тут на «круглым стале» Belarus Electronic Scene Consortium сам уладальнік сайта Зміцер Безкаравайны распавядаў пра жыццё-быццё парталу (спасылка паслухаць: https://archive.org/details/BelarusElectronicSceneConsortium28.11.2014). Хто там «у штаце», хто там «за штатам»... На сайце не было рэкламы, адкуль прыбыткі, хіба быў там хто на заробку?!
«Promo Disk 2000» рэцэнзаваўся «Музыкальнай газетай». № 24 за 2000 год[2]. Зразумела, што там усяго 2 песні, многа не напішаш. Да і было б дзіўна чакаць вялізны артыкул на шмат літар, каб падумалі, можа рэкламны, прасунуты тэкст: там слоў у дзьвух спевах у суме можа будзе менш. О'К у газеце вельмі часта друкаваўся: вось 1710 прыкладаў (https://www.google.com/search?rlz=1C5CHFA_enBY608BY608&ei=TincXOyaDef3qwGy9aXQBg&q=%D0%9E%27%D0%9A+site%3Anestor.minsk.by%2F&oq=%D0%9E%27%D0%9A+site%3Anestor.minsk.by%2F&gs_l=psy-ab.3...3700.5908..6213...0.0..0.170.764.3j4......0....1j2..gws-wiz.......0i71j0i13j0i13i10j0i13i30j0i8i13i30j0i8i13i10i30j33i160.vo523RwDU60).
Наконт афіляваных крыніц. Надоечы на англійскай Wikipedia бачыў спробу выдаліць звесткі аб тым, што гурт Nickelback прадаў 50+ мільёнаў копій альбомаў па ўсім свеце (https://en.wikipedia.org/wiki/Nickelback). Адзін удзельнік паставіў пад сумнеў крыніцу (артыкул музычнага часопіса/партала Billboard), бо Billboard браў звесткі ад лэйбла гурта. Так спроба скасаваць лічбу была хуценька адхілена, бо Billboard (трэці бок) паведамляў звесткі, а лэйбл гурта Nickelback – адзіная рэальная крыніца па гэтым пытанні, так як няма незалежнага трэкеру продажаў альбомаў па ўсім свеце. Дзе яшчэ, напрыклад, Тузін Гітоў патрэбна было звесткі пра свежы рэліз браць, акрамя як распытаць музыкаў, што-як[3]?! ¯\_(°ヮ°)_/¯
Калі пары маіх аргументаў недастаткова, стаў на выдаленне абодва артыкулы. Будзем збіраць галасы. 🙂 Няўжо трэба ставіць пытанне аб значнасці партала Experty.by і «Музыкальнай газеты» і іх рэцэнзій!? ¯\_(°ヮ°)_/¯
Удалага дню!
P.S. Калі можна, напішы два словы замежнікам пра Jitters тут: https://en.wikipedia.org/wiki/Talk:Jitters_(band)#Importance_only_to_a_small_population_of_enthusiastic_fans_of_the_subject%3F%21. Артыкул – пераклад з мовы (дзве зоркі ўжо мае) 1:1, якія недахопы? Замежныя там адміны лічаць яго як WP:FAN (метка апісвае кантэнт, які «мае значэнне толькі ў невялікай папуляцыі захопленых прыхільнікаў у дадзеным пытаньні»)(。≧ _ ≦。) Зразумела, там выключна англамоўныя адміны і не па-руску, не па-беларуску не чытаюць актуальныя крыніцы, але меркаванне ж маюць (https://meta.wikimedia.org/wiki/Special:CentralAuth?target=VQuakr). Няўжо дарэмна ты дбайна рэцэньзаваў у нас на мове артыкул!? :) Калі што перакласці, я дапамагу. Калі сам не гатоў падпісацца, падкажы, калі ласка, «нашых», хто можа «2 капейкі» на English уставіць. Дзякуй! -- pr12402, 15 мая 2019.
Вітаю, Pr12402, даруйце, што адразу не адказаў. Каб растлумачыць сваю пазіцыю наконт Антона Серанкова, трэба звярнуцца да ВП:Аўтарытэтныя крыніцы. Там пра сеціўныя старонкі ёсць наступнае: «Першае пытанне, якое Вы мусіце задаць сабе, — хто нясе адказнасць за старонку, на якую Вы хочаце спаслацца? Якая іх кваліфікацыя і палітыка рэдагавання старонкі? Бо ў Сеціве хто заўгодна можа публікаваць што заўгодна.» Калі паглядзець, то меркаванні штатных экспертаў на «Experty.by» цалкам аўтарытэтныя: Зміцер Безкаравайны — дыпламаваны перакладчык, з 1990-х г. друкаваўся ў аўтарытэтных музычных часопісах, Сяргей Будкін скончыў факультэт журналістыкі БДУ, заснавальнік «Тузіна Гітоў», дасведчаны журналіст. А вось Антон Серанкоў, як там напісана, толькі «студэнт гістфака БДУ», «просты абывацель» і «вялікі прыхільнік заходняй незалежнай музыкі». Друкаваўся ён на гэтым сайце роўна 7 разоў і назва «Суб’ектыўны інтэрнэт-агляд» датычыцца толькі яго артыкулаў. Не істотна, дзе былі размешчаны гэтыя артыкулы, але істотна, што іх аўтар не з’яўляецца кваліфікаваным адмыслоўцам і таму лічыць аўтарытэтным яго меркаванне нельга.
Што да «Promo Disk 2000», то хто такі «О’К» мне таксама невядома і, адпаведна, нічога не магу сказаць пра аўтарытэтнасць таго агляднага артыкула. На маю думку, яго нельга лічыць поўнавартаснай рэцэнзіяй, хутчэй нейкімі думкамі на тэму: пяць радкоў абстрактных разважанняў, хоць і на старонках вядомага выдання наўрад ці надаюць аўтарытэтнасць сінглу. --Krylowicz (размовы) 22:48, 17 мая 2019 (MSK)Адказаць


Што сказаць... Стаў абодва на выдаленне, будзем збіраць галасы. Будуць вынікі, каб потым спасылацца, але, на мой погляд, заадно адразу распачынай «справы» на Experty.by і «Музыкальную газету» як неаўтарытэтныя крыніцы і нязначныя артыкулы пра іх.
Няўжо Зміцер Безкаравайны адным вокам не глядзеў на артыкул, каб друкаваць у сябе на сайце!? Хіба можна ў адзіночку слухаць усе рэлізы запар і рэцэнзаваць? Што тычацца Серанкова, то, як можна бачыць, яго сацыяльны статус падчас публікацый Experty.by мяняўся. Мяркую, ён за гэты час скончыў універсітэт.
Трэба ж было ў свой час і Сяргею Будкіну, і Зміцеру Безкаравайнаму з чагосьці пачынаць?.. Ну няма старонкі аўтара ў Серанкова, што рабіць? ¯\_(°ヮ°)_/¯ Такіх крыніц, дзе не выкарыстаны параметр author-link, у нас на Wikipedia 99+%. Калі бы была старонка пра Серанкова, ахвотна прапісаў бы аўтарства праз author-link.
Між тым артыкул па Rolz'n'Rulz быў палепшаны яшчэ на пару крыніц.[4][5]
Наконт ОК. Маленькі пошук дае прыйсці да высновы, што так падпісваўся Алег Клімаў, галоўны рэдактар «Музыкальнай газеты» (расшыфроўка ёсць, напр., тут: http://www.nestor.minsk.by/mg/1997/11/mg71105.html, яшчэ тут: http://www.nestor.minsk.by/mg/1999/10/mg91001.html), «вядомы беларускі музычны журналіст», як па артыкулу пра газету.
P.S. Надоечы лазіў па англійскай Wikipedia, артыкул Teardrops on My Guitar (https://en.wikipedia.org/wiki/Teardrops_on_My_Guitar) там нават абраны як добры (★) (!). Гляджу на рэцэнзіі: штосьці натуральных рэцэнзій як на сінгл асабліва няма, з большага бягучыя згадкі (passed mentions) як частка альбому. А я ўжо думаў пачыцаць хаця б на 3 абзацы артыкулы з дэталёвым разборам па нотах і радках (суразмерна 2 куплетам і прыпеву ў песні). (◕‿◕✿) Плюс па тэксту сказы (тэзісы) без спасылак, спасылкі-«крыніцы» на iTunes, TaylorSwift.com і інш. недахопы. ¯\_(°ヮ°)_/¯ Што жа, няхай, чужы кляштар, ды і ў Тэйлар, вядома, фанатаў шмат.
Удалага дню! (◕‿◕✿) -- pr12402, 18 мая 2019.

Draft:Drezden (band) правіць

Вітаю! Стварыў у англіскамоўнай Вікі артыкул пра гурт Drezden. Таксама ўжо існуюць артыкулы пра гурт у украінскамоўным і польскамоўным раздзелах. Але англійскія карыстальнікі палічылі артыкул не вартым існавання паводле крытэрыяў значнасці і напаўняльнасці артыкула пра музычныя гурты. Перанеслі мой артыкул з асноўнай прасторы ў тэхнічную. Ты маеш вопыт напісання артыкулаў пра музычныя гурты, таму звяртаюся с просьбай: калі будзе час і жаданне зазірні калі ласка на старонку Drezden у англаВікі. Можа што-небудзь дадасі ў артыкул, змест, які на тваю думку зможа дапамагчы. Хоць інфармацыі пра гурт сапраўды ў Інтэрнэце яшчэ мала. Віт; размовы 20:03, 19 кастрычніка 2019 (+03)Адказаць

Лепш без Draft'а рабіць (свой Sandbox -> Ctrl+C, Ctrl+V адразу ў асноўную прастору з бачнымі інтэрвікі): https://en.wikipedia.org/wiki/User_talk:Ceethekreator#Drezden_💿. Шанцы на артыкул пра гурт ёсць, буду рабіць.
Удалага дню! (◕‿◕✿)
P.S. Сказаў бы раней, цяпер усё замарудзіцца выключна англамоўнымі юзерамі і адмінамі адтуль. ^^ -- pr12402, 20 кастрычніка 2019.
Дзякуй за дапамогу з артыкулам пра гурт! А артыкул пра альбом цяпер можна з draft’а выцягнуць? Якая там у іх працэдура? Віт; размовы 16:26, 24 кастрычніка 2019 (+03)Адказаць
https://en.wikipedia.org/wiki/Drezden_(Drezden_album) 👀 -- pr12402, 27 кастрычніка 2019.
Так, але гэта ўжо не мой артыкул... Віт; размовы 17:38, 27 кастрычніка 2019 (+03)Адказаць
( ◞・౪・) Артыкул дарабіў да нормы і пакінуў як накід. Быццам накіды могуць па 2-3 месяцы ляжаць, пакуль хто з выпадковых адмінаў не сцвердзіць... Потым пісаў там 2 а-ля адмінам, хто мог бы даць ходу draft'у таму ў асноўную прастору (https://en.wikipedia.org/w/index.php?title=Draft:Drezden_(album)&action=history): Ceethekreator, Onel5969. Яны рабілі іншыя праўкі, няглядзячы на запыт паглядзець туды... А я не маю правоў бюракрата там. ¯\_(°ヮ°)_/¯ У наступны раз пішы ў свой sandbox, потым Ctrl+C, Ctrl+V адразу ў асноўную прастору без бюракратыі. -- pr12402, 27 кастрычніка 2019.
Я так і рабіў артыкулы - адразу ў асноўнай прасторы. У драфт іх пераносілі адміны, а не я сам. Віт; размовы 09:03, 30 кастрычніка 2019 (+03)Адказаць
⁎⁍̴̆_⁍̴̆⁎ Што рабіць... Магу які іншы артыкул з тваіх дапамагчы перанесці/перакласці/аформіць і на англійскую Wiki? Ок? -- pr12402, 30 кастрычніка 2019.

Фотографии правіць

Добрый день. User:Pr12402, User:DobryBrat, User:Чаховіч Уладзіслаў Подскажите, если вы знаете, кто работает с фотографиями на беларуской Википедии. Нужны copyright permissions для многих актуальных страниц. Английская Википедия не позволяет публиковать фото по-другому. --Partizan Kuzya (размовы) 22:23, 30 лістапада 2020 (+03)Адказаць

  • Кароткі адказ: ніхто фотаздымкамі цэнтралізавана не займаецца. Поўны адказ пісаць доўга, ды і трэба ў кожным выпадку шукаць паасобку. Звычайна трэба здымкі да 1945 года альбо сучасныя лічбавыя фота з метададзенымі (metadata), якія не «боўтаюцца» па сетцы Інтэрнэт, з асабістых архіваў. Раю пакуль самому фота не запампоўваць, як няма вопыта: замежнікі-адміны дадуць папярэджанне №1, №2, на трэці выпадак заблакуюць) Пытай па факце, якіх здымкаў не хапае. Удалага дня! -- pr12402, 1 снежня 2020

-Спасибо! У Тарайковского главное фото не сс. Я Бандаренка сейчас перевожу -- фото, тоже не сс. Было бы не плохо добавить эти фото в англ. ВП. --Partizan Kuzya (размовы) 09:11, 3 снежня 2020 (+03)Адказаць

  • Так, гэтыя фота, на жаль, няма магчымасці уставіць на англійскую Wiki: не Creative Commons. Нешта (лічбавыя фатаграфіі забітых пры жыцці з метададзенымі, якія яшчэ не былі апублікаваны ў сеціве) можа быць у асабістых архівах сваякоў, трэба пытаць у родзічаў персанальна. Жадаю бяспекі! -- pr12402, 6 снежня 2020

-Да, понятно. Спасибо. Было бы не плохо централизовать фото процесс (CC or Public) из Беларуси. Очень большой недостаток фото про Беларусь на английской ВП. --Partizan Kuzya (размовы) 22:20, 6 снежня 2020 (+03)Адказаць

Справа Аўтуховіча правіць

Вітаю! Ёсць невялікая праца па перакладу — Справа Аўтуховіча. Чалавека абвінавачваюць у тэрарызме, а потым садзяць за іншыя «злачынства»--Dzianis Niadbajla (размовы) 17:02, 27 снежня 2020 (+03)Адказаць

Нямецкая Вікіпедыя правіць

Прывітанне. Зараз на нямецкай Вікіпедыі ідзе дыскусія пра назву краіны Беларусь. Можа табе будзе цікава далучыцца.--KastusK (размовы) 15:41, 14 лютага 2021 (+03)Адказаць

Імёны па бацьку ў назвах артыкулаў правіць

Запрашаю прыняць удзел у галасаванні Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Найменне артыкулаў з імем па бацьку.--Artsiom91 (размовы) 23:39, 26 лютага 2021 (+03)Адказаць

Вікіпедыя:Запыты па пераклад правіць

Вітаю! Калі ласка, дадавайце перакладзеныя артыкулы у архіў дзеля якой-ніякой сістэматызацыі працы, а не проста выдаляйце са старонкі назаўсёды. Дзякуй! Віт; размовы 10:00, 16 жніўня 2021 (+03)Адказаць

Дапамога правіць

Вітаю! Вы ведаеце чэшскую мову? На старонцы Правілы афармлення артыкулаў у Беларускім Вікіслоўніку ананімны ўдзельнік пакінуў тэкст. Паколькі я не ведаю чэшскую мову, вы зможаце перакласці тэкст?

P.S. Вітаю! Вы плануеце ўдзельнічаць у Вікіслоўніку на беларускай мове? Калі да, тады можаце спытаць мяне як аднаго з актыўных удзельнікаў на маёй старонцы абмеркавання. Калі ўзнікнуць пытанні, я вам дапамагу. Антон 740 (размовы) 17:37, 17 жніўня 2021 (+03)Адказаць

  • Праўку можна адкаціць) Удзельніку трэ сюды: https://cs.wiktionary.org/wiki/Wikislovn%C3%ADk:Požadovaná_hesla. Калі нават слоў, што ён жадае, няма ў CS Wiki, адкуль тут узяцца?! Са слоўнікамі не планую. Нават калі нейкае слова шукаеш па-польску альбо яшчэ на якой мове, то часта яно толькі ёсць у буйных Wikiслоўніках, як EN, альбо і ў мясцовых, але больш пашыраны артыкул усё роўна ў буйных (са склонамі, спражэннямі). Зразумела, трэ шмат рабіць. Напрыклад, адкрыў выпадковы артыкул (https://be.wiktionary.org/wiki/Käse) – карысць ад яго вельмі маленькая, бо не пазначаны род і множны лік. Як тады скланяць па склонам і ўжываць у сказе? -- pr12402, 17 жніўня 2021

Zartipo правіць

Шаноўны дружа! Вельмі моцна перашкаджаеш працаваць з артыкулам сваімі праўкамі. Калі ласка, пакуль стаіць шаблон {{Пішу}} дай хоць штосці напісаць. Віт; размовы 22:17, 30 жніўня 2021 (+03)Адказаць

  • Выбачай, Віт, калі ласка! Не ведаў, што набраны тэкст сціраецца. У мяне калі праўкі адразу не прымаюцца, то ў браўзеры можна націснунь "назад" і па-новаму запампаваць. (◕‿◕✿) -- pr12402, 30 жніўня 2021

Чистое серебро правіць

Артыкул выстаўлены на выдаленне, а я на жаль не маю крыніц, каб дапоўніць раздзел гісторыя. Ці маеш ты матэрыялы з «Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі» ў электронным выглядзе, і ці можаш копіпасціць інфу ў раздзел «Гісторыя» артыкула? Віт; размовы 13:07, 11 верасня 2021 (+03)Адказаць

Чырвонасцяжкая правіць

Вітаю. У кантэксце артыкула пра Бандарэнку зусім не важна ці Чырвонасцяжная гэтая часць, пагатоў гэта бачна з усплывалай падказкі. Было б разумна наогул пакінуць толькі "в/ч 3214" або "3-й ОБрСН" і з яго зрабіць спасылку праз шаблон. --Максім Л. (размовы) 11:12, 20 верасня 2021 (+03)Адказаць

  • ВП:СМЕЛА, pr12402, 20 верасня 2021
    • Дык я і паправіў смела, але Вы не меней смела вярнулі, так што падумаў, можа, для Вас у гэтым ёсць значнасць. Добра, дзякуй. --Максім Л. (размовы) 11:22, 20 верасня 2021 (+03)Адказаць
      • Дзіўна, што англамоўныя стварылі артыкул на беларускую тэматыку першымі, і ён толькі пакуль на EN Wikipedia. Выпадкова заўважыў яго існаванне. -- pr12402, 20 верасня 2021

Зноскі

  1. Серенков, Антон. Субъективный интернет-обзор (сентябрь 2010) (руск.). experty.by (11 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 14 November 2018.
  2. О’К.. Jitters Jitters (руск.). Музыкальная газета (2000). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016.
  3. Танчыць Hair Peace Salon . Тузін Гітоў. mpby.ru (5 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2019. Праверана 20 лістапада 2018.
  4. Подберезский, Дмитрий. Rolz'n'Rulz (руск.). ej.by. Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2019. Праверана 18 мая 2019.
  5. Redakcja. Znamy zwycięzcę konkursu na dwudniową sesję w RecPublica Studios! (польск.)(недаступная спасылка). Fabryka Zespołów (6 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2011. Праверана 18 мая 2019.

Першы фестываль біт-ансамбляў Мінска правіць

Вітаю! Паколькі ты выказваўся наконт майго артыкула ў першае яго намінаванне, то прапаную (калі не змяніў меркавання, канешне) выказацца ізноў. V размовы 10:46, 25 лістапада 2021 (+03)Адказаць

Блакіроўка правіць

Вітаю, паколькі з вашага акаўнта ішлі незразумелыя падазроныя праўкі, то мусіла яго заблакаваць. Калі што, пішыце мне ў асабістыя, будзем разбірацца.--Хамелка/ разм. 14:22, 28 сакавіка 2022 (+03)Адказаць