Фландрыя (графства): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
др →‎Хрысціянізацыя Фландрыі і наступная гісторыя: вікіфікацыя, перанесена: Стогадо → Стагадо (2) з дапамогай AWB
Радок 160:
Аднак перамога французаў не магла знішчыць уладу дробнай буржуазіі, якая працягвала цягнуцца да Англіі і адносілася ўсё больш і больш варожа да сваіх граф, верным Францыі. Сын Гюі Дамп'ера, [[Роберт III, граф Фландрыі|Роберт III]], валадарыў нядоўга.
 
Яго пераемнік, [[Людовік I Неверскі]], патрапіў у палон да гараджан. Вызваліўшыся, ён прынёс на сваіх падданых скаргу [[Філіп VI, кароль Францыі|Філіпу VI]], які толькі што ўзыйшоў на прастол. Наступствам гэтага стала новае ўварванне французаў у краіну і паражэнне фламандцаў [[Бітва пры Каселі, 1328|пры Каселі]] (1328 год). Людовік, якога становішча рэчаў усё цясней прывязвала да Францыі, з пачаткам [[СтогадоваяСтагадовая вайна|СтогадовайСтагадовай вайны]] парваў з Англіяй і загадаў арыштаваць усіх англійскіх купцоў, што знаходзіліся ў яго ўладаннях (1336 год). [[Эдуард III]] у адказ арыштаваў фламандцаў, якія былі ў Англіі, і забараніў вываз поўсці ў Фландрыю. Для фламандскіх гараджан гэта забарона азначала поўнае спусташэнне.
 
Гараджане паўсталі супраць графа. Генцкі півавар [[Якаў ван Артэвелдэ]] стаў на чале руху; гараджане заключылі гандлёвы дагавор з Англіяй, захоўваючы ў той жа час адносіны з Францыяй. Паездка Артэвелдэ ў Англію ўвянчалася поспехам: дастаўка поўсці аднавілася ў 1338 годзе. Калі пачаліся ваенныя дзеянні, Артэвелдэ заключыў з Эдуардам ваенны саюз, які прынёс Англіі вялікую карысць. У той час, як Людовік Неверскі біўся ў шэрагах французскага рыцарства (ён паў у [[Бітва пры Крэсі|бітве пры Крэсі]]), фламандскія флот і войска гараджан дапамагалі англічанам. Але папулярнасць Якава Артэвелдэ і ўведзенага ім дэмакратычнага рэжыму стала хутка падаць. Паўстанне 1345 года паклала канец яго панаванню: ён быў забіты, гарадскія парадкі зноў былі рэфармаваны шляхам кампрамісу паміж [[патрыцыі|патрыцыямі]] і рамеснікамі.