Мінскі аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 11:
Пасля [[Лютаўская рэвалюцыя 1917|Лютаўскай рэвалюцыі (1917) у Расіі]] аддзел аб'явіў сябе Нацыянальным камітэтам (на чале з Раманам Скірмунтам), ад імя якога ў Мінску была распаўсюджана ўлётка да працоўных аб неабходнасці ўтваварэння ўласнай беларускай дзяржаўнасці — у той час, калі ўсходняя і цэнтральная [[Беларусь]] (з [[горад Мінск|Мінскам]]) была пад кантролем [[Часовы ўрад Расіі|Часовага ўрада Расіі]], а заходняя — пад кантролем нямецкіх войскаў<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам... С. 27.</ref>. Як вынікае з тэксту ўлёткі, галоўнай перашкодай на гэтым шляху кіраўнікам камітэта бачылася амаль поўная адсутнасць нацыянальнай свядомасці [[беларусы|беларусаў]] і пачуцця народа адзінай зямлі з-за рознасці канфесій: ''«Мы не палякі і не рускія, мы ад вякоў сядзім тут. Мы гаспадары на сваёй роднай зямельцы. Мы, гаспадары гэтага краю, не будзем лічыцца парабкамі другіх народаў, як нас дагэтуль лічылі. Беларусы, мы адзін народ. Дык злучайцеся ў адно, бо ў еднасці сіла. Няхай нас ніхто не раздзяляе, хай не будзе сваркі між беларусам праваслаўным і католікам, бо ўсе мы дзеці адной маткі — Беларусі. Гняздом нашым хай будзе мінскі Беларускі камітэт»''<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам... С. 28.</ref>.
 
4 сакавіка 1917 г. Раман Скірмунт на паседжанні Мінскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны) выказаў прпановупрапанову абраць [[Лявон Заяц|Лявона Зайца]] дэлегатам для кантактаў з Мінскім Саветам рабочых дэпутатаў<ref>''Рудовіч, С.'' [http://pdf.kamunikat.org/2117-1.pdf «…Беларускі дзеяч з вялікіх паноў»: Эпізоды палітычнай біяграфіі Рамана Скірмунта]... С. 25.</ref>. Сувязь гэтая, праўда, была непрацяглай. Пазней (за памкненні Скірмунта наладзіць сувязь таварыства і нацыянальнага камітэта з рабочымі Мінска для кансалідацыі сіл для дасягнення аўтаноміі Беларусі) сацыяліст Леанід Заяц абразліва абзаве Рамана Скірмунта ''«старым палітыкам і далёкабачным буржуем»''<ref>''Рудовіч, С.'' [http://pdf.kamunikat.org/2117-1.pdf «…Беларускі дзеяч з вялікіх паноў»: Эпізоды палітычнай біяграфіі Рамана Скірмунта]... С. 25.</ref>.
 
Першай палітычнай нацыянальнай акцыяй камітэта стала арганізацыя і правядзенне ў Мінску шматлюднай маніфестацыі [[6 сакавіка]] [[1917]] г. у зале мінскай губернскай управы, дзе арганізатары выступілі з прамовамі на [[Беларуская мова|беларускай мове]] пра будучыню беларускага народа і «высокія чалавечыя ідэалы»<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам... С. 28.</ref>. неўзабаве яшчэ адной акцыяй Нацыянальнага камітэта стаў мітынг у Мінску, на якім выступілі Павел Аляксюк, Аркадзь Смоліч, Усевалад Фальскі і Фабіян Шантыр, якія віталі расійскую дэмакратыю, [[Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў]] і заклікалі беларусаў да адзінства і арганізаванасці<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам... С. 28.</ref>.