Стары саюз: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др вікіфікацыя, перанесена: Стогадо → Стагадо (2) з дапамогай AWB
Радок 1:
'''Стары саюз''' (''Auld Alliance'') — ваенна-палітычны, а таксама культурны альянс сярэдневяковых [[сярэдневяковая Францыя|Францыі]] і [[каралеўства Шатландыя|Шатландыі]], накіраваны, у першую чаргу, на стрымліванне замежнапалітычных амбіцый [[каралеўства Англія|Англіі]]. Саюз быў аформлены ў [[1295]] годзе каралямі [[Філіп IV, кароль Францыі|Філіпам Прыгожым]] і [[Іаан I, кароль Шатландыі|Іаанам Баліялам]] і праіснаваў 265 гадоў. [[Шатландская варта]] ахоўвала пакоі французскага караля з Сярэднявечча і да адрачэння апошняга з Бурбонаў у 1830 годзе.
 
Першапачаткова саюз быў накіраваны на стрымліванне заваявальных памкненняў [[Эдуард I, кароль Англіі|Эдуарда I]]. На працягу [[СтогадоваяСтагадовая вайна|СтогадовайСтагадовай вайны]] Англія ўяўляла роўную небяспеку для [[Францыя|Францыі]] і [[Шатландыя|Шатландыі]], таму саюзныя адносіны па традыцыі абнаўляліся пры змене манархаў у абедзвюх краінах. Урады Францыі, Шатландыі і [[Нарвегія|Нарвегіі]] каардынавалі свае дзеянні супраць Англіі і да афіцыйнага афармлення саюзных адносін. Калі ў 1173 годзе супраць англійскага караля [[Генрых II Плантагенет|Генрыха Плантагенета]] са зброяй у руках выступілі яго жонка і трое сыноў, Францыя і Шатландыя абмяняліся пасольствамі, якія выказалі падтрымку паўстанцам.
 
[[Выява:Francois Second Mary Stuart.jpg|thumb|Венцаносная пара — [[Францыск II|Францыск Французскі]] і [[Марыя Сцюарт|Марыя Шатландская]]]]
Радок 14:
 
== Спробы аднаўлення ==
У [[XVIII]] стагоддзі ў сувязі з [[якабіты|якабіцкімі паўстаннямі]] Францыя неафіцыйна аднавіла адносіны з па-сепаратысцку настроенай часткай шатландскага дваранства. Французская карона аказвала падтрымку спробам Сцюартаў высадзіцца ў Шатландыі і дала прытулак якабітам, вымушаным пакінуць родныя краі (уключаючы сямейства маршала [[Жак Мак-Дональд|Мак-Дональда]]).
 
У разгар [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]], у [[1942]] годзе, [[Шарль дэ Голь]], выступаючы ў [[Эдынбург]]у, назваў саюз Францыі і Шатландыі найстарэйшым у свеце, а ў [[1995]] годзе ў абедзвюх краінах адзначалася 700-годдзе саюзных адносін.