Цыганы на Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dziva4ok (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Цыганы на Беларусі''' — адна з традыцыйных этнакультурных груп насельніцтва на тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]].
 
== Гісторыя ==
Першыя звесткі аб [[Цыганы|цыганах]] зафіксаваны ў прывілеі [[Аляксандр Ягелончык|Аляксандра Ягелончыка]] 1501 года<ref name=z.169>''Захаркевич, С.А.'' [http://elib.bsu.by/handle/123456789/228 Социальный статус этнических меньшинств Беларуси в XIV—XVIII вв.] // Працы гістарычнага факультэта: навук. зб. Вып. 1 / рэдкал.: У.К. Коршук (адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск: БДУ, 2006. — С. 169</ref>. У [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]] цэнтрамі цыганскай культуры былі [[Гарадскі пасёлак Мір|Мір]], [[Горад Смаргонь|Смаргонь]] і [[Горад Эйшышкес|Эйшышкес]]<ref name=z.169 />; існавала таксама некалькі цыганскіх вёсак<ref name=iatp />. У гэтых паселішчах міжэтнічныя кантакты былі асабліва інтэнсіўнымі, што часам прыводзіла на павелічэння сацыяльнай напружанасці<ref name=z.169 />. Хаця ў ВКЛ цыганы ніколі не пераследваліся як у [[Заходняя Еўропа|Заходняй Еўропе]], [[Статуты ВКЛ]] забаранялі цыганам займаць дзяржаўныя пасады<ref>''Захаркевич, С.А.'' [http://elib.bsu.by/handle/123456789/228 Социальный статус этнических меньшинств Беларуси в XIV—XVIII вв.] // Працы гістарычнага факультэта: навук. зб. Вып. 1 / рэдкал.: У.К. Коршук (адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск: БДУ, 2006. — С. 170</ref>. У 1586 годзе [[Сойм Рэчы Паспалітай|вальны сойм]] забараніў неаселым цыганам жыць на тэрыторыі Рэчы Паспалітай, аднак рэальных насупстваў для цыганаў гэтая пастанова не мела — цыганы ўсё роўна заставаліся на адным месцы только падчас зімы<ref name=iatp />. Традыцыйным месцам пасялення цыганаў былі ўскраіны гарадоў і мястэчак, дзе яны займаліся звычайнымі заняткамі<ref name=iatp>[http://ethno.iatp.by/2/e11g.htm Цыганы // Этнічны склад насельніцтва Беларусі] <small>([http://www.peeep.us/eb5dade2 Архив])</small></ref>. У Міры цыганы заснавалі шэраг мануфактур<ref name=iatp />.
 
У 1927 годзе ў [[Віцебскі раён|Віцебскім раёне]] быў створаны першы ў [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] цыганскі [[калгас]] «Новае жыццё», а ў [[Жлобінскі раён|Жлобінскім раёне]] быў хутка створаны другі<ref name=iatp />. У 1930-я ў [[Горад Віцебск|Віцебску]] дзейнічала цыганская школа-сямігодка<ref name=iatp />. Падчас [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] цыганы Беларусі жорстка знішчаліся [[Нацыянал-сацыялізм|нацыстамі]]<ref name=iatp />. Пасля прыняцця закона 1956 года "Аб далучэнні на працы цыганаў, якія займаюцца бадзяжніцтвам" цыганаў сілком далучалі да аселага ладу жыцця, але ж цыганы імкнуліся жыць разам. У выніку з'явіліся некалькі кампактных цыганскіх паселішчаў — Паўночны пасёлак у [[Мінск]]у, [[Аграгарадок Калодзішчы|Калодзішчы]] і [[Аграгарадок Ратамка|Ратамка]] пад Мінскам, Цітаўка ў [[Бабруйск]]у<ref name=iatp />.
 
Паводле перапісу 2009 года ў Беларусі налічваецца 7079 цыганоў, што, хутчэй за ўсё, з'яўляецца заніжанай лічбай. Цыганы ў Беларусі жывуць абасоблена, шмат хто з іх не мае дакумантаў. Яны самі лічаць, што павінны жыць паводле сваіх правілаў і законаў. З мясцовай уладай не супрацоўнічаюць або слаба супрацоўнічаюць, у выбарах, перапісах насельніцтва і іншых агульнадзяржаўных мерапрыемствах, як правіла, не ўдзельнічаюць. Жыццём цыганоў кіруюць цыганскія бароны, якіх у Беларусі два: адзін жыве ў Калодзішчах, а другі -- пад Віцебскам.
 
Адной з найбольшых праблемаў цыганоў у Беларусі з'яўляецца [[ксенафобія]] з боку суседзяў. Паводле ўкаранёных стэрэатыпаў, цыган -- неахайны, малаадукаваны і крыміналізаваны. Насамрэч, нягледзячы на цяжкі побыт, цыганы стараюцца даглядаць свае хаты, а сярод іх ёсць людзі з вышэйшай адукацыяй і нават навуковымі ступенямі. Сярод цыганоў лічыцца ганебным, калі нехта з сям'і знаходзіцца ў турме. Аднак часта жыццёвыя цяжкасці змушаюць цыганоў да выбару крымінальных шляхоў заробку, напрыклад, гандльгандаль наркотыкамі. Тым не меньшменш, гэткі свой "бізнэс" цыганы хаваюць ад сваіх суплеменнікаў, бо цыганскі барон мае ўладу забараніць цыгану займацца такім заробкам, і ягонае слова будзе законам для цыгана.
 
З ксенафобіяй часткова звязаная праблема непісьменнасці сярод цыганоў, асабліва дзяцей. Справа ў тым, што большасць цыганоў выхоўваюць сваіх дзяцей на нацыянальнай мове, а рускую і беларускую мовы малы цыган часцяком чуе ўпершыню толькі ў школе. Адпаведна з першага класу пачынаецца адставанне ад іншых вучняй. Настаўнікі, кіруючыся стэрэатыпам ("гэта ж цыганёнак, яму выпадае кепска вучыцца"), не звяртаюць своечасова на праблему ўвагі, што толькі паглыбляе адставанне. У выніку шмат хто з цыганскіх дзяцей так і не сканчае нават базавую сярэднюю асвету.
 
Сітуацыю маглі б пераламіць цыганамоўныя класы, хаця б у пачатковай школе. Гэткі тэзіс вылучаўся на выбарах у Палату прадстаўнікоў у 2004 годзе кандыдатам ад БНФ у Мінскім раёне, дзе кампактна пражывае вялікая колькасць цыганоў у Калодзішчах і Ратамцы. У выніку кандыдат здабыў масавую падтрымку цыганоў, што было нечакана для мясцовых уладаў — упершыню за шмат год цыганы пайшлі на выбары. Аднак на гэтым усё і скончылася -- рэальных механізмаў стварэння цыганамоўнай асветы цыганы так і не атрымалі.
 
У ходзе выбараў 2004 года сярод цыганоў распаўсюджваліся агітацыйныя матэрыялы на цыганскай мове -- упершыню за больш як 100 год.
 
== Выбітныя цыганы Беларусі ==