Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
орфографические ошибки
Радок 15:
 
== Ацэнкі ==
На вокладцы першых двух тамоў энцыклапедыі змяшчалася выява герба [[Пагоня|«Пагоня»]], аднак ад трэцяга тому (1996) яе з вокладкі прыбралі. Беларускі гісторык [[Генадзь Сагановіч|Г. Сагановіч]] тлумачыць гэта з'яўленнем палітычнай цэнзуры ў афіцыйнай беларускай гістарыяграфіі. Тым жа часам, новы намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва [[Беларуская Энцыклапедыя, выдавецтва|«Беларуская Энцыклапедыя»]] [[Пётр Петрыкаў]] выступіў з жорсткай крытыкай ранейшага кіраўніцтва энцыклапедыі, Петрыкаў сцвярджаў, што адметнасцю першых тамоў «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» быў ''«ярка выражаны антырусізм, а ў многіх выпадках зацятая русафобія»''<ref>Петрыкаў П. Туман русафобіі ахутаў Беларускую Энцыклапедыю // [[Беларуская думка (1991)|Беларуская думка]]. 1996. № 3.</ref>. Даўшы ў прыклад некаторыя артыкулы, напісаныя супрацоўнікамі [[ІГ НАНБ|Інстытуту гісторыі]], П. Петрыкаў абвінаваціў гэтую ўстанову ў ажыццяўленні ''«татальнай фальсіфікацыі»'' гісторыі. Дырэктар Інстытуту гісторыі [[Міхаіл Касцюк]]<ref>[[Міхаіл Касцюк|Касцюк М.]] Палітызаваная гісторыя не можа быць сапраўднай навукай // [[Голас Радзімы]]. 1996, 8 жніўня.</ref> і яго намеснік [[Міхаіл Біч]]<ref>[[Міхась Біч|Біч М.]] Туман дылетанцтва і тэндэнцыйнасці // [[Голас Радзімы]]. 1996, 12 верасня.</ref> уступілі ў палеміку з Петрыкавым, назвалі яго заяву беспадстаўнай і адзначылі яе палітычны характар.
 
Пры новых кіраўніках выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» канцэпцыя чарговых тамоў «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» на хаду мянялася, нават падрыхтаваныя да друку артыкулы вярталіся для рэдактуры. П. Петрыкаў, напрыклад, паўсюль выкрэсліваў слова «русіфікацыя», не прапускаў крытыкі ў бок Расіі, савецкай улады і г. д. Пасля гэтага ўмяшання ў тэксты многія гісторыкі (у прыватнасці, [[Валянціна Вяргей]], [[Андрэй Кіштымаў]], [[Уладзімір Конан]], [[Мікола Крывальцэвіч]], [[Генадзь Сагановіч]] і інш.) адмовіліся ад далейшага супрацоўніцтва з выдавецтвам і забралі адтуль свае артыкулы.<ref>[[Генадзь Сагановіч]]. [http://arche.bymedia.net/2001-3/sahan301.html Вайна з беларускай гісторыяй] // [[ARCHE]] № 3 (17) — 2001</ref>