Свіслацкая гімназія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: дапаўненне
Радок 31:
З 1944 г. — '''Свіслацкая сярэдняя школа'''. З 1987 г. — '''Свіслацкая сярэдняя школа № 1 імя К. Каліноўскага'''. З 2005 г. — '''гімназія № 1 імя К. Каліноўскага'''.
== Гісторыя ==
Заснаваная ў [[1804]] г. як Гродзенская губернская акадэмічная гімназія для навучання моладзі з [[Брэсцкі павет|Брэсцкага]], Пружанскага, Кобрынскага, Ваўкавыскага, Слонімскага і Гродзенскага паветаў.
 
Навучанне разлічвалася на 7 гадоў. Вучэбны план гімназіі быў падобны да планаў павятовых вучылішчаў, але быў больш шырокі і разнастайны. Асноўнай мовай навучання была польская. Гімназіі і павятовыя вучылішчы аб'яўляліся ўсесаслоўнымі. Аднак на самой справе яны былі даступнымі толькі багатым, пансіёны пры вучылішчах прымаліся толькі дзеці шляхты.
 
Свіслацкая гімназія была дастаткова буйной навучальнай установай. Тут у розныя гады вучыліся ад 200 да 300 вучняў. Сюды прыязджалі не толькі дзеці мясцовай ваўкавыскай шляхты, але навучэнцы з розных куткоў Гродзенскай губерні. Для іх, дзякуючы дабрачыннасці Тышкевіча, быў зроблены інтэрнат.
 
Першым дырэктарам гімназіі працаваў доктар філалогіі Г. Крусінскі.
Радок 43:
Гімназія ў Свіслачы была базавай школай Віленскага ўніверсітэта, у параграфе 1 Устава Віленскай навучальнай акругі гаворыцца: «''Свислочская гимназия передается в непосредственное ведение и университета''». Універсітэт падбіраў кадры для гімназіі, даваў вучэбныя дапаможнікі, папаўняў бібліятэку. Таму гімназія ў Свіслачы адрознівалася высокім узроўнем навучання і мела вялікую вядомасць. Атрымала афіцыйную назву Гродзенская губернская гімназія ў Свіслачы.
 
Гімназія мела моцны прафесарска-настаўніцкі склад. Тут працавалі [[Лявон Бароўскі]] — настаўнік мовы і літаратуры; [[Іван Вольскі]] — настаўнік фізікі, аўтар шматлікіх навуковых артыкулаў; [[Максіміліан Якубовіч]] — настаўнік лацінскай і грэчаскай моў, аўтар граматыкі лацінскай мовы і навуковай працы «Философия христианства»; Шыдлоўскі — настаўнік рыторыкі, вядомы пісьменнік, працаваў прафесарам Віленскага ўніверсітэта; [[Ян Чачот]] — настаўнік геаграфіі, малюнак у 1841—1847 гадах выкладаў выпускнік Віленскай мастацкай школы [[Палікарп Ётэйка]].
 
Насельніцтва Свіслачы было 614 чалавек (1816), выкладчыкі і вучні — 328 (1818).
Радок 61:
|}
 
Магчымасць забяспечыць гімназію падручнікамі, стварыць лабараторыі і іншым чынам уладкаваць навучальны працэс былі забяспечаны фінансаваннем графа [[Вінцэнт Тышкевіч|Вінцэнта Тышкевіча]] (1757—1816). Тышкевіч згодна са сваім тастаментам ад 1813  г. таксама перадаў на гімназічны фундуш 20 тысяч рублёў серабром.
 
Заняткі ў гімназіі праходзілі па распарадку дня. Навучэнцы уставалі ў 6 гадзін раніцы, клаліся спаць у 10 гадзін вечара. Выконваць урокі гімназісты павінны былі з паловы сёмага і да часу, калі трэба было ісці на заняткі. Пасля заняткаў давалася дзве гадзіны, каб вярнуцца дадому і пагуляць. Потым быў час на выконванне ўрокаў і асабліва такіх пісьмовых работ, якія не патрабавалі вялікага разумовага напружання. Пасля гэтага адводзіліся яшчэ 2 гадзіны на абед, прагулку, а затым зноў 2 гадзіны на выконванне ўрокаў. Забаранялася піць моцныя напіткі і курыць тытун, а таксама спрэчкі. Навучэнцы не павінны былі ілгаць і крывадушнічаць. Гімназісты павінны былі імкнуцца да самаўдасканалення.