Лявоны
«Лявоны» — беларуская рок-група.
Лявоны | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры |
Арт-рок Фолк-рок Альтэрнатыўны рок |
Гады | 1996-па сённяшні дзень |
Краіна | Беларусь |
Мова песень | Беларуская, руская |
Лэйблы | Топ-арт, Vigma |
Склад | |
lyavony.ru | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіць«Лявоны» 1968 года
правіцьУ 1968 годзе ўнутры эстраднага рэвю «Лявоніха» музыканты арганізавалі ансамбль «Лявоны». Сярод яго ўдзельнікаў былі:
- Уладзімір Мулявін (вакал, гітара)
- Леанід Тышко (бас-гітара)
- Валерый Яшкін (арган, баян)
- Уладзіслаў Місевіч (саксафон, флейта, дудка)
- Аляксандр Дзямешка (барабаны)
а таксама старэйшы брат Уладзіміра Мулявіна — Валерый. Ён граў на гітары і трубе. Былі яшчэ два духавіка: Валерый Гурдзіз'янэ (трамбон) і Крылоў (другая труба)[1].
У кастрычніку 1970 года гэты ансамбль мяняе назву «Лявоны» на «Песняры».
«Лявоны» 1996-2000-я гады
правіцьНовы калектыў створаны на базе БДА «Песняры» ў 1996 годзе Уладзімірам Мулявіным у якасці моладзевай творчай рок-лабараторыі. Назву дадзена ў гонар аднайменнага калектыву «Лявоны», які стаў у 1968 годзе папярэднікам легендарных «Песняроў». Аснову новага калектыву склалі музыкі, якія выйшлі з тагачаснай мінскай культавай андэграўнд групы «Чистое серебро» Уладзіміра Зялінскага (Усціновіч, Задзіран, Осіпаў, Лук'янчык).
Склад 1996 года:
- Павел Заяц — вакал, кампазіцыя
- Алег Усціновіч (Паганіні) — бас-гітара, тэксты
- Юрый Задзіран — гітара, кампазіцыя
- Георгій Высоцкі — клавішныя, аранжыроўка
- Сяргей Осіпаў (aka amcb) — флейта, перкусія, аранжыроўка
- Юрый Лук'янчык (Маленькі) — ударныя
У 1996 годзе першай песняй, запісанай «Лявонами», стала «Мілая дзяўчына». Гэтую кампазіцыю можна назваць візітнай карткай калектыву. Летам 1996 года прайшлі здымкі відэакліпа на песню «Мілая дзяўчына» (рэжысёр — Тамара Лісіцкая). Па выніках 1996 года, падведзеных праграмай «Музыкальная обойма», кліп «Мілая дзяўчына» быў прызнаны «Лепшым кліпам года»[2].
У 1997 годзе сыходзяць: Г. Высоцкі, Ю. Задзіран, Ю. Лук'янчык, С. Осіпаў (у 1999 годзе вяртаецца). Прыходзіць Сяргей Мядзведзеў. Пасля расколу ў БДА «Песняры» ў 1998 годзе «Лявоны» прымаюць прапанову Уладзіміра Мулявіна і ўваходзяць у асноўны склад ансамбля «Песняры», спыніўшы на час ўласную творчую дзейнасць. Тым не менш, як група «Лявоны» перыядычна з'яўляюцца на розных канцэртных пляцоўках: Славянскі базар у Віцебску[3], здымкі розных мерапрыемстваў БТ.
У 2001 удзельнічаюць у канцэрце ў ДЦКЗ «Расія», прысвечаным 30-годдзю ансамбля «Песняры»[4].
У 2002 годзе па запрашэнні Беларускага грамадска-культурнага таварыства (БГКТ) адкрываюць фестываль славянскай культуры ў Гайнаўцы (Польшча, Белавежская пушча)[5].
У 2003 годзе, пасля смерці Уладзіміра Мулявіна, звальняюцца з БДА «Песняры» ўсім складам.[6]
З 2004 года працуюць у складзе ВІА «Песняры» пад кіраўніцтвам Леаніда Барткевіча.
У 2006 годзе ў складзе: Павел Заяц, Андрэй Юшко, Ілля Малай — выйшлі ў фінал нацыянальнага конкурсу «Еўрабачанне» з песняй «Come back» (П. Заяц — М. Галдзянкоў).[7]
У 2007 годзе ў складзе Сяргея Осіпава, Паўла Зайца і Андрэя Юшко пачынаюць аднаўляць невыдадзеную праграму 1996 года. З прычыны крайняй занятасці музыкаў працай у складзе «Песняроў» праца над ёй так і не была завершана.
У 2008 годзе фактычна ўвесь склад звальняецца з ВІА «Песняры» па прычыне нежадання ўдзельнічаць у дыскрэдытацыі імя і брэнда «Песняры».
«Лявоны» сёння
правіцьУ 2009 годзе музыкі афіцыйна вяртаюць арыгінальную назву, дадзеную Уладзімірам Мулявіным — «Лявоны» (Мулявін заснаваў фолк-рок-калектыў з назвай «Лявоны»[8]). Мяняюць гучанне ў бок альтэрнатыўнага року.
2009 год. Вяртанне да канцэпцыі рок-лабараторыі. У гонар ансамбля «Лявоны» 1968 года выпускаюць кавер-пласцінку «История продолжается».
2010 год. Да 80-годдзя Нацыянальнага акадэмічнага Народнага Аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча «Лявоны» прымаюць удзел у пастаноўцы музычнай паэмы «Гусляр» (І. Лучанок — У. Мулявін). Салісты: Гусляр — Ян Жанчак, Князь — Пётр Елфімаў.
У тым жа годзе выпускаюць пласцінку «Спявай, Лявон». Сканчаюць тур у канцы года удзелам у навагоднім гала-канцэрце «ВИА Хит-парад» Крокус Сіці Хол[9].
Склад
правіць- Сяргей Мядзведзеў — вакал, гітара.
- Ян Жанчак — вакал, скрыпка.
- Павел Хасанаў— клавішныя.
- Алег Усціновіч — бас-гітара.
- Сяргей Савіцкі — вакал.
- Юрый Рудакоўскі — ударныя.
- Сяргей Восіпаў — сякухаці, драўляныя духавыя інструменты, гукарэжысёр.
Дырэктар — Юлія Гардзеева
Арт-дырэктар — Марына Мулявіна
Дыскаграфія
правіцьБДА Песняры, ВІА Песняры
Год | Назва | Лэйбл |
---|---|---|
2001 | Молодость моя... | Союз |
2005 | Не во сне ли | Vigma |
Год | Назва | Лэйбл |
---|---|---|
2009 | История продолжается... | 1 муз. Издательство, Vigma |
2010 | Спявай, Лявон | Vigma |
Зноскі
- ↑ Песняры: хронология событий/ Виртуальный музей ансамбля «Песняры»
- ↑ Евровидение-Беларусь Архівавана 5 студзеня 2012.
- ↑ «Лявоны» на Славянском Базаре
- ↑ «Лявоны» в ГЦКЗ «Россия» 30-летие ансамбля «Песняры»
- ↑ Ян Сычевский, Николай Кречко /«Нива»- еженедельник белорусов Польши (бел.)
- ↑ Биография Леонида Борткевича — проект experty.by
- ↑ Мы не делали песню для «Евровидения»!
- ↑ «Лявоны» возвращаются…//Вечерний Минск Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ ВИА Хит-парад: зажгли по полной! Архівавана 4 сакавіка 2016.
Літаратура
правіць- Д.П. «ЛЯВОНЫ» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 166–167. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.
Спасылкі
правіць- Харкаўскія Весткі «Беларускія Іванушкі» № 26, ад 02.03.2010 г — Артыкул аб прычынах сыходу музыкаў з ВІА «Песняры»
- Інтэрв'ю гурта «Лявоны» для беларускай газеты «Культура». Архівавана 18 студзеня 2018. (бел.)
- Старонка групы на Топ - Артэ. Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Інфармацыйны, грамадска-палітычны, культурна-асветніцкі і забаўляльны часопіс Растоўскай вобласці «Ростовчанка»(недаступная спасылка) — інтэрв'ю перад канцэртам у Растоўскай Філармоніі
- музычная паэма «Гусляр» (відэа)
- «Чыстае срэбра»- не проста прыгожае спалучэнне слоў Архівавана 19 чэрвеня 2010. — інтэрв'ю з Уладзімірам Зялінскім (газета «Вечерний Минск»)
- Інтэрв'ю у. Мулявіна газеце «7 дзён» 22 красавіка 1996 г.- першае згадванне пра Мулявіна малады групе («Лявоны»).