Махамед Рэза Пехлеві: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др (Sweep-Net): аф.
др (GR) File renamed: File:Tomb of Muhammad Reza Pahlavi.JPGFile:Tomb of Mohammad Reza Pahlavi 2.jpg File renaming criterion #3: To correct obvious errors in file names, including misspelled [[c::en:...
Тэг: першае рэдагаванне
Радок 124:
Ісламская рэвалюцыя [[1979]] года ў Іране зрынула шаха, і ён пакінуў краіну. На хвалі рэакцыі супраць рэформ апошніх шахаў да ўлады прыйшлі ісламскія фундаменталісты на чале з аяталай Хамейні.
Першапачаткова Махамед Рэза накіраваўся ў Егіпет, затым жыў у выгнанні ў Марока, на Багамах і ў Мексіцы. Ісламскія ўлады Ірана патрабавалі яго выдачы, тым часам стан здароўя былога манарха пагоршыўся. У яго была выяўлена [[няходжкінская лімфома]]. Прыбыццё Махамеда Рэзы на лячэнне ў ЗША выклікала ў лістападзе [[1979]] года [[Захоп амерыканскіх закладнікаў у Іране|захоп мусульманскімі экстрэмістамі амерыканскага пасольства ў Іране]] і востры міжнародны крызіс. Зрынуты шах пакінуў ЗША і перабраўся ў Панаму, а затым ізноў у Егіпет, дзе яму была аказана тэрміновая медыцынская дапамога, у тым ліку [[спленэктамія]], выкананая доктарам [[Майкл Эліс Дэбейкі|Майклам Дэбейкі]]<ref>''Kent Demaret'', [http://www.people.com/people/archive/article/0,,20076289,00.html Dr. Michael Debakey Describes the Shah’s Surgery and Predicts a Long Life for Him] // People. — April 21, 1980 Vol. 13 №. 16</ref>, але ўсё ж памёр ад ускладненняў [[Макраглабулінемія Вальдэнстрэма|макраглабулінеміі Вальдэнстрэма]] (тып няходжкінскай лімфомы) [[27 ліпеня]] [[1980]] года, ва ўзросце 60 гадоў. Прэзідэнт Егіпта [[Анвар Садат]] абвясціў нацыянальную жалобу і распарадзіўся правесці дзяржаўныя пахаванні<ref>[http://www.time.com/time/magazine/article/0,9171,921924,00.html Shah’s Flight] // TIME. Mar. 31, 1980</ref>. У жалобным шэсці праз Каір побач з сям'ёй Пехлеві прынялі ўдзел Анвараў Садат, [[Рычард Мілхаўз Ніксан|Рычард Ніксан]] і [[Канстанцін II, кароль Грэцыі|Канстанцін II]], кароль Грэцыі<ref>''Erich Wiedemann'', Welch ein hoheitsvoller Trotzkopf // Der Spiegel vom 4.</ref>. Пахаваны апошні шахіншах Ірана ў каірскай мячэці ар-Рыфаі побач са шваграм — перадапошнім каралём Егіпта і Судана [[Фарук I|Фарукам I]].
[[Выява:Tomb of MuhammadMohammad Reza Pahlavi 2.JPGjpg|thumb|Места спачыну Махамеда Рэзы Пехлеві ў каірскай мячэці ар-Рыфаі]]
Цікава, што знаходзячыся ў выгнанні, Махамед Рэза спадзяваўся атрымаць прытулак у Англіі. Англійская каралева лічыла, што Брытанія не павінна адмаўляць яму ў гэтым, улічваючы яго шматгадовую падтрымку брытанскіх інтарэсаў на Блізкім Усходзе. Прэм'ер-міністр [[Маргарэт Тэтчэр]] спагадліва адклікалася пра шаха, які, паводле яе меркавання, быў «надзейным і карысным сябрам Вялікабрытаніі». Аднак калегіяй [[Форын-офіс]] было вырашана, што дазволіць яму пасяліцца ў Англіі было б палітычна няправільна, таму што гэта акажа негатыўны ўплыў на брытанскія адносіны з новай ісламскай рэспублікай. На былога брытанскага пасла ў Іране [[Дэніс Райт|Дэніса Райта]] была ўскладзена асаблівая місія — сустрэцца інкогніта на адным з Багамскіх астравоў з шахам і пераканаць яго прыняць рашэнне брытанскага ўрада (урад Тэтчэр не жадаў апынуцца ў сітуацыі, калі шаху прыйшлося б адмаўляць ва ўездзе на мяжы), — з чым Дэніс Райт паспяхова справіўся. Нішто не магло развеяць горкае расчараванне шаха ў сувязі з гэтым<ref>[http://www.telegraph.co.uk/news/obituaries/1490427/Sir-Denis-Wright.html][http://www.independent.co.uk/news/obituaries/sir-denis-wright-493602.html]</ref><ref>[http://www.guardian.co.uk/news/2005/may/23/guardianobituaries.politics Дэніс Райт: чалавек, якога Тэтчэр паслала сказаць шаху трымацца далей]</ref><ref>[http://www.bbc.co.uk/russian/international/2009/12/091230_iran_secret_files.shtml BBC Russian — У свеце — Лондан пабаяўся прыняць зрынутага шаха Ірана<!-- Загаловак дададзены ботам -->]</ref>.