Чистое серебро

беларускі рок-гурт

«Чистое серебро» (бел.: Чыстае срэбра) ― мінскі андэрграўндны гурт, які быў створаны Уладзімірам Зялінскім у 1988 годзе і трымаўся стылю арт-року[1].

Чистое серебро
Жанр арт-рок
Гады 1988–2003
Краіна  Беларуская ССР
Горад Мінск
Мовы песень англійская, руская
Склад Уладзімір Зялінскі
Былыя
ўдзельнікі
Канстанцін Сакалоўскі
Аляксандр Салаўёў
Аркадзь Дрофман
Алег Хамутоў
Юрый Задзіран
Алег «Паганіні» Усціновіч
Іншыя
праекты
«Ur’ia», «Лявоны», «Ляпіс Трубяцкі»

Гісторыя

правіць

Першапачатковая гурт быў трыа без жывой ударнай секцыі і складаўся з вакаліста-гітарыста-рытм-праграміста Зялінскага, клавішніка Канстанціна Сакалоўскага і басіста Аляксандра Салаўёва[2]. У 1990 годзе прыняў удзел у фестывалях «Азія дауысы» (Алма-Ата), «Тры колеры» (III прэмія)[3].

З цягам часу склад музыкантаў гурта мяняўся, акрамя франтмена Зялінскага, ён займеў барабаншчыка[4]. Гурт спыніў існаванне ў 2003 годзе ў сувязі са смерцю Зялінскага[5].

У 2009 годзе ўведзены ў Залу славы беларускага рок-н-рола па версіі партала «Тузін Гітоў»[5]. Сярод найбольш вядомых спеваў: «Карнавал», «Романс»[6].

Удзельнікі

правіць
  • Уладзімір Зялінскі — вакал, гітары, рытм-праграммаванне (1988—2003)
Былыя ўдзельнікі
  • Канстанцін Сакалоўскі — клавішныя (1988 — ?)
  • Аляксандр Салаўёў — бас-гітара (1988 — ?)
  • Аркадзь Дрофман — барабаны (? — ?)
  • Алег Хамутоў — гітара (? — ?)
  • Юрый Задзіран — гітара (? — ?)
  • Алег «Паганіні» Усціновіч — бас-гітара (? — ?)

Дыскаграфія

правіць

Захаваліся дэма-запісы з сессій 1989 года ў Мінску і 2001 года ў Беластоку[7]. Большасць арыгіналаў запісаў Зялінскі трымаў пры сабе ў торбе, якая пасля яго смерці знікла[5]. Знайшліся толькі аўдыёкасэта з копіямі запісаў апошніх гадоў працы гурта і арыгіналы першых запісаў 1988 года[5]. Паводле Аляксандра Памідорава, яшчэ павінны недзе быць імправізаваныя запісы 1987 года як яшчэ безназоўнага гурта, а таксама канцэртныя відэа[5].

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць