Анаклет: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
бібліяінфармацыя moved to Wikidata
афармленне
Радок 13:
|папярэднік = [[Лін, Папа Рымскі|Лін]]
|пераемнік = [[Клімент I, Папа Рымскі|Клімент I]]
|дата нараджэння = ?
|месца нараджэння = [[Рым]], [[Італія]]
|дата смерці = [[88]] ([[90]])
|месца смерці = [[Рым]], [[Італія]]
|бацька =
|Commons = Anacletus
}}
'''Анаклет''', '''Клет''' ({{lang-la|Anacletus (Cletus)}}; ?  — [[88]]([[90]])), [[папа рымскі|біскуп рымскі]] ([[76]]([[78]])—[[88]]([[90]])).
 
Аб гэтым рымскім біскупе звестак яшчэ менш, чым аб яго папярэдніке [[Лін, папа рымскі|Ліне]]. Так з "«Царкоўнай гісторыі"» [[Яўсевій Кесарыйскі|Яўсевія Кесарыйскага]] вядома, што пераемнікам Ліна быў нейкі Анаклет, які стаў біскупам на другі год кіравання [[Траян]]а ([[81]]). [[Ірыней Ліёнскі]] таксама называе Анаклета пераемнікам Ліна.<ref>Супраць ерасяў, III, 3, 3.</ref> Наогул у Яўсевія гэтае імя сустракаецца тройчы, прычым адзін раз ён цытуе Ірынея. Пры гэтым аб Анаклеце ён не паведамляе нічога, акрамя таго, што той быў біскупам пасля Ліна.<ref>Царкоўная гісторыя, III, 13, 1; III, 21, 1; V, 6, 2.</ref> Але аб тым, колькі гадоў Анаклет быў біскупам, Яўсевій не піша. Магчыма, што звесткі Яўсевія зыходзяць толькі з сведчанняў Ірынея.
 
[[Іеранім Стрыдонскі]] (~[[347]]-[[420]]) прымячае, праўда, не без сумнення, што Лін і Анаклет былі другім і трэцім біскупамі пасля Пятра.<ref>Аб знакамітых мужах, 15.</ref> Тут аўтар строга трымаецца традыцыі Ірынея і Яўсевія. Старэйшы сучаснік Іераніма, буйнейшы знаўца ерасей свайго часу — [[Епіфаній Кіпрскі]] ([[307]][[403]]), прыводзіць некалькі іншыя звесткі. Другога рымскага біскупа ён заве не Анаклетам, а Клетам.<ref>Панарый, 27, 6.</ref> У сучаснай навуцы прынята лічыць, што гэта адна і тая ж асоба. Французскі гісторык хрысціянства [[Эрнест Рэнан]] прымячае, што Анаклета сталі зваць Клетам даволі рана і, як следства, лічылі іх за розных асоб. Дадзеная блытаніна тлумачыцца, верагодна, так, што ўжо ў старажытнасці аб другім біскупе Рыма ведалі вельмі мала. Варта таксама адзначыць, што Анаклета (Клета), у адрозненне ад Ліна не атаясамлівалі з новазапаветнымі персанажамі.
 
{{зноскі}}