Выдуманы сусвет: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 18:
[[Макі, Роберт|Роберт Макі]] настойвае, што асноўная ўласцівасць выдуманага сусвета - унутраная несупярэчлівасць: усталяваныя правілы гэтага сусвету не павінны мяняцца, а падзеі падпарадкоўваюцца адзіным прынцыпам прычынна-следчых сувязяў. [[Станіслаў Лем|Станістаў Лем]] адзначае, што выдуманы сусвет не можа мяняць сваю прыналежнасць да казкі, літаратуры жахаў ці навуковай фантастыкі. Аўтар абавязаны тлумачыць падзеі ў яго сусвеце аднолькавым чынам і не пакідаць іх без тлумачэнняў. Спробы пераходзіць ад аднаго класа выдуманых сусветаў да другога ператварае твор у пародыю, бо гэты пераход дзейнічае на фоне наяўных літаратурных прыёмаў і разглядаецца толькі ў кантэксце супрацьстаяння ім. І Макі, і Лем таксама вызначаюць, што адпраўная кропка кропка дзеля стварэння выдуманага сусвету - рэальны свет, пры гэтым Макі раскрывае праблему стварэння другасных сусветаў - на базе ўжо існуючых у літаратуры, а не проста адштурхоўваючыся ад рэальнасці.
 
Тым не меньш, выдуманым сусветам уласцівыя лагічныя парадоксы. Напрыклад, у сусвеце [[Джон Рональд Руэл Толкін|Дж. Р. Р. Толкіна]] (”[[Уладар Пярсцёнкаў]]” і іншыя творы) існуе ”Праблема арлоў” - магчымасць даставіць [[Кальцо Ўсеўладдзя|Кальцо]] на [[Арадруін]] з дапамогай [[Арлы, Міжзем'е|арлоў]] (у канцы кнігі яны выратоўваюць герояў з [[Мордар, Міжзем’е|Мордара]]) у той час як у самім сюжэце героі вымушаны былі здзесніць усё падарожжа пешкі<ref>{{cite web|url=http://www.mirf.ru/Articles/art5297.htm|title=Орлы летят! Или как мог бы закончиться «Властелин Колец»|publisher=[[Мир фантастики]]}}</ref>.
 
== Гл. таксама ==