Уладзімір Іванавіч Самойла: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 10:
З 1918 жыў у [[Вільня|Вільні]], працаваў выкладчыкам у гімназіі, супрацоўнічаў у прэсе («Виленская речь», «Виленские новости» і інш.). Выступіў з серыяй публіцыстычных артыкулаў пра становішча на Віленшчыне, у якіх паказваў імперыялістычны характар палітыкі Польшчы; займаўся літаратуразнаўчай працай. У 1923-1927 адзін з вядучых публіцыстаў заходнебеларускага друку вызваленчага кірунку.<ref>ЭГБ, т.6, ч.1, с.218</ref> У філасофскіх эсэ, нарысах сцвярджаў гістарычную заканамернасць нацыянальна-вызваленчага руху працоўных у [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] і яго аб'ектыўную непераможанасць. Пасля разгрому [[БСРГ]] ад актыўнага ўдзелу ў грамадска-палітычным жыцці адыйшоў. У 1928-1929 выступіў у друку з рэцэнзіямі на выданні [[Інбелкульт]]а і [[БелАН|Беларускай Акадэміі Навук]]. У газетах [[Kurier Litewski (1905)|«Kurier Wileński»]] i «[[Przegląd Wileński]]» апублікаваў артыкулы пра абрады, звычаі, нацыянальную ідэалогію беларусаў, нацыянальна-вызваленчы рух.
 
На пачатку 1930-х г. працаваў бібліятэкарам Беларускага музея імя І. Луцкевіча. Асноўныя публікацыі гэтага перыяду (пераважна ў часопісе [[Калоссе (1935)|«Калоссе»]]) датычылі культуралагічнай тэматыккі, помнікаў старажытнай літаратуры, пытанняў гісторыі мастацтва, музыкі. Разглядаў творчасць асобных дзеячаў рускай і сусвтнайсусветнай культуры ў кантэксце з задачамі культурнага развіцця Беларусі.
 
Арыштаваны ў кастрычніку [[1939]] ў ліку іншых беларускіх дзеячаў. Этапаваны ў Мінск (?), расстраляны.<ref>Маракоў…</ref>