Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 26:
 
== Біяграфія ==
[[file:Wincenty Dunin-Marcinkiewicz 2.jpg|thumb|250pxleft]]
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч нарадзіўся ў 1808 годзе ў фальварку Панюшкавічы Бабруйскага павета (цяпер в. Панюшкавічы, Бабруйскі р-н) ў сям'і [[шляхта|шляхціца]]-арандатара (дакладная дата нараджэння высветлена параўнаўча нядаўна<ref>Пачынальнікі: 3 гісторыка-літаратурных матэрыялаў [[XIX стагоддзе|XIX ст.]] / Уклад. Г. В. Кісялёў. Мн., 1977. С. 118.</ref>). Скончыў [[Бабруйскае павятовае вучылішча]] (1824). [[С. Богуш-Сестранцэвіч]], знаходзячыся на пасадзе мітрапаліта ўсіх рымска-каталіцкіх касцёлаў Расійскай імперыі, узяў пляменніка ў [[Пецярбург]], дзе падлетак Вінцэнт жыў у сярэдзіне 1820-х гадоў.
 
Радок 50:
Першыя вядомыя паэтычныя творы В. Дуніна-Марцінкевіча на польскай мове («Малітва на памінальны дзень», «Дзіця і маці», «Вясна») прасякнуты [[сентыменталізм]]ам і рэлігійнымі матывамі.
 
[[File:ДажынкіМарцінкевіч.jpg|thumb|left|Аповесці «Шчароўскія дажынкі» і «Купала» В. Дуніна-Мацінкевіча, надрукаваныя ў 1910 г. выдавецтвам «[[Загляне сонца і ў наша аконца]]
У 1850-я г. распрацоўваў новыя жанравыя формы — вершаванае апавяданне і аповесць, баладу, вытрыманыя ў павучальна-дыдактычным духу («Вечарніцы», «[[Гапон, паэма|Гапон]]», 1855, «Купала», 1856, «Шчароўскія дажынкі», 1857, «Травіца брат-сястрыца» і «Быліцы, расказы Навума», нап. 1857). У гэтых творах сплавіліся рамантычная цікавасць да народных звычаяў, традыцый і рэалістычнае імкненне перанесці на грунт рэальнага жыцця матывы, вобразы народных легенд, казак, паданняў. У творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча сфарміраваўся своеасаблівы метад рамантычнага этнаграфізму, які адпавядаў пачатковаму этапу развіцця беларускай літаратуры XIX ст.<ref name="Грынчык">Грынчык М. Дунін-Марцінкевіч / БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998. С. 260.</ref>