Канстанцін Іванавіч Астрожскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др →‎Біяграфія: +пра маці
Радок 78:
 
== Біяграфія ==
Сын [[Іван Васілевіч Астрожскі|Івана Васілевіча, кн. астрожскага]], і Васілісы, дачкі [[Іван Уладзіміравіч Бельскі|Івана Уладзіміравіча, кн. бельскага]]. Пэўны час ідэнтыфікацыя асобы маці была спрэчнай, урэшце, гэта вызначыў прывілей ад 20/21 снежня 1522 года на імя К. І. Астрожскага, які называе яе поўным імем і перадае яе «двор» [[Аграгарадок Смаляны|Смаляны]] ў Аршанскім павеце Канстанціну Іванавічу і яго сыну [[Ілья Канстанцінавіч Астрожскі|Ільі]]<ref>Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 12 (1522—1529): Užrašymų knyga 12 / Parengė D. Antanavičius ir A. Baliulis. — Vilnius, 2001. — P. 192—193; AS. Т. III. № CCXLVIII. — Lwów, 1890. — S. 242—243. </ref>.
 
З роду [[Род Астрожскіх|Астрожскіх]]. Вайсковую службу пачаў удзелам у барацьбе з крымскімі татарамі і ў [[вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім, 1492-1494|маскоўска-літоўскай вайне]] (1492—1494). У 37-гадовым узросце прызначаны вялікім гетманам літоўскім. Паводле Попісу 1528 года, выстаўляў са сваіх зямель 426 вершнікаў, т.б. меў каля 41 тыс. падданых. У змаганнях з крымскімі татарамі і маскоўцамі К. І. Астрожскі, згодна з надпісам на надмагіллі, атрымаў 63 перамогі. Асабліва вядомая яго перамога над маскоўскім войскам у [[Бітва пад Оршай|бітве пад Оршай]] на рэчцы Крапіўне ([[8 верасня]] [[1514]]). Абаронца праваслаўя ў ВКЛ, будаваў цэрквы, у т.л. у Вільні. Быў двойчы жанаты з [[Таццяна Сямёнаўна з Гальшанскіх|Таццянай з Гальшанскіх]], за якой яму адышлі вялікія вотчыны (частка Глуска, Гальшан, Раманава з Копысем і Баранню і інш.) і Аляксандрай са Слуцкіх. Ад першага шлюбу меў сына [[Ілля Канстанцінавіч Астрожскі|Іллю]], ад другога — [[Канстанцін Васіль Астрожскі|Канстанціна-Васіля]]. Пахаваны ў [[Кіева-Пячорская лаўра|Кіева-Пячорскай лаўры]].
 
Меў ва ўладанні 91 горад і мястэчка, у т.л. Астрог, Дарагабуж, Гарадзец, Здалбунаў, Красілаў, Палонае, Роўна, Свіцязь, Тураў, Чуднаў і інш., а таксама падараваныя ад вялікага князя двары ў Вільні, Менску і Луцку. Падданыя К. І. Астрожскага з 1518 мелі прывілей на бязмытны гандаль на луцкіх таргах і кірмашах.