Гульня тронаў (раман): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
др вікіфікацыя, перанесена: Стогадо → Стагадо з дапамогай AWB
Радок 74:
[[Выява:George R. R. Martin (9347950579).jpg|330px|thumb|right|Пісьменніка натхняў поспех [[Уладар пярсцёнкаў, кінатрылогія|экранізацыі]] «[[Уладар пярсцёнкаў|Уладара пярсцёнкаў]]», аднак любая кніга Марціна перавышала кожны том Толкіна ў тры разы, а фільмаў па цыкле спатрэбілася б «не тры, а дваццаць»<ref name="kog" />{{rp|5}}]]
 
У [[1980-я]] гады Джордж Марцін займаўся напісаннем сцэнарыяў у [[Галівуд]]зе, але працу сваю не любіў з-за немагчымасці ствараць творы вялікага аб'ёму. «З першых жа сцэнарыяў мне паўтаралі: „Гэта цудоўна, але занадта доўга, занадта шмат літар…“ Мне даводзілася іх скарачаць, таму, вярнуўшыся да кніг, я сказаў сабе: „Больш не буду клапаціцца ні пра што ў гэтым духу…“ Я жадаў тысячы персанажаў, маштабныя бітвы, цудоўныя замкі і анфілады — усё тое, што я не мог дазволіць сабе на тэлебачанні»<ref name="akran">{{cite web |url=http://mirf.ru/Articles/art4814.htm|title=Секс. Кровь. Интриги. Игра престолов|author=Сергей Ковалев.|date=2012-01-17|publisher=[[Мир фантастики]]|accessdate=2015-04-28|lang=ru}}</ref>. Вырашыўшы вярнуцца ў вялікую літаратуру, свайму рэдактару пісьменнік адправіў тры заяўкі на будучыя працы — навуковую фантастыку, хорар і фэнтэзі. Апошняя з іх была ўхвалена, як больш прадаваная<ref name="fan" />. Праца над раманам была пачата аўтарам улетку [[1991]] года<ref>{{cite web |url=http://ria.ru/spravka/20130920/964050065.html|title=Биография Джорджа Мартина|date=2013-09-20|publisher=[[РИА Новости]]|accessdate=2015-05-03|lang=ru}}</ref><ref name="stone">{{cite web |url=http://www.rollingstone.com/tv/news/george-r-r-martin-the-rolling-stone-interview-20140423?print=true|title=George R.R. Martin: The Rolling Stone Interview|author=Mikal Gilmore.|date=2014-04-23|publisher=[[Rolling Stone]]|accessdate=2015-05-12|lang=en|archiveurl=http://web.archive.org/web/20150425142938/http://www.rollingstone.com/tv/news/george-r-r-martin-the-rolling-stone-interview-20140423?print=true|archivedate=2015-04-25}}</ref><ref>{{cite web |url=http://ria.ru/spravka/20130920/964050065.html|title=Биография Джорджа Мартина|date=2013-09-20|publisher=[[РИА Новости]]|accessdate=2015-05-03|lang=ru}}</ref> у горадзе [[Санта-Фэ, Нью-Мексіка|Санта-Фэ]]<ref name="tron" />. У гэты перыяд Марцін марнаваў шмат часу на нерэалізаваныя праекты, і калі б не фіяска серыяла «Парталы», то так бы і не прыступіў да цыкла «Песня Лёду і Полымя»<ref>{{артыкул|аўтар=Joao Seixas.|загаловак=A vida e fieta de escolhas|выданне=Os meus livros|год=2008, верасень|старонкі=22-24|мова=pt|спасылка=http://web.archive.org/web/20100529195128/http://saidadeemergencia.com/uploads/articles/AvidafeitadeescolhasMartin.pdf}}</ref>. Першапачаткова Джордж меркаваў, што серыя будзе ўключаць толькі тры кнігі, але з часам зразумеў, што прыйдзецца напісаць шэсць раманаў, а затым колькасць планаваных кніг узрасла да сямі<ref name="mirf">{{cite web |url=http://www.mirf.ru/Reviews/review1439.htm|title=Между льдом и пламенем|author=Владимир Пузий.|date=2007-02-18|publisher=[[Мир фантастики]]|accessdate=2015-04-28|lang=ru}}</ref><ref>{{cite web |url=http://artsbeat.blogs.nytimes.com/2011/04/01/his-beautiful-dark-twisted-fantasy-george-r-r-martin-talks-game-of-thrones/|title=His Beautiful Dark Twisted Fantasy: George R. R. Martin Talks ‘Game of Thrones’|author=Dave Itzkoff.|date=2011-04-01|publisher=[[The New York Times]]|accessdate=2015-05-15|lang=en}}</ref>.
 
Першапачатковы пробліск гісторыі складаўся ў спантаным бачанні, у якім хлопчык па імі Бран становіцца сведкам абезгалоўвання, а затым знаходзіць у снегу ваўчанят<ref name="stone" />, і першай была набрана менавіта глава пра тое, як Старкі знаходзяць шчанюкоў лютаваўка<ref>{{cite web |url=http://www.nytimes.com/2005/12/12/books/12crow.html?_r=1&|title=A Fantasy Realm Too Vile for Hobbits|author=Dinitta Smith.|date=2005-12-12|publisher=[[The New York Times]]|accessdate=2015-05-13|lang=en}}</ref><ref name="intpw" />. У той момант аўтар працаваў над раманам «Авалон»<ref name="worg">{{cite web |url=http://www.westeros.org/Citadel/SSM/Entry/5431/|title=Interview|author=J. Martin.|date=2011-07-11|publisher=Westeros.org|accessdate=2015-05-12|lang=en|archiveurl=http://web.archive.org/web/20140714115648/http://www.westeros.org/Citadel/SSM/Entry/5431/|archivedate=2014-07-14}}</ref>. Прыступаючы да «Гульні тронаў», пісьменнік не ведаў, будзе гэта апавяданне або нешта большае. Пазней ён прыняў важнае рашэнне весці апавяданне ад асобы некалькіх персанажаў<ref name="tron" />. Скончыўшы другую главу<ref name="worg" /> і напісаўшы каля ста старонак<ref name="stone" />, аўтар быў вымушаны адкласці працу з-за занятасці сцэнарыямі<ref name="tron" />. У нейкі момант пасля працяглага апісання сюжэту пісьменнік зразумеў, што трэба спыніцца і прапрацаваць свет і яго гісторыю — намаляваць карты, генеалагічныя дрэва, пазначыць каралёў з гадамі кіравання і іх мянушкамі<ref name="worg" />. Першапачаткова Марцін вызначаў парадак глаў, пазней прапісваў гісторыю кожнага персанажа, затым дзяліў яе на часткі, а пасля ператасоўваў іх, каб атрымаць аптымальнае размяшчэнне ўнутры рамана і дамагчыся максімальнага напружання. Часам, каб не заблытацца ў дэталях, аўтар запісваў дэталі апавядання ў спісах і дыяграмах, хоць большую частку ўсяго імкнуўся запамінаць. Своеасаблівай традыцыяй Марціна стала выкарыстанне «аднаразовых» герояў для пралогу і эпілогу<ref name="tirion" />. Ён разглядаў і іншую магчымую структуру рамана, пры якой паміж главамі праходзілі месяцы, а не дні, што, на яго погляд, кардынальна б змяніла кнігу і дазволіла вырашыць шэраг праблем<ref>{{cite web |url=http://www.freemagazine.fi/interview-with-fiction-writer-george-rr-martin/|title=Interview with fiction writer George R.R. Martin|author=Antonio Díaz.|publisher=Freemagazine|accessdate=2015-08-02|lang=en}}</ref>. Першы варыянт рукапісу склаў 1088 старонак без дадаткаў<ref>{{cite web |url=http://www.webcitation.org/66ffAGyXU|title=No, I haven't finished writing|author=Martin, George R. R.|date=2005-05-29|publisher=GeorgeRRMartin.com|accessdate=2015-05-20|lang=en|archiveurl=http://www.webcitation.org/66ffAGyXU|archivedate=2012-04-04}}</ref>, хоць першапачаткова аўтар хацеў змясціць усе падзеі ў 800 старонках<ref name="tols">{{артыкул|аўтар=Николай Караев.|загаловак=Джордж Мартин между Толстым и Толкином|спасылка=https://fantlab.ru/work488041|выданне=День за Днем|тып=Газета|месца=Таллин|год=2009, 17 июля|мова=ru}}</ref>. Пасля 300 старонак пісьменнік перамясціў у другі раман — «[[Бітва каралёў|Бітву каралёў]]»<ref name=tiff1>{{cite video |people=[[George R. R. Martin|Martin, George R. R.]] |date=March 12, 2012 |title=In Conversation With... George R.R. Martin on Game of Thrones Part 1 – TIFF Bell Lightbox |url=http://www.youtube.com/watch?v=3S51i0EANGA |publisher=[[TIFF Bell Lightbox]] |time=4:00 min (publishing history), 15:00 min (names) |accessdate=April 1, 2012}} Transcript summary available by {{cite web |last=Ippolito |first=Toni-Marie |url=http://www.thelifestylereport.ca/2012/03/13/george-r-r-martin-talks-to-fans-about-the-making-of-game-of-thrones-and-what-inspired-his-best-selling-book-series/ |title=George R. R. Martin talks to fans about the making of ''Game of Thrones'' and what inspired his best-selling book series |publisher=thelifestylereport.ca |date=March 13, 2012 |archiveurl=http://www.webcitation.org/66ffA1Ogh |archivedate=April 4, 2012 |deadurl=no |accessdate=March 22, 2012}}</ref><ref name="ob">{{cite web |url=http://observationdeck.kinja.com/george-r-r-martin-the-complete-unedited-interview-886117845|title=George R.R. Martin: The Complete Unedited Interview|author=Charlie Jane Anders.|date=2013-07-23|publisher=Observationdeck.kinja.com|accessdate=2015-08-08|lang=en}}</ref>.
Радок 81:
Раман выкладзены ад асобы дзевяці герояў<ref name="fan" />. Любімы персанаж Марціна — Тырыян<ref name="fi">{{cite web |url=http://www.mirf.ru/Articles/art1379.htm|title=Заглянуть в души героев|author=Дмитрий Злотницкий.|date=2006-08-21|publisher=[[Мир фантастики]]|accessdate=2015-07-02|lang=ru}}</ref>. Прывабным яго робяць досціп і неадназначнасць. Найбольш складана аўтару даваўся Бран, таму што ён быў самым маладым з галоўных герояў і фактычна адзіным, хто валодае магічнымі здольнасцямі<ref name="tirion">{{cite web |url=http://www.scifi.com/sfw/issue190/interview.html|title=George R.R. Martin continues to sing a magical tale of ice and fire|author=Tasha Robinson.|date=2002|publisher=Scifi.com|accessdate=2015-05-12|lang=en|archiveurl=http://web.archive.org/web/20020223190420/http://www.scifi.com/sfw/issue190/interview.html|archivedate=2003-07-20}}</ref>. Гісторыя Дэйнерыс з самага пачатку павінна была развівацца на іншым кантыненце. Пісьменнік намаляваў карту Вестэраса і вырашыў развіваць дзеянне з гэтым персанажам па-за межамі гэтай карты, параўноўваючы атрыманы эфект з уяўным увядзеннем главы пра [[Фарамір]]а адразу пасля дня нараджэння [[Більба]] ва «Уладары пярсцёнкаў», што адразу дало б чытачу іншае ўяўленне пра маштабы апавядання<ref name="tron" />. Смерць галоўных герояў часткова была натхнёная гібеллю [[Гэндальф]]а ў «[[Брацтва пярсцёнка|Брацтве пярсцёнка]]» і [[Фрода]] ў «[[Дзве крэпасці|Дзвюх крэпасцях]]» з той розніцай, што персанажы Марціна, як правіла, не ўваскрасаюць. Аўтару было цяжка забіваць сваіх герояў, паколькі ён адносіўся да іх як да дзяцей, хоць некаторыя з іх, такія як Эдард Старк, «былі адзначаны смерцю з самага пачатку». Сцэна смерці Эдарда была напісана ў 1994 годзе<ref name="intpw" />. Аўтар казаў: «Валар маргуліс. Усе смяротныя павінны памерці. Смерць непазбежная ісціна ўсяго жыцця… і ўсіх гісторый таксама». Сваім творам аўтар жадаў паспрачацца са сцвярджэннем Толкіна, што добры чалавек, такі, як [[Арагорн]], павінен стаць добрым каралём. Нэд, як маральны компас апавядання, абаронца, які згуртоўвае іншых, «змецены з дошкі», што робіць апавяданне больш трывожным<ref name="stone" />. Пісьменнік не хацеў забіваць яго занадта хутка — ён даў чытачам час прывязацца да яго, каб гэта страта стала ўдарам<ref name="kog" />{{rp|99}}.
 
На вядзенне апавядання ад асобы розных герояў Марціна натхніў яго вопыт працы журналістам. Быўшы маладым студэнтам, Джордж, пераадольваючы сарамлівасць, меў зносіны са сведкамі розных здарэнняў, многія з якіх не жадалі адказваць на пастаўленыя пытанні. Гэты вопыт паспрыяў погляду на адно здарэнне з розных пунктаў гледжання<ref>{{cite web |url=http://www.indiewire.com/article/game-of-thrones-author-george-rr-martin|title=10 Things We Learned About 'Game of Thrones' Author George R.R. Martin at the Sante Fe Independent Film Fest|author=Casey Cipriani.|date=2013-10-23|publisher=IndieWire|accessdate=2015-08-04|lang=en}}</ref>. Некаторы час Марцін сумняваўся, ці варта ўключаць у апавяданне драконаў<ref name="stone" />. Ён разважаў, ці павінны яны быць жывымі ці заставацца толькі сімваламі<ref name="kog" />{{rp|176}}. Прыяцелька пісьменніка {{Не перакладзена 4|Phyllis Eisenstein|Філіс Эйзенштэйн}} пераканала аўтара ў тым, што з'яўленне драконаў — правільнае рашэнне. Першай сцэнай рамана, «якая чапляе», аўтар лічыў падзенне Брана. І Джэймэ, і Серсея выглядаюць агіднымі ў гэтым моманце кнігі. Аднак фактычна Джэймэ здзяйсняе цяжкі выбар — праз спробу забойства чужога дзіцяці ён хацеў выратаваць уласных дзяцей. Серсею аўтар параўноўваў з лэдзі [[Макбет, п'еса|Макбет]]. Яна шчыра любіць сваіх дзяцей, але ў яе [[Сацыяпат|сацыяпатычнысацыяпат]]ычны погляд на свет і цывілізацыю<ref name="stone" />. Нягледзячы на тое, што першапачаткова Ланістэры выглядаюць «чарней чорнага», паступова чытач пачынае разумець матывы, якія рухаюць імі. Гэта, у сваю чаргу, выклікае надзею, што з часам яны зменяцца да лепшага<ref name="kog" />{{rp|72}}. Аўтар меркаваў, што яго героі досыць жыццёвыя, каб чытачы маглі сябе ідэнтыфікаваць з аднымі з іх, і выпрабоўваць негатыўныя эмоцыі да іншых<ref name="pravda" />.
 
=== Стылістычныя асаблівасці і аўтарскія планы ===
Радок 88:
Паводле слоў пісьменніка, ідэя «Гульні тронаў» «прыйшла з ніадкуль». На аснове дзіцячых успамінах пра творчасць [[Джон Рональд Руэл Толкін|Толкіна]], аўтар хацеў напісаць маштабнае эпічнае фэнтэзі<ref name="intpw">{{cite web |url=http://www.ew.com/article/2011/07/12/george-martin-talks-a-dance-with-dragons|title=EW interview: George R.R. Martin talks 'A Dance With Dragons'|author=James Hibberd.|date=2015-01-08|publisher=[[Entertainment Weekly]]|accessdate=2015-04-06|lang=en}}</ref>. Асаблівае месца ў рамане адведзена [[Геральдыка|геральдыцы]]<ref name="tirion" />. Нямала тэксту прысвечана і апісанню ежы. Паводле меркавання аўтара, эпізоды ажыўляюць і пейзажы, і гукі, і пахі. Падчас бітвы, пасцельнай сцэны і на банкеце дзейнічаюць аднолькавыя прыёмы. Нямала часу Марцін выдаткаваў на апісанне тых страў, якія ядуць яго героі. Як адзначае сам Марцін, «Гэты фон надае сцэнам тэкстуру, робіць іх яркімі і псіхалагічна дакладнымі… Уражанні, якія атрымліваюцца праз пачуцці, пранікаюць глыбока ў самыя асновы нашай свядомасці, куды наўрад ці можна дабрацца, выкладаючы сюжэт выключна інтэлектуальна»<ref name="cook">{{кніга|аўтар=Челси Монро-Кассель, Сариэн Лерер, Джордж Мартин.|частка=Предисловие|загаловак=Пир Льда и Огня. Официальная поваренная книга «Игры престолов»|арыгінал=A Feast of Ice and Fire. The Official Companion Cookbook|спасылка=https://books.google.ru/books?id=m3KRAwAAQBAJ&printsec=frontcover&dq#v=onepage&q&f=false|месца=Москва|выдавецтва=Манн, Иванов и Фербер|год=2014|старонкі=12—15|старонак=240|isbn=978-5-00057-123-1}}</ref>. Дзіцячыя ўспаміны пра суровыя зімы [[акруга Дуб'юк, Аёва|Дуб'юка]] знайшлі сваё адлюстраванне ў рамане<ref name="tron" />.
 
Марцін спрабаваў быць сумленным у стаўленні да чытача, таму паказваючы вайну, ён апісваў гібель у тым ліку і станоўчых герояў, таму што «нават добрыя людзі, якіх любяць, паміраюць». Сярэднявечча, час кантрастаў, паспрыяла адлюстраванню канцэпцыі рыцарства, якое спарадзіла жорсткія войны. Тое ж адносіцца і да сексуальнасці. Рыцарскі культ цудоўнай дамы з прысвечанымі ёй вершамі і перамогамі на турнірах суседнічаў з масавымі згвалтаваннямі пасля бітваў. Прыкладам гэтага з'яўлялася [[СтогадоваяСтагадовая вайна]]. Сексуальнасць — цудоўны матыватар, які начыста адсутнічае ў творчасці Толкіна<ref name="tirion" />. Пісьменнік лічыў, што фэнтэзі як жанр, які хай і абапіраецца на ўяўленне, павінен адлюстроўваць рэаліі свету, у якім мы жывём<ref name="pravda">{{артыкул|аўтар=Джордж Мартин (в переводе Николая Теченко).|загаловак=Правдивая песня льда и огня. Фрагменты интервью Science Fiction Weekly|тып=Газета|выданне=Книжное обозрение|год=2000|нумар= 51 (1801)|старонкі=16|мова=ru}}</ref>. У адказ на крытыку пасцельных сцэн Марцін адказваў, што калі ён вінаваты ў недарэчным сексе, то вінаваты і ў «недарэчнай жорсткасці, недарэчных банкетах, недарэчным апісанні адзення і недарэчнай геральдыцы», бо ўсе гэтыя дэталі нічога не даюць для развіцця сюжэту{{sfn|Лаудер|2015|loc=Люди и монстры: Изнасилования, сотворение мифов и расцвет и упадок наций в «Песни льда и огня»|p=35}}. Паводле аб'ёму раман атрымаўся найбольш кароткім у параўнанні з наступнымі часткамі цыкла<ref name="grew">{{cite web |url=http://www.theguardian.com/books/booksblog/2009/nov/13/hooked-on-george-rr-martin|title=Getting hooked on George RR Martin|author=Sam Jordison.|date=2009-11-13|publisher=[[The Guardian]]|accessdate=2015-05-14|lang=en}}</ref>. Прыём частага паўтору нейкіх упадабаных фраз быў запазычаны ў [[Стывен Кінг|Стывена Кінга]]<ref>{{cite web |url=http://www.adriasnews.com/2012/10/george-r-r-martin-interview.html|title=George R.R. Martin: “Trying to please everyone is a horrible mistake”|author=Adrià Guxens.|date=2012-10-07|publisher=Adriasnews.com|accessdate=2015-08-08|lang=en}}</ref>.
 
У [[2015]] годзе выдавецтва ''[[HarperCollins]]'' у сваім новым офісе ў [[Лондан]]е выставіла на агляд ліст Джорджа Марціна да яго літаратурнага агента Ральфа Вічынанцу, датаваны кастрычнікам [[1993]] года. У гэтым пісьме Марцін у падрабязнасцях расчыняе канцэпцыю і падзеі «Песні Лёду і Полымя». Фатаграфіі ліста былі выкладзены ў Інтэрнэт, і, нягледзячы на спробу іх выдаліць, фанацкая супольнасць паспела зрабіць з іх копіі. Сапраўднасць напісанага пацвердзіў выдавец. Толькі апошні абзац быў закрэслены чорным фламастарам. Да ліста пісьменнік прыкладаў першыя трынаццаць глаў: {{cquote|Груба кажучы, прыкладзеныя першыя главы даюць пачатак тром асноўным канфліктам, якія вызначаць галоўныя сюжэтныя лініі трылогіі, якія пераплятаюцца ў складанае, але цудоўнае (як я спадзяюся) палатно. Кожны з канфліктаў прывядзе да разбуральнай пагрозы лёсу маіх выдуманых Сямі Каралеўстваў і жыццяў маіх галоўных герояў. Першая пагроза ўзнікне з-за варожасці паміж вялікімі дамамі Ланістэраў і Старкаў, якая выльецца ў змову, контрзмова, славалюбівыя імкненні, забойства і помста, а галоўным прызам апынецца Жалезны трон Сямі Каралеўстваў. Такі касцяк першай кнігі трылогіі, «Гульні тронаў»<ref name="letter" /><ref name="letter2" /><ref name="letter3" />.}}
Радок 103:
Кхаласар Дрога створаны паводле апісанняў мноства старажытных качэўнікаў. Зборны вобраз датракійцаў узыходзіць да [[Гуны|гунаў]] і [[Манголы|манголаў]], [[Авары|авараў]] і [[Мадзьяры|мадзьяраў]]. Таксама ў іх прысутнічаюць рысы раўнінных плямёнаў амерыканскіх індзейцаў і некаторыя фэнтэзійныя элементы. Яны паважаюць доблесць, пагарджаюць смерцю і болем, а таксама суседнімі народамі. Лёгкае пераноснае жытло, простая ежа, культ каня адсылаюць да звычаяў цюрак і манголаў. Меч аракх з унутраным завострываннем у сутнасці з'яўляецца копіяй егіпецкага мяча [[хапеш]]а з больш закругленым лязом. Заплеценыя ў касу валасы воінаў — даніна качэўнікам [[сяньбі]], [[дунху]] і [[Маньчжуры|маньчжурам]]<ref name="val" />. Паводле адной са здагадак, правобразам кхала Дрога меркавана з'яўляўся [[Есугей]] — бацька [[Чынгісхан]]а<ref name="kar" />. Паўнавартасная [[датракійская мова]] ў рамане не гучыць — згадваліся толькі асобныя словы і імёны<ref>{{cite web |url=http://www.rg.ru/2014/10/14/game-of-thrones-site-anons.html|title=Фанаты «Игры престолов» выучат дотракийский язык при помощи iPhone|author=Алексей Забродин.|date=2014-10-14|publisher=[[Российская газета]]|accessdate=2015-04-28|lang=ru}}</ref>.
 
Тырыян Ланістэр, красамоўны карлік, шмат у чым спісаны з самога Марціна, а таксама [[Рычард III|Рычарда III]]. Род Ланістэраў, паводле меркавання некаторых даследчыкаў, быў натхнёны каварным і ўладалюбівым сямействам [[Борджыя]], пра якіх хадзілі чуткі пра кровазмяшальныя сувязі<ref name="kar">{{cite web |url=http://ria.ru/infografika/20150410/1057764964.html|author=Александра Ярош, Денис Райков.|title=«Игра престолов»: правда и вымысел|date=2015-04-10|publisher=[[РИА Новости]]|accessdate=2015-04-28|lang=ru}}</ref>; іншыя крытыкі паказваюць на паралелі ў гісторыях Серсеі і Джофры з рэальнай гісторыяй [[Маргарыта Анжуйская|Маргарыты Анжуйскай]] і яе сына [[Эдуард Вэстмінстэрскі|Эдуарда Вэстмінстэрскага]]<ref name="DailyMail">{{cite web|url=http://www.dailymail.co.uk/news/article-2625187/Revealed-The-REAL-history-Game-Thrones-fantastical-characters-surprisingly-like-Wars-Roses.html |title=Revealed: The REAL history behind Game of Thrones' fantastical characters (and it's surprisingly like the Wars of the Roses) |author=Chris Pleasance. |work=[[The Daily Mail]] |lang=en |date=10 May 2014 |accessdate=2015-08-10}}</ref>. У цэлым падабенства сюжэту «Песні Лёду і Полымя» з гісторыяй [[Вайна Пунсовай і Белай ружы|Вайны Пунсовай і Белай ружы]] адзначаецца многімі крыніцамі. Смерць Роберта Баратэана, якая выклікала канфлікт мноства спадчыннікаў, непасрэдна адсылае да падзей Вайны Пунсовай і Белай ружы. Даследчыкі праводзілі паралель паміж пакараннем смерцю Эдарда Старка і знікненнем яго брата Бенджэна і пакараннем смерцю [[Рычард Плантагенет, 3-і герцаг Ёркскі|Рычарда Плантагенета]], 3-і герцага Ёркскага, а таксама гібеллю яго дзядзькі ў баі. На галаву Рычарда начапілі папяровую карону і выставілі на пацеху; Старк у рамане таксама быў абезгалоўлены. Марцін пацвердзіў уплыў на вобраз Кейтылін Старк каралевы [[Аліенора Аквітанская|Аліеноры Аквітанскай]]. Даследчыкі творчасці пісьменніка лічаць таксама, што Джон Сноу нагадвае франкскага [[Маярдом|маярдомамаярдом]]а [[Карл Мартэл|Карла Мартэла]]<ref name="val">{{cite web |url=http://www.rg.ru/2014/05/11/ip-site.html|title=Шесть реальных исторических параллелей в сюжете «Игры престолов»|author=Вадим Давыденко.|date=2014-05-11|publisher=[[Российская газета]]|accessdate=2015-05-04|lang=ru}}</ref>. Меркаваныя прататыпы ў рамане ёсць не толькі ў людзей, але і ў жывёл. Так, ёсць меркаванне, што правобразам лютаваўкоў, якія згадваюцца ў творы, магчыма, быў [[жудасны воўк]] ({{lang-la|Canis dirus}}) — від жывёл, што жыў у эпоху [[плейстацэн]]у на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі<ref name="kar" />. Найбольш дакладна, паводле меркавання Марціна, Жалезны трон намаляваў французскі мастак па імі Марк Сіманеці. Уяўляючы залу Чырвонага замка, у якім стаяў асіметрычны сімвал прастола, скаваны з тысячы мячоў, пісьменнік успамінаў велізарную здымачную пляцоўку ў «Пэйнт-Холе», размешчаную ў Ірландыі, а таксама [[сабор Святога Паўла]] і [[Вэстмінстэрскае абацтва]]<ref name="tron">{{cite web |url=http://www.vanityfair.com/hollywood/2014/03/george-r-r-martin-interview|title=George R.R. Martin Has a Detailed Plan For Keeping the Game of Thrones TV Show From Catching Up To Him|author=April Issue.|date=2014-03-14|publisher=[[Vanity Fair]]|accessdate=2015-05-10|lang=en}}</ref>.
 
=== Публікацыя ===
Радок 112:
Падчас рэкламнага тура кнігі Марцін наведаў [[Кентукі]]. На сустрэчу ў краме Joseph-Beth Booksellers яго чакала каля 400 чалавек<ref name="york" />. Пазней ён адправіўся ў [[Сент-Луіс]]. Тым часам у суседнім горадзе праходзіў канвент з удзелам [[Рэй Брэдберы|Рэя Брэдберы]] і [[Гары Гарысан]]а, і, калі Марцін прыйшоў у кнігарню, сумешчаную з кафэ, ён сустрэў там чацвярых наведвальнікаў і менеджара. Пасля таго, як яго прадставілі, усе госці пакінулі краму. «Вось так мне прыйшлося раздаваць аўтографы мінус чатыром людзям», — усміхаўся Джордж<ref name="fan" />. Першыя выданні кнігі, паводле слоў аўтара, нядрэнна раскупляліся, але продажы ўсё ж не адказвалі ўскладзеным чаканням. Марцін лічыў, што ў гэтым была вінаватая ілюстрацыя з вокладкі — яе змена на больш фэнтэзійную рэзка падняла попыт на раман. Падарункавае выданне ў цвёрдай вокладцы ў фінансавым плане «было расчаравальным»<ref name="alien" />. Колькасць чытачоў рэзка ўзрасла са з'яўленнем аднайменнага серыяла<ref name="york">{{cite web |url=http://www.newyorker.com/magazine/2011/04/11/just-write-it?currentPage=all|title=Just Write It!|author=Laura Miller.|date=2011-04-11|publisher=[[The New Yorker]]|accessdate=2015-08-05|lang=en}}</ref>. Станам на 2011 год кніга была перавыдана 34 разы, а продажы перавысілі адзнаку ў 1 мільён асобнікаў<ref name="sell">{{cite web |url=http://www.salon.com/2011/04/09/game_of_thrones_primer/|title=The essential guide to “Game of Thrones”|author=Anfrew Leonard.|date=2011-04-10|publisher={{Не перакладзена 4|Salon}}|accessdate=2015-08-13|lang=en}}</ref>. Аўтара часта пыталі, калі раман з'явіцца ў фармаце [[Аўдыёкніжка|аўдыёкніжкі]]. Упершыню ў падобным варыянце ён выйшаў каля 2000 года — гэта была скарочаная дзевяцігадзінная версія «Гульні тронаў», якой Марцін быў вельмі незадаволены. 9 снежня 2003 года выдаўцом ''[[Random House Audio]]'' быў выпушчаны твор працягласцю ў 33 гадзіны 50 хвілін. Тэкст чытаў {{Не перакладзена 4|Roy Dotrice|Рой Дотрыс}}, з якім Марцін працаваў на працягу трох гадоў у тэлесерыяле «{{Не перакладзена 4|Beauty and the Beast (1987 TV series)|Прыгажуня і пачвара}}». «Я і падумаць не мог, што выберу кагосьці іншага на гэту ролю», — прызнаваўся пісьменнік<ref>{{cite web |url=http://www.georgerrmartin.com/an-audio-song-of-ice-and-fire-unabridged/|title=An audio song of ice and fire — unabridged!|author=Джордж Марцін.|date=2003-11-22|publisher=Georgerrmartin.com|accessdate=2015-05-07|lang=en}}</ref><ref>{{cite web |url=http://www.amazon.com/Game-Thrones-Song-Fire-Book/dp/B0001DBI1Q|title=A Game of Thrones: A Song of Ice and Fire, Book 1 [Unabridged] [Audible Audio Edition]|publisher=Amazon.com|accessdate=2015-05-07|lang=en}}</ref>.
 
Раман даступны таксама ў [[Scribd]]<ref>{{cite web|url=http://www.engadget.com/2015/04/16/scribd-gets-penguin-random-house-audiobooks/|title=You can now listen to the 'Game of Thrones' audiobooks on Scribd|author=Daniel Cooper.|date=2015-04-16|publisher=Engadget.com|accessdate=2015-04-07|lang=en}}</ref> і [[iTunes Store]]<ref>{{cite web |url=https://itunes.apple.com/us/audiobook/game-thrones-song-ice-fire/id387502843|title=A Game of Thrones: A Song of Ice and Fire, Book 1 (Unabridged)|publisher=[[iTunes]]|accessdate=2015-04-28|lang=en}}</ref>. Кніга перакладзена на сорак пяць моў<ref>{{cite web |url=http://www.theguardian.com/tv-and-radio/2015/apr/10/george-rr-martin-revolutionised-how-people-think-about-fantasy|title='George RR Martin revolutionised how people think about fantasy'|author=Alison Flood.|date=2015-04-10|publisher=[[The Guardian]]|accessdate=2015-05-16|lang=en}}</ref>. На французскай — у 1996 годзе ў перакладзе Жана Соля<ref>{{cite web |url=http://www.goodreads.com/book/show/16001823-le-tr-ne-de-fer---l-int-grale-1?from_search=true&search_version=service_impr|title=Le Trône de fer - L'intégrale 1 (A Song of Ice and Fire #1)|publisher=Goodreads.com|accessdate=2015-07-27|lang=fr}}</ref>. У Германіі раман выходзіў у дзвюх частках у перакладзе Ёрна Айнгвазена з падзагалоўкамі «Лорды Вінтэрфела» і «Спадчыннікі Вінтэрфела»<ref name="alien" /><ref>{{cite web |url=http://www.goodreads.com/book/show/8341706-die-herren-von-winterfell?from_search=true&search_version=service|title=Die Herren von Winterfell (As Crónicas de Gelo e Fogo / Das Lied von Eis und Feuer #1)|publisher=Goodreads.com|accessdate=2015-07-27|lang=de}}</ref><ref>{{cite web |url=http://www.goodreads.com/book/show/8341707-das-erbe-von-winterfell?from_search=true&search_version=service|title=Das Erbe von Winterfell (As Crónicas de Gelo e Fogo / Das Lied von Eis und Feuer #2)|publisher=Goodreads.com|accessdate=2015-07-27|lang=de}}</ref><ref name="alien" />. На японскую мову першую кнігу цыкла адаптоўваў Хіраюкі Акабэ; яна выйшла пад назвай «Трон Сямі Каралеўстваў»<ref>{{cite web |url=http://www.amazon.co.jp/%E4%B8%83%E7%8E%8B%E5%9B%BD%E3%81%AE%E7%8E%89%E5%BA%A7%E3%80%881%E3%80%89%E2%80%95%E6%B0%B7%E3%81%A8%E7%82%8E%E3%81%AE%E6%AD%8C%E3%80%881%E3%80%89-%E3%83%8F%E3%83%A4%E3%82%AB%E3%83%AF%E6%96%87%E5%BA%ABSF-%E3%82%B8%E3%83%A7%E3%83%BC%E3%82%B8%E3%83%BBR-R-%E3%83%9E%E3%83%BC%E3%83%86%E3%82%A3%E3%83%B3/dp/4150115648|title=七王国の玉座〈1〉―氷と炎の歌〈1〉 (ハヤカワ文庫SF) 文庫 – 2006/5|publisher=[[Amazon.com]]|accessdate=2015-07-02|lang=en}}</ref>. На [[Бразільскі варыянт партугальскай мовы|бразільскім варыянце партугальскай мовы]] раман быў выпушчаны ў версіі Хорхэ Кандэяаса з загалоўкам «Вайна двух прастолаў»<ref>{{cite web |url=http://www.goodreads.com/book/show/5739442-a-guerra-dos-tronos?from_search=true&search_version=service|title=A Guerra dos Tronos (As Crónicas de Gelo e Fogo #1)|publisher=Goodreads.com|accessdate=2015-07-27|lang=br}}</ref>. У Даніі твор выдаваўся як «Бітва за трон»<ref>{{cite web |url=http://www.goodreads.com/book/show/12508814-kampen-om-tronen?from_search=true&search_version=service|title=Kampen om tronen (A Song of Ice and Fire #1)|publisher=Goodreads.com|accessdate=2015-07-27|lang=da}}</ref>, у Грэцыі — «Гульня кароны»<ref>{{cite web |url=http://www.goodreads.com/book/show/11828953?from_search=true&search_version=service|title=Παιχνίδι του στέμματος (A Song of Ice and Fire #1)|publisher=Goodreads.com|accessdate=2015-07-27|lang=el}}</ref>, у В'етнаме — «Снежныя ваўкі Вінтэрфела»<ref>{{cite web |url=http://www.goodreads.com/book/show/17905382-tr-ch-i-v-ng-quy-n---t-p-1a?from_search=true&search_version=service|title=Trò Chơi Vương Quyền - Tập 1A: Sói Tuyết Thành Winterfell (A Song of Ice and Fire #1)|publisher=Goodreads.com|accessdate=2015-07-27|lang=vn}}</ref>. Асобую падзяку Марцін выражаў Крысціне Масіе, перакладчыку рамана на іспанскую мову, і Мігелю Алігеры, які атрымаў за мастацкае афармленне кнігі ўзнагароду Іспанскай асацыяцыі фэнтэзі і фантастыкі ў намінацыі «Лепшая ілюстрацыя»<ref name="ign" />.
 
== Крытыка ==
Радок 146:
| [[Прэмія «Х'юга» за лепшую аповесць|Аповесць]]
| «Кроў дракона»
| {{Перамога}}<ref name="alien" /><ref>{{cite web |url=http://www.thehugoawards.org/hugo-history/1997-hugo-awards/|title=1997 Hugo Awards|publisher=Thehugoawards.org|accessdate=2015-05-12|lang=en}}</ref><ref name="alien" />
|-
| [[Сусветная прэмія фэнтэзі]]
Радок 190:
 
=== Водгукі ===
Раман стартаваў з 25-га месца ў {{Не перакладзена 5|New York Times Best Seller list|спісе бэстсэлераў}} газеты ''[[The New York Times]]'' 2 студзеня 2011 года<ref>{{cite web |url=http://www.nytimes.com/best-sellers-books/2011-01-02/mass-market-paperback/list.html|title=Best Sellers|date=2011-01-02|publisher=[[The New York Times]]|accessdate=2015-05-14|lang=en}}</ref> і дасягнуў 1-га да 10 ліпеня<ref>{{cite web |url=http://www.nytimes.com/best-sellers-books/2011-07-10/mass-market-paperback/list.html|title=Best Sellers|date=2011-07-10|publisher=[[The New York Times]]|accessdate=2015-05-14|lang=en}}</ref>. Узначальвала кніга таксама аналагічны рэйтынг ''{{Не перакладзена 4|Publishers Weekly}}'' у катэгорыі фэнтэзі<ref name="pwbs">{{cite web |url=http://www.publishersweekly.com/pw/nielsen/xfantasyx.html|title=Bestsellers > Fantasy|publisher={{Не перакладзена 4|Publishers Weekly}}|accessdate=2015-05-12|lang=en}}</ref> і часопіса ''[[Locus, часопіс|Locus]]'' у катэгорыі кніг у мяккай вокладцы<ref>{{cite web |url=http://www.locusmag.com/Magazine/2013/08/locus-bestsellers-august/|title=Locus Bestsellers, August|date=2013-08-08|publisher=[[Locus, часопіс]]|accessdate=2015-05-12|lang=en}}</ref>. Паводле вынікаў галасавання, арганізаванага нямецкім часопісам ''Alien Contact'', раман да студзеня 2001 года ў сотні лепшых фэнтэзійных і навукова-фантастычных кніг займаў другую пазіцыю, аддаўшы першынство «Уладару пярсцёнкаў». У галасаванні прынялі ўдзел тры тысячы чалавек<ref name="alien">{{артыкул|аўтар=Hardy Kettlitz.|загаловак=Legenden, Interview mit George R. R. Martin|выданне=Alien Contact|год=2001|нумар=40|мова=de}}</ref>. Літаратурныя крытыкі адзначылі эталоннасць гістарычнай скіраванасці фэнтэзі<ref name="history" />, багацце персанажаў і складанасць іх прапрацоўкі<ref name="Dobrov" /><ref name="fil" /><ref name="pwrew" />, насычанасць тэксту падзеямі і інтрыгамі<ref name="Dobrovgrew" /><ref name="grewDobrov" /><ref name="san" />, смелае разбурэнне літаратурных стэрэатыпаў<ref name="mirf" /> і нязвыклы для жанру рэалізм<ref name="Dobrovmirf" /><ref name="mirfDobrov" />. Сусвет рамана не падобны на стандартныя светы жанру, у якім усе праблемы вырашаюцца заклінаннем. Нягледзячы на дастатковую колькасць бітваў і сутычак, яны не нагадваюць высакародныя паядынкі. Магія ў рамане практычна адсутнічае і прадстаўлена выключна Іншымі і драконамі, апошнія з якіх з'яўляюцца бліжэй да фіналу рамана<ref name="Dobrov" />, што толькі падкрэслівае заход эпохі легенд і герояў<ref name="mirf" />. Фармальна гісторыя цыкла засяроджваецца на людзях, якія змагаюцца з нейкімі злавеснымі сіламі, што пагражаюць чалавецтву<ref name="fan" />. Свет Сямі Каралеўстваў успрымаецца як праўдападобны<ref>{{артыкул|аўтар=Nathan Lauren.|загаловак=`Game of Thrones' fit for a king|выданне=[[Асашыэйтэд Прэс]]|месца=ЗША|год=1996, 10 лістапада|мова=en}}</ref>, «бачны і адчувальны»<ref name="fan">{{артыкул |аўтар=Михаил Назаренко.|загаловак=Бунтуй, бунтуй, что умирает свет|спасылка=https://fantlab.ru/work92452|мова=ru|выданне=[[FANтастика]]|тып=Журнал|год=2008, чэрвень-ліпень|нумар=6-7 (15-16)|старонкі=8-17, 8-14}}</ref>.
 
Некаторыя аўтары адзначалі шэраг пісьменніцкіх недапрацовак, якія ўсе ж не прымяншаюць добрых якасцей гісторыі Сямі Каралеўстваў, паколькі кнігу варта ўспрымаць і ацэньваць з пункту гледжання жанру. Так, апошні дракон Дынастыі Таргарыенаў памёр за 150 гадоў да падзей, з якіх стартуе кніга. Страта галоўнай сілы кіруючай дынастыі павінна была прывесці да масы канфліктаў і распаду імперыі, чаго па нейкай прычыне не адбываецца. Рыцарства Вестэраса не займалася практычна нічым, акрамя турніраў. Кантынент, населены сотнямі рыцараў, не ведаў ніводнай сапраўды буйной вайны. Здзіўляліся аглядальнікі і наяўнасці [[цэлібат]]у ў рыцарскіх ордэнах без яго першапрычыны — [[Хрысціянства|хрысціянства]]. Начны Дазор, мэтай якога была абарона ад адзічэлых, складаўся па большай частцы з былых разбойнікаў і гвалтаўнікоў і ў рэальнасці павінен быў бунтаваць, а не весці сумленную службу. Спакойнае стаўленне да рознага роду рэлігій хутчэй нагадвае сучасную Амерыку, а не сярэдневяковую Еўропу. Велізарныя вокны замкаў, з аднаго з якіх падае Бран, таксама непраўдападобныя — у рэальнасці яны больш нагадвалі байніцы. Акрамя таго, «каб паспець схапіць Брана за руку, Джэймэ павінен быў не толькі валодаць рэакцыяй [[Джэдаі|джэдая]], але і талентамі [[Містар Фантастык|Містара Фантастыкі]]…»<ref name="history" />. Некаторых аглядальнікаў раздражнялі дробныя недахопы гісторыі і выкарыстанне аўтарам літаратурных [[анахранізм]]аў<ref name="grew" />.
 
[[Выява:MS Ghent - Battle of Tewkesbury.jpg|240px|thumb|right|У аснове твора адгадваецца [[Вайна Пунсовай і Белай ружы]]<ref name="grewstone" /><ref name="stonegrew" />]]
 
Кожны персанаж кнігі старанна выпісаны, а супрацьстаянне Ланістэраў і Старкаў нагадвае барацьбу [[Ланкастэры|Ланкастэраў]] і [[Ёркі|Ёркаў]]<ref name="Dobrov" />. Героі неадназначныя і часцяком захоўваюць некалькі тайнаў. Якасці кожнага з іх запамінаюцца як сутнасці, якія вызначаюць іх характар. Нават самыя гратэскавыя з іх акуратна ўпісаны ў гістарычны кантэкст, што дадае ім дакладнасці. Дзясяткі персанажаў выклікаюць самыя разнастайныя пачуцці, ад сімпатыі да агіды, а часам і тое і іншае адначасова<ref name="fan" />. Адна з прычын папулярнасці рамана складаецца ў падыходзе аўтара да апавядання — назірання за героямі з некалькіх пунктаў гледжання<ref name="mirf" />. Гэты падыход робіць вобраз свету больш складаным і шматгранным<ref name="mirf" /><ref name=huf>{{cite web |url=http://www.huffingtonpost.com/tara-subramaniam/review-game-of-thrones-bo_b_1659913.html|title=Review: 'A Game of Thrones'|author=Tara Subramaniam.|date=2012-12-09|publisher=[[The Huffington Post]]|accessdate=2015-05-12|lang=en}}</ref>, забяспечвае глыбіню сюжэту і трымае чытача ў чаканні працягу<ref name=huf />. Персанажы твора не ідэалізаваны, сярод іх няма абсалютна станоўчых і абсалютна адмоўных. Пры агульнай «даросласці» сюжэту значная частка апавядання падаецца з вуснаў дзяцей, якім даводзіцца пасталець раней часу<ref name="mirf" />. Джон Ходсмэн, крытык часопіса ''[[Time]]'' пісаў, што Тырыян Ланістэр з'яўляецца лепшым персанажам у мастацкай літаратуры<ref name="time">{{cite web |url=http://content.time.com/time/specials/packages/article/0,28804,2066367_2066369_2066129,00.html|title=The 2011 TIME 100. George R.R. Martin|author=John Hodgman.|date=2011-04-21|publisher=[[Time]]|accessdate=2015-05-17|lang=en}}</ref>. Як чалавек свайго часу, скептычны і прыкрываецца цынізмам, насамрэч Тырыян здольны на глыбокую спагаду, што робіць яго ўпадабаным персанажам сярод чытачоў<ref name="kog" />{{rp|88}}. Радзей гучалі іншыя меркаванні. Так, Сэм Джордысан, крытык газеты ''[[The Guardian]]'', падкрэсліўшы вялікі талент, з якім Марцін раскрывае перад чытачом унутраны свет персанажаў, лічыў, што яго героі занадта часта аднамерныя, цьмяныя і маральна падзелены толькі на два тыпы — добрыя і злыя. Добрыя хлопцы высакародныя, пампезныя і прадказальныя. Дрэнныя — дэвіянтныя, забіваюць нявінных людзей і смяюцца над чужым болем, што ён лічыў дурным, наіўным і мульцяшным<ref name="grew" />. Часткова гэта меркаванне падтрымала і ''[[The Washington Post]]''<ref name="wp">{{артыкул |аўтар=John H. Riskind.|загаловак=Science Fiction & Fantasy|мова=en|выданне=[[The Washington Post]]|год=1996, 28 ліпеня}}</ref>.