Мікратапаніміка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
украінізмы (слова няма ў слоўніках)
афармленне
Радок 1:
'''Мікратапаніміка''' (ад {{lang-el|μικρός}} ''(мікрас)''  — малы, ''τόπος (топас)''  — мясціна, ''ὄνομα (онама)''  — імя)  — кірунак [[Тапаніміка|тапанімікі]], які вывучае ''мікратапонімы''  — назвы малых геаграфічных аб'ектаў: [[лес|лясоў]], [[луг]]оў, палёў, урочышчаў і інш. Мікратапаніміка даследуе паходжанне гэтых назваў, іх сэнсавае значэнне, развіццё, сучасны стан, вымаўленне і напісанне.
 
Сукупнасць мікратапонімаў на той ці іншай [[тэрыторыя|тэрыторыі]] называецца ''мікратапанімія''. Мікратапонімы ў пэўнай ступені паўтараюць іншыя групы тапонімаў, і рэзкай мяжы, якая б аддзяляла мікратапанімію ад іншых геаграфічных назваў, няма. Таму мікратапаніміка перакрыжоўваецца з шэрагам іншых кірункаў тапанімікі: [[гідраніміка]]й (даследуе назвы [[рака|рэк]] і інш. водных аб'ектаў), урбанімікай (вывучае назвы ў [[населены пункт|населеных пунктах]]) і г. д.
Радок 5:
Але ў мікратапонімаў існуюць і шмат адметнасцяў. Так, яны бліжэй да агульных імён, чым іншыя тапонімы, нярэдкая [[дублетнасць]] мікратапонімаў, іх [[граматыка|граматычная]] і [[лексіка|лексічная]] ўстойлівасць бываюць адноснымі. У ліку мікратапонімаў існуе вялікая колькасць складаных назваў, створаных з прычыны імкнення людзей як мага дакладна ахарактарызаваць называныя аб'екты.
 
Па колькасці адзінак мікратапанімія ў сотні разоў перавышае іншыя групы тапаніміі. У [[Беларусь|Беларусі]] мікратапанімія даследуецца з [[1960]]-х гг. Мікратапонімы з'яўляюцца крыніцай для вывучэння [[мова|мовы]] [[народ]]а, яго [[геаграфія|геаграфіі]], [[гісторыя|гісторыі]], [[этналогія|этнаграфіі]]. У іх захоўваюцца ўказанні на рассяленне і заняткі людзей у мінулым, пра былыя паселішчы, раслінны і жывёльны свет края.
 
== Літаратура ==
{{літ
 
|* АДАМОВІЧ Я.  М.  Мікратапаніміка / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5. Мн., 1999, с. 139.
|* [http://mowaznaustwa.ru/2009/02/18/t-maslyuko%D1%9E-belaruskiya-mikrataponimy-%D1%9E-polskamo%D1%9Enyx-dakumentax-xvii-st/ МАСЛЮКОЎ Т.  В.  Беларускiя мiкратапонiмы ў польскамоўных дакументах XVII ст. /] [http://www.lingvo.minsk.by/mab/@book/BOOKS/Albaruthenica/AB_06/Ab_06_2.htm Беларусь паміж Усходам і Захадам. Ч. 2. Мн., 1997], с. 170 – 171170—171. ISBN 985-6419-04-2.
}}
 
[[Катэгорыя:Тапаніміка]]